Вы тут

Па рэйках ад адной арэны да другой


Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка з 9 мая ўво­дзіць спе­цы­яль­ны гра­фік ру­ху цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній — на пе­ры­яд пра­вя­дзен­ня ў Мін­ску чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі.

Для зруч­нас­ці гас­цей і ба­лель­шчы­каў уво­дзіц­ца спе­цы­яль­ны гра­фік ру­ху цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній да спар­тыў­ных аб'­ек­таў — «Мінск-Арэ­на» (пры­пы­нач­ны пункт Ма­сю­коў­шчы­на) і «Чы­жоў­ка-Арэ­на» (пры­пы­нач­ны пункт Ло­шы­ца). У гра­фі­ку ўлі­ча­ны час па­чат­ку і за­кан­чэн­ня ўсіх мат­чаў, па­ве­да­мі­лі ў прэс-цэнт­ры ма­гіст­ра­лі.

На час пра­вя­дзен­ня чэм­пі­я­на­ту Бе­ла­рус­кая чы­гун­ка рас­пра­ца­ва­ла пяць пе­ры­я­даў ру­ху цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній — з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая; 11 мая; 22 мая; 24 мая; 25-26 мая. Акра­мя та­го, у да­паў­нен­не да ўжо іс­ну­ю­чых марш­ру­таў га­рад­скіх лі­ній у ста­лі­цы ў пе­ры­яд з 9 па 10 мая і з 12 па 20 мая су­час­ныя элект­ра­цяг­ні­кі бу­дуць кур­сі­ра­ваць у скраз­ных зно­сі­нах праз стан­цыю Мінск-Па­са­жыр­скі і звя­жуць па­між са­бой «Мінск-Арэ­ну» і «Чы­жоў­ка-Арэ­ну». Ін­тэр­вал ру­ху цяг­ні­коў га­рад­скіх лі­ній ва ўка­за­ныя пе­ры­я­ды бу­дзе скла­даць 10-15 хві­лін.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.