Вы тут

«За­ла­тое пя­ро» — за пра­ект «Су­стрэ­ча без аб­ца­саў»


У Дзень дру­ку ўзна­га­ро­дзі­лі пе­ра­мож­цаў і лаў­рэ­а­таў рэс­пуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су «За­ла­тое пя­ро», які тра­ды­цый­на пра­во­дзіць Бе­ла­рус­кі са­юз жур­на­ліс­таў. Пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Леп­шая ра­бо­та ў ін­фар­ма­цый­ных і ана­лі­тыч­ных жан­рах» ста­ла на­ша ка­ле­га, аў­та­рка твор­ча­га пра­ек­та «Су­стрэ­ча без аб­ца­саў», рэ­дак­тар ад­дзе­ла га­зе­ты «Звяз­да» На­дзея Дры­ла.

Па­вод­ле слоў стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў Ана­то­ля Ле­мя­шон­ка, «За­ла­тое пя­ро» — гэ­та са­мы прэ­стыж­ны кон­курс у бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ты­цы, бо ў склад жу­ры ўва­хо­дзяць са­праўд­ныя ак­са­ка­лы пя­ра.

— Кон­курс жы­ва рэ­агуе на вы­клі­кі ча­су, — ад­зна­чыў Ана­толь Ле­мя­шо­нак. — На­прык­лад, сё­ле­та мы ўвя­лі дзве но­выя на­мі­на­цыі. Па­ду­ма­лі, што не ха­пае доб­рых га­зет­ных на­ры­саў. Так з'я­ві­ла­ся на­мі­на­цыя «Леп­шы на­рыс», пе­ра­мож­цам у якой стаў Ле­а­нід Екель, агля­даль­нік га­зе­ты «СБ. Бе­ла­русь се­год­ня». Так­са­ма ўвя­лі на­мі­на­цыю «Прэ­мія за гра­ма­дзян­скую па­зі­цыю жур­на­ліс­та», бо ў лю­бой пуб­лі­ка­цыі вель­мі важ­най з'яў­ля­ец­ца гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя са­мо­га аў­та­ра. Пе­ра­мож­цам у гэ­тай на­мі­на­цыі стаў стар­шы­ня Бел­тэ­ле­ра­дыё­кам­па­ніі Ге­надзь Да­вы­дзька.

Уся­го на кон­курс бы­ло па­да­дзе­на больш за 40 твор­чых ра­бот, як з рэс­пуб­лі­кан­скіх, так і з рэ­гі­я­наль­ных СМІ. Пры­чым, як ад­зна­чыў пер­шы на­мес­нік стар­шы­ні Бе­ла­рус­ка­га са­ю­за жур­на­ліс­таў Ва­дзім Гі­гін, на­са­мрэч гэ­тая ліч­ба знач­на боль­шая, бо, перш чым тра­піць на суд жу­ры, твор­чыя па­пкі прай­шлі стро­гі па­пя­рэд­ні ад­бор пяр­віч­ны­мі жур­на­лісц­кі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі.

— Ха­це­ла­ся б ад­зна­чыць, што ў нас вель­мі ак­тыў­ная і тал­ко­вая мо­ладзь, — пад­крэс­ліў Ана­толь Ле­мя­шо­нак. — Ня­гле­дзя­чы на тое, што мы два га­ды та­му ўвя­лі асоб­ны кон­курс для ма­ла­дых жур­на­ліс­таў «Дэ­бют», яны ўмуд­ра­юц­ца пе­ра­ма­гаць і ў гэ­тым кон­кур­се («За­ла­тое пя­ро». — Аўт.), дзе ра­ней, як пра­ві­ла, пры­ма­лі ўдзел толь­кі во­пыт­ныя, ма­цё­рыя аку­лы пя­ра.

Ула­дзі­мір Друк.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?