Напярэдадні Дня Перамогі гандлёвыя арганізацыі разам з прамысловымі прадпрыемствамі і пастаўшчыкамі правядуць акцыі па зніжэнні цэн, прадаставяць бясплатныя дадатковыя паслугі, прапануюць шырокі спектр сувенірнай і тэматычна аформленай прадукцыі, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
ААТ «ЦУМ Мінск» 8 і 9 мая прадаставіць ветэранам і прыраўнаваным да іх катэгорыям асоб зніжку 15 працэнтаў на ўвесь асартымент нехарчовых і харчовых тавараў (акрамя рэгулюемых). УП «Універмаг «Беларусь» 8 мая для ўсіх пакупнікоў зніжае цэны на 15 працэнтаў на ўсе прамысловыя тавары коштам больш за 10 тысяч рублёў. 9 мая ветэранам, інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, воінам-інтэрнацыяналістам прадастаўляецца зніжка 15 працэнтаў на ўсе прамысловыя тавары, бясплатныя паслугі па падгонцы швейных вырабаў, раскроі тканіны. ТАА «Гандлёвы дом «На Нямізе» 8 мая ўручыць падарункі членам сем'яў ваеннаслужачых, загінулых у Афганістане.
ААТ «ГУМ» па 11 мая праводзіць для ветэранаў акцыю са зніжэннем цэн на нехарчовыя тавары 25 працэнтаў (зніжка даецца на падставе купона, які можна атрымаць у інфацэнтры ўнівермага пры прад'яўленні адпаведнага пасведчання).
УП «Кірмаш» 9 мая дае зніжку 10 працэнтаў на ўсе нехарчовыя тавары. ЗАТ «ФОМ «Луч» па 10 мая абяцае зніжку 20 працэнтаў на абутак айчыннай вытворчасці і ўпакоўку пакупак у пакеты з фірменнай сімволікай.
Гандлёвыя арганізацыі сталіцы ў маі правядуць рэкламныя акцыі з уручэннем падарункаў і сувеніраў, прапануюць усім пакупнікам шырокі асартымент тавараў па суперцэнах са зніжкай 15-40 працэнтаў (40 працэнтаў — на мужчынскія кашулі ААТ «Эліз», асобныя мадэлі мужчынскага і жаночага адзення ЗАТ «КіС», 35 працэнтаў — на асартымент трыкатажных вырабаў ААТ «Алеся», 20 працэнтаў — на асартымент абутку ад «Сівельгі», «Отыкі», «Белкельме», тэлевізары «Гарызонт», ювелірныя вырабы ААТ «Гомельскае ВА Крыстал» і г.д.).
У правядзенні перадсвяточных мерапрыемстваў удзельнічаюць і айчынныя прадпрыемствы прамысловасці. ААТ «Стужка» пры набыцці прадукцыі на суму ад 200 тысяч рублёў уручае падарунак — 6 сурвэтак, ад 250 тысяч рублёў — 12 сурвэтак. Гэта ж прадпрыемства прадстаўляе шырокі асартымент прадукцыі з нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікай.
ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод» выпусціў серыю кубкаў да Дня Перамогі з адпаведнай тэматыкай. У маі ў гандлёвых арганізацыях горада і фірменных секцыях пройдзе акцыя з уручэннем сувеніраў пры набыцці фарфоравага посуду на суму ад 150 тысяч рублёў. ААТ «Шклозавод «Нёман» таксама пастаўляе прадукцыю ў святочным афармленні з адпаведнай тэматыкай, а на працягу мая ў фірменнай сетцы прадпрыемства ўстаноўлена зніжка 20 працэнтаў на ўсю прадукцыю завода.
Аршанскі льнокамбінат у сваіх фірменных крамах праводзіць акцыю «Чырвоная цана» са зніжэннем гандлёвай надбаўкі на 20 працэнтаў на асобныя камплекты пасцельнай бялізны.
Сяргей РАСОЛЬКА.
У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп.
Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.