Вы тут

Цела Шварцэнегера каштуе дорага, або Што такое доўгатэрміновыя ўкладанні ў здароўе


Вяс­на заў­сё­ды пры­хо­дзіць да нас зня­нац­ку. Яшчэ ўчо­ра ўсе хуталіся ў па­лі­то­ны, а тут раз — і май пры­ля­цеў. Да­ста­ем з ша­фы лёг­кае адзен­не і гля­дзім у люс­тэр­ка. І мно­гія, пэў­на, ба­чаць там вель­мі «выбіт­ных» лю­дзей. У тым сэн­се, што не­ка­то­рыя част­кі вы­бі­ваюцца з агуль­най кар­ці­ны пры­го­жа­га, пад­цяг­ну­та­га, на­трэ­ні­ра­ва­на­га зімовы­мі ве­ча­ра­мі це­ла, якое, між ін­шым, у ле­таш­нюю воп­рат­ку нават не ўла­зіць...

7-29

«Ку­бі­кі» на пузе імгнен­на не зробіш

У. К. — Ну, не ве­даю. Я вось свой гар­дэ­роб­чык пе­ра­гле­дзеў — на­дзець ма­гу ўсё. Не над­та я па­маж­неў за год — і зі­мою з сяб­ра­мі на сне­зе ў фут­бол гу­ля­лі. А вы, ві­даць, толь­кі, як Карл­сан у поў­ным роск­ві­це сіл, ся­дзе­лі на ды­е­це з ма­лі­на­ва­га ва­рэн­ня. Та­му і не ўла­зі­це ў свае шы­ро­кія што­ні­кі...

С. К. — Але ж мне не 24 га­ды, як не­ка­то­рым. Та­му ў ма­ра­зы я до­ма ад­па­чы­ваў. Ад­нак на ка­на­пе я не за­леж­ваў­ся. У мя­не там у кут­ку ган­тэль­кі ста­яць. Праў­да, яны кры­ху за­пы­лі­лі­ся... Але дня­мі па­чаў з імі зноў сяб­ра­ваць. Га­лоў­нае — не ра­біць ле­таш­ніх па­мы­лак і не іс­ці ад­ра­зу на рэ­кор­ды. А то два дні за­пар ак­тыў­на прэс трэ­ні­ра­ваў, а по­тым ты­дзень не толь­кі жы­вот, але і рэ­бры ба­ле­лі.

У. К. — А мне зда­ец­ца, што ў ва­шы 47 не з прэ­са трэ­ба па­чы­наць ад­наў­лен­не свай­го це­ла, а з «ды­хал­кі». Пай­шлі б па­бе­га­лі кі­ла­мет­ры з тры ха­ця б...

С. К. — Ты мне яшчэ «дзя­сят­ку» пра­пі­шы, трэ­нер да­ма­рос­лы. Гэ­та ж бу­дзе бег не ад ін­фарк­ту, а за ін­суль­там. Ма­ім ад­на­год­кам да ар­га­ніз­ма трэ­ба больш ашчадна ста­віц­ца. Я апош­ні ме­сяц тры-ча­ты­ры пры­пын­кі да до­му пра­хо­джу пеш­шу і на пя­ты па­верх на пра­цы без ліф­та пад­ні­ма­ю­ся. У спар­тыў­ную фор­му трэ­ба ўва­хо­дзіць па­сту­по­ва, ка­лі на­груз­кі па­вя­ліч­ва­юц­ца вель­мі аку­рат­на...

У. К. — Зна­чыць, ка­лі я пра­віль­на зра­зу­меў, вы больш лю­бі­це ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­ня­ткі спор­там у хат­ніх умо­вах. Ня­хай. Мне больш да­спа­до­бы ка­лек­тыў­ныя спо­са­бы пад­тры­ман­ня цяг­ліц — фут­бол, ва­лей­бол, тэ­ніс і ін­шыя гуль­ні. Вось да­вай­це і па­гля­дзім, чые трэ­ні­роў­кі бу­дуць больш вы­гад­ны­мі для ся­мей­на­га бюд­жэ­ту.

«Ін­вен­та­ры­зацыя» зда­роўя

С. К. — Па­чы­наць трэ­ба са спар­тыў­най вопрат­кі, бо ў май­ках зда­роўе па­праў­ляць мож­на на вёс­цы ці на да­чы. А ў го­ра­дзе фіз­куль­ту­ра па­він­на вы­гля­даць пры­стой­на. Як мі­ні­мум, вар­та аб­за­вес­ці­ся спе­цы­яль­ным абут­кам. Ке­ды для май­го ма­лод­ша­га сы­на каш­ту­юць ад 115 да 200 ты­сяч руб­лёў. Да 300 ты­сяч каш­ту­юць ай­чын­ныя кра­соў­кі для да­чок. А якас­ныя кра­соў­кі для да­рос­лых па­цяг­нуць ужо на ты­сяч 500. Спар­тыў­ныя шта­ны для ма­лых бу­дуць каш­та­ваць ад 30 да 50 ты­сяч. Бе­ла­рус­кія для да­рос­лых — 50-60 ты­сяч руб­лёў, а фір­мен­ныя — аж­но да 300 ты­сяч.

У. К. — Фут­бол­кі, зра­зу­ме­ла, у кож­на­га до­ма зной­дуц­ца. Ця­пер пя­рой­дзем, так бы мо­віць, да рэ­кві­зі­ту. Апош­нім ча­сам з кам­па­ні­яй гу­ля­ем у ва­лей­бол. Што для гэ­та­га спат­рэ­біц­ца? Уся­го толь­кі доб­ры мяч і ва­лей­боль­ная сет­ка. Так, нар­маль­ны мяч для ня­спеш­най гуль­ні на пры­ро­дзе без сет­кі і пра­ві­лаў абы­дзец­ца ў 150-170 ты­сяч. Ка­лі ж вы га­то­вы пай­сці ў спар­тыў­ную за­лу ці на спе­цы­яль­ную пля­цоў­ку, то за доб­ры мя­чык (каб не збіць ру­кі ды не па­вы­круч­ваць паль­цы) да­вя­дзец­ца вы­клас­ці ад 230 да 300 ты­сяч руб­лёў. І, на­рэш­це, сет­ка. Тут вы­бар не­вя­лі­кі, але ва­ры­ян­ты ўсё ж та­кі ёсць. По­лі­эст­ра­вая бу­дзе каш­та­ваць ад 160 да 500 ты­сяч, ба­ваў­ня­ная — ад 200 да 350.

С. К. — Та­бе што, ва­лей­бол па­да­ба­ец­ца? Гэ­та і не дзі­ва — хо­дзіш, як рэй­ка, доў­гі. Са­праўд­ны му­жык па­ві­нен быць кар­жа­ка­ва­тым, дак­лад­ней, моц­ным. А для гэ­та­га «жа­ле­за» ця­гаць трэ­ба. У спе­цы­я­лі­за­ва­ных кра­мах ган­тэль­кі на­ват для ма­лых ёсць. На­прык­лад, у Слуц­ку вы­раб­ля­юць ган­тэ­лі ва­гой ад 1 да 12 кг. Са­мая ма­лень­кая каш­туе 27 ты­сяч руб­лёў, а 12-кі­ла­гра­мо­вая «жа­лез­ка» — 250 ты­сяч. У мя­не до­ма дзве 8-кі­ла­гра­мо­выя ган­тэ­лі (173 ты­ся­чы за шту­ку). Для ся­рэд­не­ста­тыс­тыч­на­га га­ра­джа­ні­на як­раз тое, што трэ­ба. Для тых, хто хо­ча па­пан­та­вац­ца, ёсць кі­тай­скія, «аб­гор­ну­тыя» ў ка­ля­ро­вую гу­му ган­тэ­лі. На­ват 2 кг па­цяг­нуць на 205 ты­сяч руб­лёў (але за па­ру). Ёсць у нас до­ма і ска­кал­ка. Яе мож­на на­быць за 27-35 ты­сяч.

У. К. — Ка­лі ўжо вы­бі­раць «жа­ле­за», то ле­пей, мне зда­ец­ца, узяць збор­ныя ган­тэ­лі. Яны больш прак­тыч­ныя, бо мож­на па­сту­по­ва на­рошч­ваць на­груз­ку ад 4 да 10 кг. Праў­да яны бу­дуць знач­на да­ра­жэй­шы­мі і ча­мусь­ці толь­кі кі­тай­скай вы­твор­час­ці — ад 530 да 650 і на­ват 950 ты­сяч за шту­ку. Але зла­маць іх цяж­ка, і за­ста­нуц­ца яны ў вас на ўсё жыц­цё. Ад­ным сло­вам, доў­га­тэр­мі­но­выя ўкла­дан­ні. Аса­біс­та вам я б пра­па­на­ваў уво­гу­ле ўзяць яшчэ гі­ру для сі­ла­вых прак­ты­ка­ван­няў на 24 кг. Вы ж у нас асі­лак — што вам тыя «дзя­сят­кі». І каш­туе нар­маль­на — уся­го 490 ты­сяч.

С. К. — А што ты ўсмі­ха­еш­ся? Ду­ма­еш, што я та­кую не пад­ні­му? Ма­быць, ра­зы тры зма­гу, і ўсё — га­сі свят­ло. Не, ка­лі сур'­ёз­на, во­сем мне ха­пае. Тут кож­ны па­ві­нен вы­зна­чыць сваю план­ку. А ўво­гу­ле пе­рад тым, як брац­ца за цяж­кае «жа­ле­за», ня­дрэн­на бы­ло б па­трэ­ні­ра­ваць ка­неч­нас­ці гнут­кі­мі трэ­на­жо­ра­мі. Са­мым прос­тым з іх бу­дзе экс­пан­дар. Яны бы­ва­юць двух ві­даў — рас­цяж­ны і кіс­ця­вы. Пер­шы бу­дзе каш­та­ваць ад 90 да 120 ты­сяч. Апош­ні (ба­ры­саў­скай вы­твор­час­ці) абы­дзец­ца ўво­гу­ле ў 7250 руб­лёў. А па­доб­нае гу­ма­вае кол­ца за­меж­нае мож­на на­быць за 25-30 ты­сяч.

«За­хва­рэць» на гуль­ню

У. К. — Сум­на гэ­та ўсё. Ся­дзіш, як пень, і ту­за­еш гум­ку аль­бо ган­тэль ку­ля­еш. Не­як з дзя­цін­ства мне гэ­та не прый­шло­ся да­спа­до­бы. Ха­ця ва ўні­вер­сі­тэ­це ха­дзі­лі час­та ў трэ­на­жор­ку — і тое не па­асоб­ку, а ра­зам, каб ве­ся­лей. Па­мя­таю, як дзя­ду­ля са мною ўвесь час гу­ляў у на­столь­ны тэ­ніс до­ма — во за­да­валь­нен­не бы­ло. На доў­гі і шы­ро­кі драў­ля­ны стол мы за­мест сет­кі ста­ві­лі кні­гі і рэ­за­лі­ся, як ша­лё­ныя. Мо­жа быць, гэ­ты гуль­ня­вы азарт ува мне так і за­стаў­ся.

С. К. — Я так­са­ма са сва­ім шас­ці­га­до­вым сы­нам узім­ку ў ха­це «фут­боль­ныя» спа­бор­ніц­твы ар­га­ні­зоў­ваў. Мяч лёг­кі, не­пра­фе­сій­ны, але... Там столь­кі ра­дас­ці бы­ло, ка­лі ма­лы гол за­бі­ваў. Ця­пер на пры­ро­дзе мы больш скла­да­ную гуль­ню для ся­бе ад­кры­лі — бад­мін­тон на­зы­ва­ец­ца. Пра­ві­лы пра­сцей­шыя, а за паў­га­дзі­ны на­бе­га­еш­ся і на­ма­ха­еш­ся так, што но­гі по­тым ледзь ця­га­еш. І на­бор для гэ­тай гуль­ні не асаб­лі­ва шы­коў­ны па­трэ­бен — моц­ныя ра­кет­кі ды не­каль­кі ва­лан­чы­каў. У кра­ме гэ­та ўсё мож­на на­быць за смеш­ныя гро­шы: па­ра ра­ке­так каш­туе ка­ля 70 ты­сяч руб­лёў, а ва­лан­чык — 3500. Ёсць, вя­до­ма, ра­кет­кі па­сур'­ёз­ней — кошт мо­жа да­хо­дзіць да 300 ты­сяч за шту­ку. А на пё­ра­вы ва­лан­чык да­вя­дзец­ца ад­даць ты­сяч 6.

У. К. — Да­рэ­чы, пра фут­бол. Так­са­ма доб­ры спо­саб скі­нуць тое-сёе з ба­коў. І не па­тра­буе асаб­лі­вых ін­вес­ты­цый — па­трэб­ны мя­чык ды дзве ка­ман­ды. Мяч мож­на ку­піць за ты­сяч 300-400. Ён бу­дзе ску­ра­ны, даў­га­веч­ны. Больш бюд­жэт­ныя ва­ры­ян­ты так­са­ма ёсць — ад 115 да 200 ты­сяч руб­лёў. Толь­кі паў­стае ін­шая праб­ле­ма: дзе гу­ляць? Доб­ра, ка­лі по­бач ёсць школь­нае по­ле. Але час­та да­во­дзіц­ца аран­да­ваць пля­цоў­ку — мож­на вы­клас­ці ад 250 ты­сяч да 3 млн за га­дзі­ну. Ад­нак, ка­лі ўлі­чыць вя­лі­кую коль­касць гуль­цоў, то не так і до­ра­га атрым­лі­ва­ец­ца на ад­на­го. А вось арэн­да тэ­ніс­на­га кор­та абы­дзец­ца знач­на тан­ней — ты­сяч 70-100 за га­дзі­ну мож­на знай­сці. Бы­вае, на­коль­кі я ве­даю, і тан­ней, і да­ра­жэй — як па­шчас­ціць. Але ў гэ­тым ві­дзе спор­ту нель­га эка­но­міць на ін­вен­та­ры (ве­даю на ўлас­ным во­пы­це). Ра­кет­ку ле­пей ку­піць па­да­ра­жэй, за­тое гу­ляць бу­дзе пры­ем­на і зруч­на. Цэ­ны ва­га­юц­ца ад 700 ты­сяч да 2 млн за шту­ку. Мя­чы­кі так­са­ма вар­та ўзяць ня­тан­ныя, каб доб­ра ска­ка­лі. Гуль­ня вы­дат­на трэ­ні­руе ру­кі і но­гі, а так­са­ма раз­ві­вае «ды­хал­ку» з рэ­ак­цы­яй.

Лад­нае це­ла ра­бі ўме­ла

С. К. — Са спар­тыў­най аму­ні­цы­яй мы з та­бою кры­ху ра­за­бра­лі­ся. Але, каб су­рёз­на па­ды­сці да ства­рэн­ня зграб­на­га це­ла, трэ­ба, ма­быць, да пра­фе­сі­я­на­лаў звяр­тац­ца. Для юна­коў у шко­лах роз­ныя сек­цыі пра­ду­гле­джа­ны, ад­нак мы ўжо не хлоп­чы­кі... Да­рос­лым вар­та звяр­тац­ца ў «трэ­на­жор­кі» і спе­цы­яль­ныя клу­бы. У ста­лі­цы та­кіх да­стат­ко­ва. На­прык­лад, мой стры­еч­ны брат у трэ­на­жор­ную за­лу ўжо больш за год хо­дзіць. За 12 за­ня­ткаў у ме­сяц «па­ке­там» ён пла­ціць ка­ля 600 ты­сяч руб­лёў. Ра­ней, ка­лі ён толь­кі па­чы­наў, за кож­нае асоб­нае на­вед­ван­не пла­ціў ка­ля 75 ты­сяч. Ад­нак, ка­лі пад­лі­чыць, апла­та за ўсе за­ня­ткі ад­ра­зу больш вы­гад­ная — амаль на 350 ты­сяч тан­ней. Гэ­та я аб «пры­ват­ным спар­тыў­ным сек­та­ры». Мне зда­ец­ца, што ў бюд­жэт­ных спарт­комп­лек­сах за па­доб­ныя па­слу­гі да­вя­дзец­ца за­пла­ціць менш.

У. К. — У ра­ён­ных азда­раў­лен­чых цэнт­рах і са­праў­ды тан­ней атрым­лі­ва­ец­ца, але ж там вы бу­дзе­це аплач­ваць час, а не за­ня­ткі. Зра­зу­ме­ла, што ты­сяч 30 за га­дзі­ну — гэ­та зу­сім ка­пей­кі. А рап­там вам за­хо­чац­ца па­зай­мац­ца га­дзі­ну і 5 хві­лін — пла­ціць та­ды за дзве? Але і з за­ня­тка­мі ў пры­ват­ні­каў ёсць свае ню­ан­сы. Ска­жам, узя­лі вы аба­не­мент на тыя ж 12 на­вед­ван­няў. Ад­нак ён дзей­ні­чае толь­кі на пра­ця­гу ме­ся­ца і на на­ступ­ны не пе­ра­хо­дзіць. Жыц­цё сён­ня та­кое, што пла­ны мо­гуць змя­ніц­ца хут­ка — у вы­ні­ку ў трэ­на­жор­ку вы ў пэў­ныя дні не па­тра­пі­лі. Ня­вы­ка­ры­ста­ныя за­ня­ткі прос­та згу­бяц­ца. Та­му вы­ра­шай­це са­мі, што вам больш зруч­на.

С. К. — Усё гэ­та так. «Жа­ле­за» доб­ра на пле­чы і ру­кі паў­плы­вае, але апош­нім ча­сам пра­су­ну­тыя га­ра­джа­не ста­лі вы­ка­рыс­тоў­ваць «трэ­на­жор­ку на ко­лах». Я маю на ўва­зе ро­вар. Гэ­та па­раў­наль­на не­да­ра­гі спо­саб пад­тры­ман­ня вы­дат­най фор­мы, а па су­мя­шчаль­ніц­тве і транс­парт­ны сро­дак. Упэў­не­ны, што з ча­сам ро­ва­раў у на­шым ме­га­по­лі­се бу­дзе больш. Га­рад­скія ўла­ды абяцаюць на­ла­дзіць інф­ра­струк­ту­ру: ста­ян­кі, ве­ла­да­рож­кі і на­ват «га­ра­жы» для двух­ко­ла­вых сяб­роў. Вы­бар ве­ла­сі­пе­даў сён­ня ў кра­мах да­во­лі вя­лі­кі. Звы­чай­ныя га­рад­скія ай­чын­най вы­твор­час­ці пра­па­ну­юц­ца па кош­це да 2 млн. Больш моц­ныя, з на­ва­ро­та­мі, «за­меж­ні­кі» каш­ту­юць ад 3 да 5 млн.

У. К. — Гэ­та і са­праў­ды пры­маль­ны ва­ры­янт. Толь­кі мне не ве­рыц­ца ў тое, што абя­ца­юць. Да­вес­ці ўсё да ла­ду збі­ра­лі­ся даў­но, а ў вы­ні­ку ма­ем не­каль­кі ве­ла­да­ро­жак і дзве-тры ста­ян­кі. Да сва­бод­на­га ру­ху па го­ра­дзе яшчэ да­лё­ка. Та­му я на ро­вар пе­ра­са­джвац­ца па­куль не збі­ра­ю­ся.

Сяр­гей КУР­КАЧ,

Ула­дзі­слаў КУ­ЛЕ­ЦКІ

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.