Вы тут

Глаўкому можна прыпыніць


Па­вы­шэн­не ўнут­ры­воч­на­га ціс­ку, з-за ча­го ча­ла­век з ця­гам ча­су страч­вае зрок — гэ­та глаў­ко­ма. Пер­шым фак­та­рам ры­зы­кі з'яў­ля­ец­ца ўзрост. Час­цей за­хвор­ван­не раз­ві­ва­ец­ца ў тых, ка­му за 40, і да­лей ры­зы­ка толь­кі па­вы­ша­ец­ца. Важ­нае мес­ца зай­мае і спад­чын­насць: ры­зы­ка па­вы­ша­ец­ца, ка­лі па­доб­нае за­хвор­ван­не бы­ло ў бліз­кіх сва­я­коў. Акра­мя та­го, спры­яль­ны­мі аказ­ва­юц­ца ў гэ­тым сэн­се ар­тэ­рыя­льная гі­пер- і гі­па­тэн­зія, ве­ге­та-са­су­дзіс­тая дыс­та­нія, міг­рэнь і інш.

У боль­шас­ці вы­пад­каў хво­ры ні­чо­га не ад­чу­вае. Па­чат­ко­выя пры­кме­ты мо­жа вы­явіць толь­кі аф­таль­мо­лаг пад­час вы­мя­рэн­ня ўнут­ры­воч­на­га ціс­ку і да­сле­да­ван­ня не­ка­то­рых струк­тур ва­чэй. Паз­ней па­чы­на­юць з'яў­ляц­ца тры­вож­ныя сімп­то­мы — не­ка­то­рыя фраг­мен­ты ні­бы­та вы­па­да­юць з агуль­най кар­ці­ны. Дэ­фект па­сту­по­ва ўзмац­ня­ец­ца, усё боль­шая част­ка на­ва­кол­ля ста­но­віц­ца «ня­бач­най», тлу­ма­чыць урач-аф­таль­мо­лаг 11-й га­рад­ской па­лі­клі­ні­кі г. Мін­ска Га­лі­на МІХ­НЕ­ВІЧ.

Без ля­чэн­ня сімп­то­мы бу­дуць толь­кі на­рас­таць да на­ды­хо­ду поў­най сле­па­ты. Ран­няе бес­пе­ра­пын­нае ля­чэн­не да­па­ма­гае пры­тар­ма­зіць глаў­ко­му. Іс­ну­юць тры ме­та­ды ля­чэн­ня: ме­ды­ка­мен­тоз­ная тэ­ра­пія, ла­зер­нае ўмя­шан­не і хі­рур­гіч­ная апе­ра­цыя. Са­ма­ля­чэн­не не­да­пу­шчаль­нае!

Ме­ды­ка­мен­тоз­нае ля­чэн­не — гэ­та пры­мя­нен­не воч­ных кроп­ляў, якія ад­роз­ні­ва­юц­ца ме­ха­ніз­мам дзе­ян­ня, эфек­тыў­нас­цю, коль­кас­цю па­боч­ных эфек­таў. Воч­ныя кроп­лі трэ­ба за­кап­ваць рэ­гу­ляр­на. Ні ў якім ра­зе нель­га са­ма­воль­на спы­няць ля­чэн­не, па­коль­кі кож­ны пе­ра­пы­нак мо­жа пры­вес­ці да не­зва­рот­най стра­ты зро­ка­вых функ­цый.

Ла­зер­нае ля­чэн­не пры­мя­ня­ец­ца ў вы­пад­ку не­да­стат­ко­вай эфек­тыў­нас­ці ме­ды­ка­мен­тоз­най тэ­ра­піі.

Хі­рур­гіч­нае ля­чэн­не пры­мя­ня­ец­ца пры ад­сут­нас­ці па­ляп­шэн­ня ста­ну зро­ка­вых функ­цый пас­ля пры­мя­нен­ня двух ме­та­даў ля­чэн­ня.

Пос­пе­хам ля­чэн­ня мож­на лі­чыць нар­ма­лі­за­цыю ўнут­ры­воч­на­га ціс­ку, за­ха­ван­не зро­ка­вых функ­цый.

Пра­ві­лы па­во­дзін
на ран­ніх ста­ды­ях за­хвор­ван­ня:

Нель­га стам­ляц­ца. Фі­зіч­ныя і нер­во­выя пе­ра­груз­кі су­праць­па­ка­за­ны.

Пры ра­бо­це і чы­тан­ні свят­ло па­він­на быць зле­ва. Кож­ную га­дзі­ну трэ­ба ра­біць пе­ра­пы­нак на 10-15 хві­лін.

Гім­нас­ты­ка для ва­чэй: уя­ві­це круг на сця­не і ва­ро­чай­це ўздоўж яго ва­чы­ма спра­ва на­ле­ва і зле­ва на­пра­ва.

Аб­васт­рэн­ні хва­роб сэр­ца і лёг­кіх, цук­ро­вы дыя­бет, атэ­раск­ле­роз са­су­даў га­лаў­но­га моз­га, хва­ро­бы пе­ча­ні і ны­рак мо­гуць не­га­тыў­на ад­бі­вац­ца на зро­ку.

Нель­га доў­га зна­хо­дзіц­ца ў на­хі­ле­ным ста­но­ві­шчы, з са­гну­тай шы­яй.

Не на­сі­це цес­ных каў­ня­роў, сві­тэ­раў з вуз­кай гар­ла­ві­най — тое, што мо­жа сціс­каць і аб­ця­жар­ваць кро­ва­зва­рот у воб­лас­ці шыі.

Ку­рэн­не аб­са­лют­на не­да­пу­шчаль­нае.

Ал­ка­голь у вя­лі­кіх до­зах па­ру­шае дзей­насць усёй са­су­дзіс­тай сіс­тэ­мы, што вель­мі шкод­на пры глаў­ко­ме.

Не­па­жа­да­на на­вед­ваць лаз­ню.

Не­па­жа­да­на зна­хо­дзіц­ца па­доў­гу на сон­цы без сон­ца­ахоў­ных аку­ля­раў (рэ­ка­мен­ду­юц­ца зя­лё­ныя філь­тры з уль­тра­пра­мя­нё­вай аба­ро­най).

Важ­ны доб­ры сон у нач­ны час. Спаць трэ­ба ў пра­вет­ра­ным па­коі, ве­ча­рам па­жа­да­на гу­ляць.

Не­аб­ход­на ўжы­ваць пра­дук­ты, ба­га­тыя на ві­та­мін А і ві­та­мі­ны гру­пы В.

Ура­ча трэ­ба на­вед­ваць не ра­дзей за адзін раз на тры ме­ся­цы.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА

 

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.