Вы тут

Успомнім Перамогу разам


У Мін­ску прэ­зен­та­ва­лі вы­ні­кі маш­таб­на­га ма­ла­дзёж­на­га пра­ек­та «Мой фільм пра вай­ну»

Ён пры­све­ча­ны 70-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў. Гэ­та цыкл філь­маў-ус­па­мі­наў з удзе­лам ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, рэ­жы­сё­ра­мі, сцэ­на­рыс­та­мі і апе­ра­та­ра­мі яко­га вы­сту­пі­лі ак­ты­віс­ты Бе­ла­рус­ка­га рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ю­за мо­ла­дзі з лі­ку ста­ліч­ных школь­ні­каў і сту­дэн­таў.

10-8

— Пры­ем­на, што мы са­бра­лі­ся ўсе ра­зам на­пя­рэ­дад­ні ад­на­го з най­га­лоў­ней­шых свят як для на­шай кра­і­ны, так і для ўсёй пост­са­вец­кай пра­сто­ры — Дня Пе­ра­мо­гі. І ў гэ­тыя дні та­кі сход асаб­лі­ва ак­ту­аль­ны, бо, на жаль, па­дзеі ў су­сед­ніх дзяр­жа­вах свед­чаць пра тое, ча­го на­ват не маг­лі ўя­віць: ве­тэ­ра­ны і мо­ладзь ча­сам аказ­ва­юц­ца па роз­ныя ба­кі ба­ры­кад. Спа­дзя­ём­ся, у на­шай кра­і­не та­ко­га не ад­бу­дзец­ца дзя­ку­ю­чы ва­шай па­зі­цыі і па­лі­ты­цы кі­раў­ні­ка на­шай дзяр­жа­вы, — ад­зна­чыў у сва­ім зва­ро­це да пры­сут­ных пер­шы сак­ра­тар Мінск­ага га­рад­ско­га ка­мі­тэ­та БРСМ Юрый Ча­чу­ке­віч. — Ка­лі ка­заць пра пра­ект, то ён зроб­ле­ны сі­ла­мі звы­чай­ных ма­ла­дых лю­дзей. Ня­хай ві­дэа атры­ма­лася не зу­сім пра­фе­сій­ны­м, але ўсе філь­мы на­поў­не­ны ду­шэў­нас­цю. Мы вы­сту­пі­лі з іні­цы­я­ты­вай пе­рад му­зе­ем Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, каб у но­вым бу­дын­ку мож­на бы­ло ства­рыць экс­па­зі­цыю, дзе кож­ны ах­вот­ны змо­жа азна­ё­міц­ца з ві­дэа­ін­тэр­в'ю жы­вых све­дак вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі.

Па­чы­на­ю­чы з лі­пе­ня 2013 го­да, ма­ла­дыя мін­ча­не пра­вя­лі і за­пі­са­лі 15 су­стрэч з удзель­ні­ка­мі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Ся­род іх — ка­ва­лер ор­дэ­на Чыр­во­най Зор­кі Яў­ген Ва­сіль­е­віч Агур­цоў, ула­даль­нік ме­да­лёў «За вы­зва­лен­не Вар­ша­вы», «За ўзяц­це Бер­лі­на» Ула­дзі­мір Ва­сіль­е­віч Ба­ра­дзін і ін­шыя. Ін­тэр­в'ю з імі бы­лі зман­ці­ра­ва­ны ў ві­дэа­ро­лі­кі пра­цяг­лас­цю 20—25 хві­лін. На прэ­зен­та­цыі пра­ек­та па­ка­за­лі толь­кі не­вя­лі­кі ро­лік з най­больш ві­до­вішч­ных фраг­мен­таў пра­ек­та «Мой фільм пра вай­ну». Га­то­выя ві­дэа­ін­тэр­в'ю бу­дуць да­ступ­ныя для пра­гля­ду так­са­ма ў афі­цый­ных гру­пах Са­ю­за мо­ла­дзі ў са­цы­яль­ных сет­ках. А вось ан­та­ло­гія філь­маў ужо за­пі­са­на на DVD-нось­бі­ты, якія пла­ну­юць пе­ра­даць у ар­хіў му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

У філь­мах гу­чаць гіс­то­рыі пра су­праць­ста­ян­не смер­ці і ба­раць­бу за сяб­роў і сваю кра­і­ну. Ве­тэ­ра­ны ўспа­мі­на­юць сва­іх ка­ман­дзі­раў і ўро­кі жыц­ця, дзя­ку­ю­чы якім ад­ва­я­ва­лі бу­ду­чы­ню не толь­кі сваю, але і но­вых па­ка­лен­няў. Па­чуц­ці, ус­па­мі­ны пра­сяк­ну­ты бо­лем. Слу­ха­ю­чы іх, ра­зу­ме­еш, што па­літ­ра ўспа­мі­наў ад­люст­роў­вае ца­ну пе­ра­мо­гі, мір­на­га жыц­ця. Па­куль жы­вуць ве­тэ­ра­ны і захоўва­ец­ца па­мяць пра ча­сы мі­ну­лай вай­ны, то ве­рыц­ца, што гіс­то­рыя не паў­то­рыц­ца.

— 9 мая 1945 го­да мы су­стрэ­лі ў Яс­най Па­ля­не пад Ту­лай у ся­дзі­бе Льва Талс­то­га. Мы там як­раз ад­наў­ля­лі чы­гу­нач­ныя пу­ці. Жы­лі ў зям­лян­ках. Ра­ні­цай я па­чуў стрэ­лы: не­да­лё­ка ад нас раз­мя­шчаў­ся штаб ба­таль­ё­на. Там жа пер­шы­мі атры­ма­лі звест­ку пра пе­ра­мо­гу. По­тым са шта­ба пры­бег­лі да нас у ро­ту і ска­за­лі, што вай­на скон­чы­ла­ся. І та­ды ўжо ўсе стра­ля­лі ў па­вет­ра. Ра­дас­ці бы­ло шмат. Аб­ды­ма­лі­ся, ца­ла­ва­лі­ся. А на на­ступ­ны дзень ад­чу­лі, што не­ча­га не ха­пае. Ака­за­ла­ся, не ха­пае «му­зы­кі», дзе раз­ры­ва­юц­ца сна­ра­ды, ідзе бам­бёж­ка. Вось гэ­та ў ду­шу ўрэ­за­ла­ся, — та­кім быў Дзень Пе­ра­мо­гі для ве­тэ­ра­на Яў­ге­на Ва­сіль­е­ві­ча Агур­цо­ва.

І ў кож­на­га з удзель­ні­каў пра­ек­та свая гіс­то­рыя-ўспа­мін. Але рас­ка­за­ная но­вым па­ка­лен­ням, яна ста­но­віц­ца больш чым прос­та гіс­то­ры­яй.

Пас­ля пра­гля­ду стар­шы­ня Мін­скай га­рад­ской ар­га­ні­за­цыі Бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня ве­тэ­ра­наў Ана­то­ль
Адонь­еў звяр­нуў­ся да мо­ла­дзі:

— Вы ўба­чы­лі тых, хто ў га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны ба­ра­ніў на­шу ра­дзі­му. Хто пра­лі­ваў кроў і зма­гаў­ся за тое, каб зні­шчыць фа­шыс­таў і вы­зва­ліць у тым лі­ку і на­шу род­ную Бе­ла­русь. Вы ўба­чы­лі і па­чу­лі па­тры­ё­таў. І іх сло­вы па­він­ны лег­чы ў ду­шу кож­на­га ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка. Мы ўдзяч­ныя тым, хто мае да­чы­нен­не да гэ­та­га пра­ек­та, хто агу­чыў іх ус­па­мі­ны.

Але­на ДРАП­КО

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?