Вы тут

У Ні­ге­рыі ба­е­ві­кі ўкра­лі яшчэ 11 дзяў­чы­нак


У Ні­ге­рыі эк­стрэ­міс­ты з іс­ла­місц­кай гру­поў­кі «Бо­ка ха­рам» укра­лі яшчэ 11 дзяў­чы­нак, пе­ра­да­юць ін­фар­ма­генц­твы. Ба­е­ві­кі за­ха­пі­лі во­сем дзяў­чы­нак — пад­лет­каў у вёс­цы Ва­ра­бе, а за­тым на­па­лі на су­сед­ні на­се­ле­ны пункт і за­бра­лі з са­бой яшчэ трох юных жы­ха­рак. Та­кім чы­нам, коль­касць вы­кра­дзе­ных за апош­нія дні на паў­ноч­ным ус­хо­дзе Ні­ге­рыі скла­ла 11 ча­ла­век. Ра­ней у ноч на 15 кра­са­ві­ка гэ­та ж гру­поў­ка вы­кра­ла са шко­лы го­ра­да Чы­бок 276 школь­ніц. Пас­ля не­ка­то­рым з іх уда­ло­ся збег­чы. Па­вод­ле апош­няй ін­фар­ма­цыі, коль­касць юных за­лож­ніц скла­дае ка­ля 240 ча­ла­век. «Бо­ка ха­рам» вя­дзе ўзбро­е­ную ба­раць­бу за ства­рэн­не іс­лам­скай дзяр­жа­вы на поў­на­чы Ні­ге­рыі. Гру­поў­ка ста­іць за боль­шас­цю тэ­рак­таў, якія рэ­гу­ляр­на ўчы­ня­юц­ца ў гэ­тай кра­і­не. На­пад на шко­лу ба­е­ві­кі тлу­ма­чаць тым, што «за­ход­няя аду­ка­цыя па­він­на быць спы­не­на, а дзяў­чын­кі па­він­ны па­кі­нуць шко­лу і вый­сці за­муж». У ві­дэа­зва­ро­це лі­дар гру­поў­кі на­зваў за­лож­ніц сва­ёй улас­нас­цю і па­абя­цаў іх пра­даць «па на­стаў­лен­ні Ала­ха». Ёсць ін­фар­ма­цыя, што не­ка­то­рых дзяў­чы­нак вы­вез­лі з кра­і­ны і пры­му­со­ва вы­да­лі за­муж. Па па­пя­рэд­ніх да­ных, кож­ная з іх бы­ла пра­да­дзе­на за $12.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.