Вы тут

Аб­ноў­ле­ная экс­па­зі­цыя ў гонар пад­поль­шчы­каў


У Ві­цеб­ску ад­чы­ні­лі аб­ноў­ле­ную ўні­каль­ную му­зей­ную экс­па­зі­цыю, пры­све­ча­ную па­мя­ці пад­поль­шчы­каў. Яна зна­хо­дзіц­ца ў па­мяш­кан­нях бы­лой ня­мец­кай тур­мы. Ця­пер мож­на больш пад­ра­бяз­на да­ве­дац­ца аб ге­ра­із­ме пад­поль­шчы­каў, уба­чыць но­выя да­ку­мен­ты.

2

Вя­до­ма, што пад­час аку­па­цыі ў го­ра­дзе і ва­ко­лі­цах дзей­ні­ча­ла ка­ля 70 пад­поль­ных груп. Ня­гле­дзя­чы на тое, што пас­ля вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ўжо прай­шло 70 га­доў, гіс­то­ры­кі ад­кры­ва­юць для ся­бе ўсё но­выя пад­ра­бяз­нас­ці ге­ра­із­му са­вец­кіх лю­дзей. Гэ­та ты­чыц­ца і тэ­мы ка­та­ван­ня пад­поль­шчы­каў у ня­мец­кіх тур­мах. Мно­гія са­вец­кія па­тры­ё­ты бы­лі арыш­та­ва­ны і зна­хо­дзі­лі­ся ў ві­цеб­скай тур­ме апе­ра­тыў­най ка­ман­ды СД. Тур­ма зна­хо­дзі­ла­ся ў пад­валь­ным па­мяш­кан­ні.

Тур­ма СД — ад­на з ча­ты­рох тур­маў, якія дзей­ні­ча­лі пад­час аку­па­цыі Ві­цеб­ска. Ся­род ін­шых пад­поль­шчы­каў тут зна­хо­дзі­ла­ся і Ве­ра Ха­ру­жая.

Экс­па­зі­цыя «Па­мя­ці па­тры­ё­таў Ві­цеб­шчы­ны» ад­кры­ла­ся тут у 1960-х га­дах. По­тым не­ад­на­ра­зо­ва па­паў­ня­ла­ся ко­пі­я­мі фо­та­здым­каў, да­ку­мен­та­мі ча­соў аку­па­цыі...

Як рас­тлу­ма­чы­лі ў Ві­цеб­скім аб­лас­ным края­знаў­чым му­зеі, у 1990-х га­дах, у су­вя­зі з ра­мон­там пад­ва­лу, экс­па­зі­цыя бы­ла за­чы­не­на. У па­чат­ку 2000-х пра­вя­лі кар­пат­лі­вую пра­цу па ства­рэн­ні да­дат­ко­вай экс­па­зі­цыі. Уліч­ва­ю­чы, што ўся экс­па­зі­цыя зна­хо­дзіц­ца ў пад­ва­ле, які не ацяп­ля­ец­ца, у ха­лод­ны час го­да тут не пра­вод­зяць эк­скур­сіі. Та­му част­ка вы­стаў­кі, ана­ла­гаў якой ня­ма ў на­шай кра­і­не, ста­ла ма­біль­най. Тэ­ма­тыч­ныя стэн­ды мож­на бу­дзе ўба­чыць у ін­шых бу­дын­ках.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.