Вы тут

Аба­вя­зак сы­ноў


На­ды­шоў час уша­на­ваць па­мяць за­бы­тых ах­вяр Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны.

Для на­шых дзя­доў тая вай­на бы­ла жыц­цём. Для нас — гіс­то­ры­яй. Але да­гэ­туль у гіс­то­рыі гэ­тай вай­ны шмат не­пра­чы­та­ных ста­ро­нак. І ад­на з та­кіх — са­вец­кія ва­ен­на­па­лон­ныя. Га­зе­та «Звяз­да» ра­зам з дэ­пу­та­там ніж­няй па­ла­ты бе­ла­рус­ка­га пар­ла­мен­та На­тал­ляй Гуй­вік пра­вя­ла «круг­лы стол», пры­све­ча­ны мес­цу ма­са­ва­га па­ха­ван­ня са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных у По­лац­ку. Мэ­та — зра­біць яшчэ адзін крок у бок ад­наў­лен­ня гіс­та­рыч­най спра­вяд­лі­вас­ці. Яшчэ адзін крок у спра­ве ўша­на­ван­ня па­мя­ці тых, у ка­го тая вай­на ад­ня­ла жыц­цё.

Над­на­цы­я­наль­ны і над­кан­фе­сій­ны

На­тал­ля ГУЙ­ВІК, дэ­пу­тат Па­ла­ты прад­стаў­ні­коў На­цы­я­наль­на­га схо­ду Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

2На ўскра­і­не го­ра­да По­лац­ка, у Спас­кім га­рад­ку, іс­нуе па­мят­нае сва­ім тра­гіз­мам мес­ца, вя­до­мае як уро­чы­шча Пяс­кі. У га­ды ня­мец­ка-фа­шысц­кай аку­па­цыі ў пе­ры­яд з 1941 па 1944 га­ды там знай­шлі свой апош­ні пры­ту­лак ах­вя­ры гіт­ле­раў­ска­га рэ­жы­му. На не­вя­лі­кай пло­шчы па­ха­ва­ны астан­кі дзя­сят­каў ты­сяч лю­дзей: ва­ен­на­слу­жа­чых, пад­поль­шчы­каў, пар­ты­зан, мір­ных жы­ха­роў роз­ных на­цы­я­наль­нас­цяў і роз­на­га ве­ра­выз­нан­ня. Коль­кі іх — дак­лад­на не­вя­до­ма. Ёсць да­ныя пра 38 ты­сяч ва­ен­на­па­лон­ных ня­мец­ка­га пе­ра­сыль­на­га ла­ге­ра Ду­лаг-125, які зна­хо­дзіў­ся па­блі­зу. Ра­зам з тым, у ак­це Над­звы­чай­най ка­мі­сіі па ўста­наў­лен­ні і расcледаванні фак­таў зла­чын­стваў, здзейс­не­ных ня­мец­ка-фа­шысц­кі­мі за­хоп­ні­ка­мі, га­во­рыц­ца, што ў По­лац­ку з 15 лі­пе­ня 1941 го­да па 4 лі­пе­ня 1944-га бы­ло зні­шча­на больш за 150 ты­сяч са­вец­кіх лю­дзей, у тым лі­ку ва­ен­на­па­лон­ных звыш за 100 ты­сяч ча­ла­век. Акт да­ту­ец­ца 7 мая 1945 го­да.

Уро­чы­шча Пяс­кі зна­хо­дзіц­ца па­між дву­ма бы­лы­мі ла­ге­ра­мі для са­вец­кіх гра­ма­дзян: з ад­на­го бо­ку — вы­шэй­зга­да­ны Ду­лаг-125, з дру­го­га — ла­гер для мір­на­га на­сель­ніц­тва. У апош­нім утрым­лі­ва­лі­ся лю­дзі, у тым лі­ку жан­чы­ны і дзе­ці, пры­гна­ныя з пар­ты­зан­скіх зон, за­хоп­ле­ных аку­пан­та­мі пад­час кар­ных апе­ра­цый. Свед­кі па­каз­ва­юць, што ва ўро­чы­шчы Пяс­кі ха­ва­лі тых, хто па­мёр у гэ­тым ла­ге­ры, а так­са­ма рас­стрэль­ва­лі пад­поль­шчы­каў і пар­ты­зан, якіх пры­во­зі­лі з га­рад­ской тур­мы і гес­та­па.

Жы­ха­ры По­лац­ка і По­лац­ка­га ра­ё­на ве­да­лі тра­гіч­ную гіс­то­рыю гэ­та­га мес­ца і ўвесь час імк­ну­лі­ся ўве­ка­ве­чыць па­мяць ах­вяр фа­шыз­му. Ад­нак та­го, што бы­ло зроб­ле­на да­гэ­туль, не­да­стат­ко­ва. Спра­ва ў тым, што лю­дзі ў гэ­тым мес­цы па­ха­ва­ны на­спех, ма­гі­лы не­глы­бо­кія. Мес­ца­мі астан­кі ледзь пры­кры­ты пяс­ком, які раз­мы­ва­ец­ца пад­час даж­джу, раз­но­сіц­ца вет­рам і з-за гэ­та­га яны аказ­ва­юц­ца на па­верх­ні.

Та­му ў 2010 го­дзе По­лац­кае ад­дзя­лен­не Бе­ла­рус­ка­га фон­ду мі­ру зноў звяр­ну­ла­ся ў По­лац­кі гар­вы­кан­кам і По­лац­кі га­рад­скі Са­вет дэ­пу­та­таў з просьбай аб ства­рэн­ні на гэ­тым мес­цы ме­ма­ры­я­ла. З та­го ча­су і па сён­ня вя­дуц­ца ра­бо­ты па збо­ры срод­каў і бу­даў­ніц­тве год­на­га пом­ні­ка.

Кошт ме­ма­ры­я­ла скла­дае ка­ля 5 млрд руб­лёў. Су­ма ах­вя­ра­ван­няў (на сён­ня) — 600 міль­ё­наў руб­лёў. Да­дат­ко­ва дзяр­жа­вай вы­дзе­ле­на 480 міль­ё­наў. На гэ­тыя гро­шы ўста­ноў­ле­на Сця­на па­мя­ці, знак, які сім­ва­лі­зуе, што тут спа­чы­ва­юць прад­стаў­ні­кі роз­на­га ве­ра­выз­нан­ня, вы­раб­ле­на ага­ро­джа, якая па­куль не ўста­ноў­ле­на, бо не­аб­ход­на доб­ра­ўпа­рад­ка­ваць са­мо мес­ца па­ха­ван­ня. Гра­мад­скія ар­га­ні­за­цыі го­ра­да-па­бра­ці­ма Фрыд­рыхс­ха­фен (Гер­ма­нія) па­абя­ца­лі апла­ціць вы­раб пар­та­ла, які каш­туе 30 ты­сяч еў­ра.

Пра­шу ўдзель­ні­каў «круг­ла­га ста­ла» са­дзей­ні­чаць по­шу­ку ім­ён тых, хто па­ха­ва­ны ў Пяс­ках, іх сва­я­коў, а так­са­ма ака­зан­ню ма­тэ­ры­яль­най да­па­мо­гі ў бу­даў­ніц­тве ме­ма­ры­я­ла, каб да 9 мая 2015 го­да мы змаг­лі яго за­вяр­шыць. Га­зе­та «Звяз­да» ў каст­рыч­ні­ку 2013 го­да аб'­яві­ла спе­цы­яль­ны пра­ект па ін­фар­ма­цый­най пад­трым­цы збо­ру срод­каў на ме­ма­ры­ял, па­ста­віў­шы мэ­ту — вы­вес­ці яго ства­рэн­не на рэс­пуб­лі­кан­скі і між­на­род­ны ўзроў­ні.

Спа­дзя­ю­ся, што комп­лекс ста­не са­праўд­ным сім­ва­лам яд­нан­ня лю­дзей, сім­ва­лам агуль­най па­мя­ці.

«Звяз­да»:

— На наш «круг­лы стол» мы за­пра­сі­лі жан­чы­ну, баць­ка якой з вя­лі­кай до­ляй ве­ра­год­нас­ці па­ха­ва­ны ў Пяс­ках. Зі­на­і­да Іва­наў­на Тра­фі­ма­ва-Пан­ко­ва, пен­сі­я­нер­ка і ўда­ва, пе­ра­лі­чы­ла на бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла ледзь не са­мую вя­лі­кую су­му ся­род пры­ват­ных асоб — 2 міль­ё­ны руб­лёў.

Зі­на­і­да Тра­фі­ма­ва-Пан­ко­ва:

Мой баць­ка, Іван Елі­се­е­віч Пан­коў, жы­хар го­ра­да По­лац­ка, у пер­шы дзень вай­ны быў пры­зва­ны ў Чыр­во­ную Ар­мію. Пад Лі­дай ён тра­піў у акру­жэн­не, але змог пра­брац­ца да­до­му. На па­чат­ку во­се­ні 1943 го­да быў схоп­ле­ны гес­та­па ра­зам з ін­шым па­ла­ча­ні­нам — Ко­лень­кам Шпа­цэ­ві­чам. Не­ка­то­ры час іх утрым­лі­ва­лі ў гес­та­па, по­тым у га­рад­ской тур­ме. Баць­ку бы­ло 33 га­ды, а Ко­лень­ку Шпа­цэ­ві­чу — 19.

«Звяз­да»:

— Зі­на­і­дзе Іва­наў­не та­ды бы­ло 10 га­доў. Яна па­мя­тае, як прый­шлі па баць­ку. Та­ды яна не ве­да­ла, што ён прымаў удзел у ар­га­ні­за­цыі ўцё­каў ва­ен­на­па­лон­ных з по­лац­кіх ла­ге­раў, да­па­ма­гаў ім пе­ра­брац­ца да пар­ты­зан, за­бяс­печ­ваў збро­яй. Праз шмат га­доў пас­ля вай­ны яна пра­чы­та­ла пра гэ­та ва ўспа­мі­нах ура­та­ва­ных Іва­нам Пан­ко­вым чыр­во­на­ар­мей­цаў. Не­ка­то­рыя з іх пад­трым­лі­ва­лі су­вязь з сям'­ёй Пан­ко­вых на пра­ця­гу ўся­го жыц­ця.

«Це­лы там ля­жа­лі ў сем сла­ёў»

Ла­ры­са Бру­е­ва, стар­шы­ня Ка­мі­сіі па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр вой­наў Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га са­ве­та ве­тэ­ра­наў:

— Упер­шы­ню пра ўро­чы­шча Пяс­кі мы да­ве­да­лі­ся ў 1992 го­дзе ад Тра­пез­ні­ка­вай Яў­ге­ніі Ана­толь­еў­ны, якая та­ды ўзна­чаль­ва­ла ва­ен­на-па­тры­я­тыч­ны клуб «Раз­вед­чы­кі во­ін­скай сла­вы» ў шко­ле №2 го­ра­да На­ва­по­лац­ка. Яна рас­ка­за­ла пра тое, што ва ўро­чы­шчы Пяс­кі мяс­цо­выя хлоп­чы­кі гу­ля­юць у фут­бол ча­ла­ве­чы­мі ча­ра­па­мі. Мы па­еха­лі па­гля­дзець і вы­ра­шы­лі, што бу­дзем пра­во­дзіць там Вах­ту па­мя­ці, каб па­спра­ба­ваць ад­на­віць ім­ё-
ны, пад­няць астан­кі і па­ха­ваць іх па-ча­ла­ве­чы.

Але нас апя­рэ­дзі­лі скаў­ты між­на­род­най экс­пе­ды­цыі, якія не ста­лі ча­каць па­чат­ку Вах­ты па­мя­ці і па­ча­лі рас­коп­кі тым жа ле­там. Яны знай­шлі і пе­ра­па­ха­ва­лі 482 сал­дат. У абут­ку знай­шлі не­каль­кі сал­дац­кіх ме­даль­ё­наў. Ві­да­воч­на, па­лон­ныя та­кім чы­нам ха­ва­лі ме­даль­ё­ны ад кан­ва­і­раў. Та­ды ўда­ло­ся пра­чы­таць пяць проз­ві­шчаў.

На на­ступ­ны год мы пра­вя­лі ў Спас­кім га­рад­ку аб­лас­ны по­шу­ка­вы ла­гер. Тое, што ўба­чы­лі ў пер­шы дзень, нас над­звы­чай ура­зі­ла. Па абод­ва ба­кі ад мес­ца рас­стрэ­лу вы­сі­лі­ся ка­па­ні­ры пас­ля­ва­ен­на­га ці­ра для страль­бы з тан­каў. Уні­зе зна­хо­дзі­ла­ся стрэль­бі­шча, дзе тут жа, па кост­ках, бы­лі пра­кла­дзе­ны лі­ніі су­вя­зі. Бы­ло ві­даць, што з даль­ніх кра­ёў ка­па­ні­раў вы­во­зі­лі пе­ра­ме­ша­ны з астан­ка­мі лю­дзей пя­сок для бу­даў­ніц­тва да­ро­гі ў блі­жэй­шым дач­ным па­сёл­ку. А на мес­цы вы­ве­зе­на­га пяс­ку ва­ля­лі­ся рас­кі­да­ныя ча­ла­ве­чыя рэ­бры, скі­ві­цы, ча­ра­пы...

Мы су­стрэ­лі­ся з муж­чы­нам, які ў пас­ля­ва­ен­ныя га­ды пра­ца­ваў трак­та­рыс­там і вёў на гэ­тым мес­цы ра­бо­ты па ўста­ля­ван­ні ці­ра. Ён рас­ка­заў, што ка­лі трак­та­ры на­ткну­лі­ся на астан­кі лю­дзей, то ка­ман­дзі­ры за­га­да­лі ра­бо­ты... пра­цяг­ваць. Ва­ен­на­па­лон­ныя та­ды лі­чы­лі­ся здрад­ні­ка­мі. Гэ­ты ча­ла­век па­ве­да­міў, што це­лы там ля­жа­лі ў сем сла­ёў і ўсе яны бы­лі ссу­ну­ты ра­зам з пяс­ком на два ба­кі ці­ра. Зна­чыць, тое, што знай­шлі скаў­ты па­між ка­па­ні­ра­мі, — толь­кі ніж­нія слаі вя­ліз­на­га па­ха­ван­ня, да яко­га не даб­ра­лі­ся трак­та­ры.

Нам не да­зво­лі­лі пра­вес­ці рас­коп­кі на мес­цы ка­па­ні­раў, па­пра­сі­лі толь­кі вы­зна­чыць ме­жы па­ха­ван­ня. Мы знай­шлі яшчэ 4 сал­дац­кія ме­даль­ё­ны, а так­са­ма муш­тук ад гор­на з на­дра­па­ным проз­ві­шчам «Мі­цін» і аў­та­руч­ку з над­пі­сам: «2.3.1940 ВС — В. Снім­шчы­каў». Той жа во­сен­ню мы за­кла­лі ва ўро­чы­шчы парк з 200 дрэў, але праз год усе дрэ­вы бы­лі ўкра­дзе­ны, як і крыж, уста­ля­ва­ны ра­ней скаў­та­мі. У 2005 го­дзе ка­па­ні­ры раз­раў­ня­лі.

Трэ­ба не толь­кі ўста­ля­ваць ва ўро­чы­шчы ме­ма­ры­ял, але і ад­на­віць ім­ёны па­ха­ва­ных там лю­дзей. Без рас­ко­пак гэ­та зра­біць не­маг­чы­ма. Па­чы­на­ю­чы з 1992 го­да мы без­вы­ні­ко­ва спра­бу­ем знай­сці спі­сы вяз­няў Ду­ла­га-125 у Цэнт­раль­ным ар­хі­ве Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі. Ня­мец­кае аб'­яд­нан­не Сак­сон­скія ме­ма­ры­я­лы вы­сла­ла нам спіс з 528 проз­ві­шча­мі вяз­няў гэ­та­га ла­ге­ра, але ўсе гэ­тыя лю­дзі бы­лі вы­ве­зе­ны з По­лац­ка і за­гі­ну­лі ў ін­шых мяс­ці­нах. На жаль, аб'­яд­нан­не Сак­сон­скія ме­ма­ры­я­лы не мае кар­та­тэ­кі тых, хто па­ха­ва­ны ў Спас­кім га­рад­ку.

Пра­па­ну­ем гэ­тым ле­там зра­біць проб­ныя шур­фы на не­вя­лі­кім участ­ку, каб упэў­ніц­ца, на­коль­кі маг­чы­ма ад­на­віць ім­ёны. Трэ­ба пра­сіць праз СМІ ад­гук­нуц­ца тых, хто ссоў­ваў ка­па­ні­ры ў 2005 го­дзе, каб яны па­ка­за­лі, дзе ля­жаць сал­да­ты.

Ры­гор Сквар­цоў, ка­ар­ды­на­тар пра­ек­та тэ­ле­ка­на­ла «Звез­да» (РФ) па по­шу­ку ва­ен­на­па­лон­ных вяз­няў ня­мец­кіх ла­ге­раў 1941 — 1945 гг.:

— Я быў ад­ным з кі­раў­ні­коў той са­май між­на­род­най экс­пе­ды­цыі ў По­лац­ку ў 1992 го­дзе, скаў­ты якой на­ткну­лі­ся ва ўро­чы­шчы Пяс­кі на ледзь пры­сы­па­ныя пяс­ком астан­кі са­вец­кіх сал­дат. Усе, асаб­лі­ва ма­ла­дыя лю­дзі з Фран­цыі і ЗША, якія ні­ко­лі з па­доб­ным не су­ты­ка­лі­ся, пе­ра­жы­лі моц­нае ду­шэў­нае ўзру­шэн­не, і по­тым я ўвесь час імк­нуў­ся вяр­нуц­ца на тое мес­ца. У 2013 го­дзе гэ­та мне ўда­ло­ся. Тое, што ўба­чыў, вы­клі­ка­ла жах. Ча­ла­ве­чыя кост­кі па-ра­ней­ша­му мож­на знай­сці на па­верх­ні. Та­му я па­лі­чыў сва­ім абавязкам да­біц­ца ней­кіх вы­ні­каў. Гэ­та — абавязак не толь­кі пе­рад па­мер­лы­мі, але і пе­рад жы­вым яшчэ бы­лым вяз­нем Ду­ла­га-125 Мі­ха­і­лам Скра­бі­ным, ка­ва­ле­рам ор­дэ­наў Чыр­во­най Зоркі і Ай­чын­най вай­ны, яко­му ўда­ло­ся ўця­чы з ла­ге­ра і да­лу­чыц­ца да пар­ты­зан, а по­тым з част­ка­мі Чыр­во­най Ар­міі дай­сці да Кё­нігс­бер­га...

Ства­ра­ю­чы на ра­сій­скім тэ­ле­ка­на­ле «Звез­да» пра­ект па по­шу­ку ва­ен­на­па­лон­ных ня­мец­кіх ла­ге­раў, мы су­тык­ну­лі­ся з тым, што гэ­тая тэ­ма — амаль не­вя­до­мая. Нам уда­ло­ся знай­сці сва­я­коў 15 за­гі­ну­лых вяз­няў по­лац­кіх ла­ге­раў, якія з 1941 го­да ні­чо­га не ве­да­лі пра лёс сва­іх род­ных. Усе яны збі­ра­юц­ца пры­ехаць на брац­кую ма­гі­лу ў По­лац­кі ра­ён. Та­кая ра­бо­та мае вя­лі­кі сэнс.

Та­му я ха­чу пад­тры­маць су­мес­ны з па­ла­ча­на­мі пра­ект га­зе­ты «Звяз­да» па збо­ры срод­каў для ме­ма­ры­я­ла і аб'­яд­нан­ні не­абы­яка­вых да гэ­тай тэ­мы лю­дзей. Вель­мі важ­на па вы­ні­ках «круг­ла­га ста­ла» ўсім яго ўдзель­ні­кам да­мо­віц­ца аб уза­е­ма­дзе­ян­ні.

Вік­тар Шум­скі, на­чаль­нік упраў­лен­ня па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр вой­наў Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Згод­на з вы­да­дзе­ным бе­ла­рус­кі­мі ар­хі­віс­та­мі ў 2004 го­дзе да­вед­ні­ку «Ла­ге­ры са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных у Бе­ла­ру­сі. 1941 — 1944», на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны зна­хо­дзі­ла­ся 257 мес­цаў пры­му­со­ва­га ўтры­ман­ня ва­ен­на­па­лон­ных у 158 на­се­ле­ных пунк­тах. Па да­ных над­звы­чай­ных ка­мі­сій, у 27 ла­ге­рах не было свед­чан­няў пра коль­касць вяз­няў. І толь­кі ў 16 ла­ге­рах захавалася ін­фар­ма­цыя пра коль­касць за­гі­ну­лых — 571 434 ча­ла­ве­кі. Агуль­ная коль­касць за­гі­ну­лых ва­ен­на­па­лон­ных на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі — ад 1 млн — да 1 млн 200 тыс. ча­ла­век.

У Мін­ску зна­хо­дзі­ла­ся ка­ля 22 ла­ге­раў, у аб­лас­ных цэнт­рах — 12-16, у не­ка­то­рых ра­ён­ных цэнт­рах (якія з'яў­ля­лі­ся вуз­ла­вы­мі чы­гу­нач­ны­мі стан­цы­я­мі) — ад 6 да 8 ла­ге­раў. По­лацк та­ды быў аб­лас­ным цэнт­рам.

Ва­ен­на­слу­жа­чыя 52-га асоб­на­га спе­цы­я­лі­за­ва­на­га по­шу­ка­ва­га ба­таль­ё­на Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі пра­ца­ва­лі ў По­лац­кім ра­ё­не і ў По­лац­ку. У 2005 го­дзе ў 26 рас­ко­пах бы­лі зной­дзе­ны астан­кі 356 са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных, 9 ме­даль­ё­наў, надпісы на якіх уда­ло­ся пра­чы­таць.

Праб­ле­ма пра­вя­дзен­ня рас­ко­пак звя­за­на з тым, што ў ма­тэ­ры­я­лах над­звы­чай­ных ка­мі­сій, у тым лі­ку па По­лац­ку, ад­сут­ні­чае пры­вяз­ка да мяс­цо­вас­ці: не па­зна­ча­на дак­лад­нае мес­ца­зна­хо­джан­не ям з астан­ка­мі, ад­лег­ласць па­між імі. Та­му мы рэ­ка­мен­ду­ем уста­наў­лі­ваць ме­жы ме­ма­ры­яль­най зо­ны так, каб у перс­пек­ты­ве бы­ла маг­чы­масць іх змя­ніць.

Наталля Гуй­вік:

Тэ­ры­то­рыя ме­ма­ры­я­ла бу­дзе, па сут­нас­ці, уяў­ляць са­бой зя­лё­ную зо­ну, каб за­ха­ваць маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня по­шу­ка­вых ра­бот і пе­ра­па­ха­ван­ня астан­каў.

Не­аб­ход­на су­мес­ная гру­па

Аляк­сандр СА­МО­ВІЧ, ды­рэк­тар На­цы­я­наль­на­га ар­хі­ва Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь:

— Тэ­ма, якую мы сён­ня аб­мяр­коў­ва­ем, пры­му­шае гля­дзець углыб, вы­ву­чаць праб­ле­му дэ­та­лё­ва. Ка­лі ра­ней мы пад­ліч­ва­лі агуль­ную коль­касць ва­ен­на­па­лон­ных, якія прай­шлі праз ла­ге­ры, то сён­ня ці­ка­вім­ся, як склаў­ся іх лёс. Гэ­та вель­мі пра­ца­ём­кая за­да­ча.

Ін­фар­ма­цыю агуль­на­га ха­рак­та­ру мы тра­ды­цый­на вы­да­ём у сва­іх збор­ні­ках. Там ёсць і ін­фар­ма­цыя пра Ду­лаг-125, сціс­ла апі­са­на яго гіс­то­рыя, апуб­лі­ка­ва­ны не­ка­то­рыя да­ку­мен­ты.

Але не вы­клю­ча­на, што на са­мой спра­ве да­ку­мен­таў, звя­за­ных з гіс­то­ры­яй гэ­та­га ла­ге­ра, мо­жа знай­сці­ся знач­на больш. Маг­чы­ма, бу­дзе па-ра­ней­ша­му скла­да­на пра­са­чыць лёс кан­крэт­на­га ча­ла­ве­ка, бо пад­час ва­ен­ных га­доў, асаб­лі­ва ад­ступ­лен­ня ня­мец­кай ар­міі, на­ўмыс­на зні­шча­лі­ся кар­та­тэ­кі. Ад­нак мы маг­лі б ад­на­віць гіс­та­рыч­ны фон, зра­зу­мець псі­ха­ло­гію пра­цэ­саў, якія та­ды ад­бы­ва­лі­ся.

У нас за­хоў­ва­ец­ца фак­тыч­на ўся да­ку­мен­та­цыя аку­па­цый­ных улад. Да­ку­мен­ты па­лі­тыч­ных, пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў, ме­ды­цын­скіх уста­ноў, чы­гу­нач­на­га транс­пар­ту... Вы­ву­ча­ю­чы іх, ка­лі па­ста­віць са­бе мэ­ту пра­ца­ваць ме­на­ві­та цэ­лай гру­пай, мож­на да­біц­ца знач­ных пос­пе­хаў па тэ­ме, звя­за­най з по­лац­кай тра­ге­ды­яй. Ад­на­му ча­ла­ве­ку гэ­та не пад сі­лу, бо наш спе­цы­я­ліст, не пад­рых­та­ва­ны ў га­лі­не пе­ра­кла­ду ня­мец­кай ва­ен­най тэр­мі­на­ло­гіі, час­та мно­гія важ­ныя рэ­чы не мо­жа зра­зу­мець. Ня­мец­кія пе­ра­клад­чы­кі тут мо­гуць ака­заць знач­ную да­па­мо­гу. Та­му я за­клі­каю да су­мес­на­га ар­хіў­на­га по­шу­ку. На­цы­я­наль­ны ар­хіў Бе­ла­ру­сі ад­кры­ты для да­сле­да­ван­няў, спра­вы рас­сак­рэ­ча­ны. Мы мо­жам ства­раць су­мес­ныя бе­ла­рус­ка-ня­мец­ка-італь­ян­скія ра­бо­чыя гру­пы і пра­ца­ваць.

Холь­гер Ра­пі­ёр, на­мес­нік Па­сла Фе­дэ­ра­тыў­най Рэс­пуб­лі­кі Гер­ма­нія ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь:

— Фак­ты, якія я па­чуў, пры­му­ша­юць су­час­на­га ча­ла­ве­ка за­та­іць ды­хан­не ад жа­ху. На жаль, на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі та­кіх мес­цаў, як Пяс­кі, вель­мі шмат — мож­на ка­заць пра сот­ні. І вы ма­е­це ра­цыю: нель­га да­зво­ліць ні­ко­му за­быць пра тое, што там ад­бы­ва­ла­ся.

Я быў уз­ра­да­ва­ны, ка­лі па­чуў, што ў гэ­тай сфе­ры іс­ну­юць пры­кла­ды пра­дук­тыў­на­га су­пра­цоў­ніц­тва з ня­мец­кі­мі ар­га­ні­за­цы­я­мі. Быў зга­да­ны го­рад-па­бра­цім По­лац­ка Фрыд­рыхс­ха­фен. Мы ве­да­ем, што Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны Бе­ла­ру­сі вель­мі цес­на су­пра­цоў­ні­чае з Ня­мец­кім на­род­ным са­юзам па до­гля­дзе ва­ен­ных ма­гіл, каб уве­ка­веч­ыць па­мя­ць за­гі­ну­лых.

Усе, хто вы­сту­паў да мя­не, ад­зна­ча­лі, што сён­ня вель­мі скла­да­на ўста­на­віць кан­крэт­ныя проз­ві­шчы і на­ват дак­лад­ныя мес­цы, дзе ад­бы­ва­лі­ся пэў­ныя па­дзеі. Коль­касць ім­ён, якія на сён­ня ўста­ноў­ле­ны, у па­раў­на­н-ні з агуль­най коль­кас­цю за­гі­ну­лых, вель­мі ма­лая. Але гэ­та ні ў якім ра­зе не па­він­на пры­му­сіць нас апус­ціць ру­кі. Не­аб­ход­на ар­хі­віс­там, ву­чо­ным і з ня­мец­ка­га, і з бе­ла­рус­ка­га ба­коў па­ста­рац­ца знай­сці хоць штось­ці.

На­коль­кі я ве­даю, у ста­сун­ках па­міх Гер­ма­ні­яй і Ра­сі­яй іс­нуе двух­ба­ко­вая гер­ма­на-ра­сій­ская ка­мі­сія гіс­то­ры­каў. Ка­лі та­кой ка­мі­сіі па­між Бе­ла­рус­сю і ФРГ не іс­нуе, то гэ­та пы­тан­не, якое мо­жа быць вы­ра­ша­на на ўзроў­ні ўра­даў абедз­вюх кра­ін. Адзін з ба­коў па­ві­нен вы­сту­піць з іні­цы­я­ты­вай ства­рыць та­кую ка­мі­сію, якая бу­дзе скла­дац­ца з гіс­то­ры­каў, ар­хі­віс­таў і спе­цы­я­ліс­таў з ін­шых сфер. У рам­ках гэ­тай ка­мі­сіі маг­ла б вы­ра­шыц­ца вель­мі важ­ная праб­ле­ма, якая за­раз пе­ра­шка­джае та­кім да­сле­да­ван­ням — гэ­та праб­ле­ма моў­на­га бар'­е­ра.

Ма­гу вас за­пэў­ніць, што з бо­ку ня­мец­ка­га па­соль­ства вы мо­жа­це раз­ліч­ваць на га­тоў­насць пад­трым­лі­ваць усе іні­цы­я­ты­вы та­ко­га кштал­ту.

«Звяз­да»:

— У гіс­то­рыі Ду­ла­га-125 ёсць асоб­ная ма­ла­вя­до­мая ста­рон­ка, звя­за­ная з утры­ман­нем там італь­ян­скіх ва­ен­на­па­лон­ных. У По­лац­ку, як­раз па су­сед­стве з уро­чы­шчам Пяс­кі, пра­жы­вае Ула­дзі­мір Баль­ша­коў, бы­лы ма­ла­лет­ні вя­зень Ду­ла­га-125, які па­мя­тае ў гэ­тым ла­ге­ры італь­ян­цаў, што дзя­лі­лі­ся з ім воп­рат­кай і ежай. Свед­кі ка­жуць, што італь­ян­цы ўтрым­лі­ва­лі­ся ў та­кіх жа ўмо­вах, як і са­вец­кія ва­ен­на­па­лон­ныя. Гэ­та зна­чыць, ве­ра­год­насць та­го, што нех­та з італь­ян­скіх салдат па­ха­ва­ны ў Пяс­ках, вель­мі вя­лі­кая.

Наталля Гуй­вік:

— Да­ку­мен­ты Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­най бяс­пе­кі БССР свед­чаць, што італь­ян­цы ўтрым­лі­ва­лі­ся ў 12 ня­мец­кіх ла­ге­рах на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі, у тым лі­ку і ў Ду­ла­гу-125 у го­ра­дзе По­лац­ку. Уся­го ў гэ­тым ла­ге­ры зна­хо­дзі­ла­ся 846 італь­ян­скіх сал­дат. На жаль, нам вя­до­мы ўста­но­вач­ныя да­ныя толь­кі на пяць з іх, але мы на­ват не ве­да­ем, ці вяр­ну­лі­ся яны да­до­му.

Да­мі­ні­ка Ка­лі­кіа, загадчык кон­суль­скім ад­дзе­лам Па­соль­ства Італь­ян­скай Рэс­пуб­лі­кі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь:

— Больш за 20 га­доў Італь­ян­скае па­соль­ства ў Бе­ла­ру­сі рэа­лі­зуе пра­ект по­шу­ку і ідэн­ты­фі­ка­цыі за­гі­ну­лых су­ай­чын­ні­каў. За апош­нія га­ды бы­лі зной­дзе­ны два но­выя па­ха­ван­ні італь­ян­скіх ва­ен­на­па­лон­ных. Абод­ва зна­хо­дзяц­ца ў Го­мель­скай воб­лас­ці. Вя­до­ма, што італь­ян­скія сал­да­ты па­ха­ва­ны па ўсёй Бе­ла­ру­сі. Мы за­ці­каў­ле­ны ў тым, каб знай­сці і ідэн­ты­фі­ка­ваць усіх.

Тэ­ле­ка­нал АНТ зды­мае да­ку­мен­таль­ны фільм аб італь­ян­скіх вяз­нях, і на­ша па­соль­ства да­па­маг­ло ку­ра­та­ру гэ­та­га пра­ек­та Ка­ця­ры­не Пар­шы­ка­вай на­ла­дзіць су­вя­зі з жур­на­ліст­кай-фры­лан­се­рам Стэ­фа­ні­яй Але­най Кар­не­мо­ла, якая пад­рых­та­ва­ла шмат ар­ты­ку­лаў па гэ­тай тэ­ме і якая мо­жа ака­заць знач­ную да­па­мо­гу.

Ха­чу паў­та­рыць, што Італь­ян­скае па­соль­ства жа­дае су­пра­цоў­ні­чаць з бе­ла­рус­кі­мі ўла­да­мі ў спра­ве ўста­ля­ван­ня пом­ні­каў італь­ян­скім вяз­ням.

Ін­шыя шля­хі по­шу­ку

Наталля Гуй­вік:

— Нам па­куль не ўда­ло­ся пад­клю­чыць да ак­тыў­на­га по­шу­ку сва­я­коў ва­ен­на­па­лон­ных Ду­ла­га-125 ра­сій­скія рэ­гі­ё­ны. І гэ­та пры тым, што боль­шасць вяз­няў ла­ге­ра бы­лі ўра­джэн­ца­мі Ра­сіі.

Сяр­гей Афа­нась­еў, стар­шы па­моч­нік ва­ен­на­га ата­шэ пры Па­соль­стве Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь:

— На жаль, не­ка­то­рыя рэ­гі­я­наль­ныя чы­ноў­ні­кі больш ду­ма­юць пра ім­гнен­ны вы­нік, та­му не­ах­вот­на пад­клю­ча­юц­ца да по­шу­ку да­ку­мен­таў аль­бо сва­я­коў за­гі­ну­лых. Але, ду­маю, ра­зам мы па­він­ны зма­гац­ца за на­шу агуль­ную па­мяць. Што да­ты­чыц­ца апа­ра­ту ва­ен­на­га ата­шэ пры Па­соль­стве Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі, без­умоў­на, праз упраў­лен­не Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці за­гі­ну­лых пры аба­ро­не Ай­чы­ны мы бу­дзем аказ­ваць маг­чы­мае са­дзей­ні­чан­не.

Апош­нім ча­сам гэ­тае ўпраў­лен­не ак­ты­ві­за­ва­ла ва­ен­на-ме­ма­ры­яль­ную ра­бо­ту за ме­жа­мі кра­і­ны. Мы су­пра­цоў­ні­ча­ем з бе­ла­рус­кі­мі ка­ле­га­мі па аб­ме­не паш­пар­та­мі во­ін­скіх па­ха­ван­няў. Ін­та­рэс у Ра­сіі да та­го, дзе за­гі­ну­лі дзя­ды і баць­кі ў га­ды той вай­ны, рас­це. Лі­та­раль­на ў дру­гой па­ло­ве кра­са­ві­ка ў нас бы­ла дэ­ле­га­цыя Мі­ніс­тэр­ства аба­ро­ны РФ, у скла­дзе якой зна­хо­дзіў­ся афі­цэр, які пры­вёз па­ха­ван­ку на дзе­да, што за­гі­нуў на тэ­ры­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Дзя­ку­ю­чы бе­ла­рус­кім ка­ле­гам мы знай­шлі мес­ца па­ха­ван­ня, і ён змог на­ве­даць род­ную ма­гі­лу.

Ларыса Бру­е­ва:

— У Ра­сіі вель­мі шмат по­шу­ка­вых атра­даў. І ка­лі мы зна­хо­дзім проз­ві­шча сал­да­та, то звяр­та­ем­ся час­цей не ў ва­ен­ка­мат і мяс­цо­выя ор­га­ны ўла­ды, а да по­шу­ка­ві­каў, і яны хут­ка вы­хо­дзяць на сем'і за­гі­ну­лых. Яшчэ адзін шлях — по­шук праз сайт «Ад­на­клас­ні­кі».

Іры­на Шыш­ко­ва, стар­шы­ня арг­ка­мі­тэ­та па ўве­ка­ве­чан­ні па­мя­ці аба­рон­цаў Ай­чы­ны і ах­вяр вой­наў пры Ві­цеб­скім абл­вы­кан­ка­ме:

— Ві­цеб­скі аб­лас­ны му­зей Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Мі­ная Фі­лі­па­ві­ча Шмы­ро­ва з'яў­ля­ец­ца рэ­гі­я­наль­ным цэнт­рам па по­шу­ку і ўве­ка­ве­чан­ні за­гі­ну­лых у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. На яго ба­зе ства­ра­ец­ца аб­лас­ны аў­та­ма­ты­за­ва­ны банк да­ных, які част­ко­ва ўжо раз­ме­шча­ны на сай­це му­зея. У гэ­тай ба­зе зна­хо­дзіц­ца ка­ля 150 ты­сяч зве­ра­ных проз­ві­шчаў са­вец­кіх во­і­наў з 400 ты­сяч па­ха­ва­ных на Ві­цеб­шчы­не. З іх толь­кі 2 ты­ся­чы 760 — ва­ен­на­па­лон­ныя.

Без­умоў­на, ме­ма­ры­ял «Уро­чы­шча Пяс­кі» па­ві­нен быць. Ле­тась Ві­цеб­скай воб­лас­цю з бюд­жэ­ту бы­ло за­свое­на 4,2  млрд руб­лёў на ўве­ка­ве­чан­не аба­рон­цаў Ай­чы­ны, сё­ле­та вы­дзе­ле­на 9,5 млрд, у тым лі­ку По­лац­ку — 1 млрд. Пры фар­мі­ра­ван­ні бюд­жэ­ту По­лацк быў раз­гле­джа­ны ў асаб­лі­вым рэ­жы­ме ме­на­ві­та ў су­вя­зі з не­аб­ход­нас­цю бу­даў­ніц­тва ме­ма­ры­я­ла ў Пяс­ках.

Воль­га МЯДЗ­ВЕ­ДЗЕ­ВА,

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Фо­та Ана­то­ля КЛЕ­ШЧУ­КА.

P.S. Усе пра­па­но­вы, агу­ча­ныя на па­ся­джэн­ні «круг­ла­га ста­ла», вы­ра­шылі афор­міць у вы­ні­ко­вы да­ку­мент, які кож­ны яго ўдзель­нік па­абя­цаў раз­гля­даць як кі­раў­ніц­тва да да­лей­шых дзе­ян­няў. Па сут­нас­ці, аб­мер­ка­ван­не ў «Звяз­дзе» тэ­мы ўве­ка­ве­чан­ня па­мя­ці ва­ен­на­па­лон­ных — толь­кі па­ча­так вя­лі­кай ра­бо­ты. Су­мес­ны пра­ект По­лач­чы­ны і га­зе­ты пра­цяг­ва­ец­ца.

Знай­сці ін­фар­ма­цыю пра за­гі­ну­лых аль­бо пра­па­ўшых без вес­так у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны сва­я­коў і бліз­кіх, вы­зна­чыць мес­ца іх па­ха­ван­ня мож­на з да­па­мо­гай на­ступ­ных ад­кры­тых кры­ніц, якія ўвесь час аб­наў­ля­юц­ца:

http://www.obd-memorіal.ru — аб­агуль­нен­ны кам­п'ю­тар­ны банк да­­ных, што ўтрым­лі­вае ін­фар­ма­цыю аб аба­рон­цах Ай­чы­ны, якія за­гі­ну­лі ці пра­па­лі без вес­так у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны (АБД Ме­ма­ры­ял)

http://www.dokst.ru — цэнтр да­ку­мен­та­цыі аб'­яд­нан­ня Сак­сон­скія ме­ма­ры­я­лы ў па­мяць ах­вяр па­лі­тыч­на­га тэ­ро­ру (ба­зы да­ных са­вец­кіх ва­ен­на­па­лон­ных, па­ха­ван­няў са­вец­кіх гра­ма­дзян на тэ­ры­то­рыі Гер­ма­ніі)

http://shmyrev.museum.by — Ві­цеб­скі аб­лас­ны му­зей Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за Мі­ная Фі­лі­па­ві­ча Шмы­ро­ва (спі­сы пар­ты­зан, ва­ен­на­слу­жа­чых, вяз­няў, звя­за­ных з Ві­цеб­шчы­най)

Гро­шы на ства­рэн­не ме­ма­ры­я­ла «Уро­чы­шча Пяс­кі» мож­на пе­ра­ліч­ваць у Ві­цеб­скае аб­лас­ное ад­дзя­лен­не ГА «Бе­ла­рус­кі фонд мі­ру» на ра­ху­нак

№ 3135411066036 (у бе­ла­рус­кіх руб­лях),

№ 3135411066502 (у до­ла­рах),

№ 3135411066805 (у ра­сій­скіх руб­лях)

у ды­рэк­цыі ААТ «Бел­ін­вест­банк» па Ві­цеб­скай воб­лас­ці, код 153001739, УНП 300126736

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».