Вы тут

Мы — на­шчад­кі вя­лі­ка­га на­ро­да-пе­ра­мож­цы


Усве­дам­лен­не гэ­та­га — кры­ні­ца на­шай сі­лы і ўпэў­не­нас­ці.

Свя­та Пе­ра­мо­гі ў Бе­ла­ру­сі нель­га ўя­віць без ура­чыс­та­га шэс­ця па га­лоў­ным пра­спек­це ста­лі­цы. Мір­ныя жы­ха­ры мір­най кра­і­ны пад мір­ным не­бам кро­чаць па мір­ным пры­го­жым го­ра­дзе. Най­леп­шы сім­вал Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі, які з га­да­мі не страч­вае ак­ту­аль­нас­ці і су­час­нас­ці.

Шэс­це па­ча­ло­ся ад ву­лі­цы Ян­кі Ку­па­лы і прай­шло па пра­спек­це Не­за­леж­нас­ці да пло­шчы Пе­ра­мо­гі. Ка­ло­ну ўзна­ча­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. У не­каль­кіх ад­кры­тых аў­та­ма­бі­лях еха­лі ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны, част­ка ве­тэ­ра­наў іш­ла ў ра­дах.

У шэс­ці пры­ня­лі ўдзел вы­шэй­шыя служ­бо­выя асо­бы, прад­стаў­ні­кі дзяр­жаў­ных і гра­мад­скіх ар­га­ні­за­цый, пра­цоў­ных ка­лек­ты­ваў, дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са, мо­ладзь.

Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ў па­мяць аб подз­ві­гу на­ро­да ў Вя­лі­кую Ай­чын­ную вай­ну ўсклаў вя­нок да ма­ну­мен­та Пе­ра­мо­гі. Да пад­нож­жа ма­ну­мен­та ляг­лі так­са­ма квет­кі і вян­кі ад вы­шэй­шых служ­бо­вых асоб, кі­раў­ні­коў дзярж­ор­га­наў, прад­стаў­ні­коў гра­мад­скіх аб'­яд­нан­няў, ве­тэ­ра­наў, ду­ха­вен­ства, дып­ла­ма­тыч­на­га кор­пу­са і Вы­кан­ка­ма СНД.

Вы­ступ­лен­не Прэ­зі­дэн­та Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь А.Р. Лу­ка­шэн­кі на цы­ры­мо­ніі ўскла­дан­ня вян­коў да ма­ну­мен­та Пе­ра­мо­гі 9 мая 2014 го­да

Да­ра­гія ве­тэ­ра­ны!

Па­ва­жа­ныя су­ай­чын­ні­кі і за­меж­ныя гос­ці!

Сар­дэч­на він­шую вас з ад­ным з са­мых ша­ну­е­мых на бе­ла­рус­кай зям­лі свят — Днём Пе­ра­мо­гі. Для міль­ё­наў лю­дзей ён стаў веч­ным свед­чан­нем доб­лес­ці на­ро­даў, якія адо­ле­лі най­вя­лік­шае су­свет­нае зло — фа­шызм.

Шэсць­дзе­сят дзе­вяць га­доў ад­дзя­ля­юць нас ад той вяс­ны. Але па­мяць аб Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не не зга­сае. Яна жы­ве ў кож­ным го­ра­дзе і вёс­цы, пе­рад­аец­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не, пе­ра­хо­дзіць ад сэр­ца да сэр­ца, звяз­ва­ю­чы ўсіх нас ра­зам жы­вой ніц­цю лю­бо­ві да Ай­чы­ны.

Лёс ча­ла­вец­тва ў тыя су­ро­выя га­ды вы­ра­шаў­ся на тэ­ры­то­рыі Ра­сіі, Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны. Ме­на­ві­та на са­вец­ка-гер­ман­скім фрон­це вер­махт стра­ціў свае ўзбро­е­ныя сі­лы і сваю пра­сла­ву­тую зброю.

За­мах­нуў­шы­ся на гра­ні­цы Са­вец­ка­га Са­ю­за, фа­шыс­ты су­стрэ­лі вель­мі жорст­кае су­пра­ціў­лен­не і атры­ма­лі ра­шу­чы ад­пор. Усе ад ма­ло­га да вя­лі­ка­га паў­ста­лі на аба­ро­ну сва­ёй Ра­дзі­мы. Ні­хто і ні­дзе ў све­це так са­ма­ад­да­на не зма­гаў­ся з «ка­рыч­не­вай чу­мой».

Ме­на­ві­та тут, на па­літ­ай кры­вёю са­вец­кіх лю­дзей зям­лі, раз­гар­нуў­ся га­лоў­ны фронт.

На аку­пі­ра­ва­ных бе­ла­рус­кіх, ра­сій­скіх, укра­ін­скіх зем­лях з пер­шых дзён вай­ны быў ад­кры­ты і са­праўд­ны «дру­гі фронт». Су­праць фа­шыс­таў уз­ня­ло­ся больш за міль­ён пар­ты­зан — вя­лі­кая на­род­ная ар­мія, дзе­ян­ні якой на­бы­лі стра­тэ­гіч­нае зна­чэн­не і ста­лі важ­ным фак­та­рам раз­гро­му во­ра­га.

У Са­вец­кай кра­і­не ў вель­мі цяж­кіх умо­вах на­ма­ган­ня­мі прос­тых пра­цаў­ні­коў ты­лу бы­ла да­сяг­ну­та эка­на­міч­ная пе­ра­ва­га над агрэ­са­рам. За га­ды вай­ны вы­пу­шча­на ў два ра­зы больш ба­я­вой тэх­ні­кі і ўзбра­ен­няў, чым у са­мой гіт­ле­раў­скай Гер­ма­ніі.

Але га­лоў­най пе­ра­ва­гай СССР у ба­раць­бе су­праць ма­гут­най і раз­бу­раль­най ва­ен­най ма­шы­ны «трэ­ця­га рэй­ха» ста­ла ду­хоў­ная стой­касць на­ша­га на­ро­да.

Не­нар­маль­най, ча­ла­ве­ка­не­на­віс­ніц­кай ідэа­ло­гіі на­цыз­му Са­вец­кі Са­юз про­ці­па­ста­віў ідэа­ло­гію гу­ма­ніз­му і ін­тэр­на­цы­я­на­ліз­му. Пля­чо ў пля­чо больш за 100 на­цый і на­род­нас­цяў СССР паў­ста­лі на аба­ро­ну агуль­най Ай­чы­ны. Вя­лі­кая Пе­ра­мо­га да­ста­ла­ся на­шай рэс­пуб­лі­цы страш­най ца­ной — мы стра­ці­лі, ска­ле­чы­лі кож­на­га трэ­ця­га жы­ха­ра на­шай Ра­дзі­мы.

Са­вец­кая Бе­ла­русь унес­ла не­ацэн­ны ўклад у раз­гром во­ра­га. Яна ста­ла рэс­пуб­лі­кай-пар­ты­зан­кай. У строй на­род­ных мсці­ўцаў уста­лі ка­ля паў­міль­ё­на ча­ла­век. Во­сем­дзе­сят во­сем з іх уда­сто­е­ны вы­со­ка­га зван­ня Ге­роя Са­вец­ка­га Са­ю­за.

Ге­ра­іч­нае су­пра­ціў­лен­не на­ро­да фа­шыз­му, якое па­ча­ло­ся ў Брэсц­кай крэ­пас­ці, у ба­ях пад Грод­на, Мінск­ам, По­лац­кам, Ле­пе­лем, Ві­цеб­скам, Ба­ры­са­вам, Ма­гі­лё­вам і Го­ме­лем, пра­даў­жа­ла­ся да поў­на­га вы­гнан­ня аку­пан­таў.

Веч­ная сла­ва за­гі­ну­лым у ба­ях і ад звер­стваў фа­шыс­таў. Удзяч­ная Бе­ла­русь пом­ніць вас і ша­нуе ваш подз­віг. Мы зро­бім усё, каб ва­ша вя­лі­кая ах­вя­ра на ал­тар Ай­чы­ны не ака­за­ла­ся да­рэм­най. Стра­шэн­ны агонь вай­ны, раз­бу­рэн­няў і смер­ці больш ні­ко­лі не па­ві­нен ус­пых­нуць на бе­ла­рус­кай зям­лі.

Пра­па­ную ўша­на­ваць па­мяць усіх ге­ро­яў і ах­вяр Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны мі­ну­тай маў­чан­ня.

(Мі­ну­та маў­чан­ня).

Да­ра­гія сяб­ры!

Ця­пе­раш­ні, 2014 год ад­зна­ча­ны дзвю­ма зна­ка­вы­мі па­дзея­мі ў гіс­то­рыі. У лі­пе­ні споў­ніц­ца 70 га­доў з дня вы­зва­лен­ня кра­і­ны ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў, а ў жніў­ні — 100 га­доў з дня па­чат­ку Пер­шай су­свет­най вай­ны.

Гэ­тыя па­мят­ныя да­ты — пад­ста­ва для сур'­ёз­ных раз­ва­жан­няў. Ча­му ўся­го праз тры дзе­ся­ці­год­дзі пас­ля Пер­шай су­свет­най вай­ны раз­га­рэў­ся но­вы ўсе­пла­не­тар­ны па­жар? Як маг­ла ў цы­ві­лі­за­ва­най Еў­ро­пе за­ра­дзіц­ца і на­браць сі­лу пя­чор­ная ідэа­ло­гія на­цыз­му? Ці хо­піць у су­час­най па­лі­тыч­най элі­ты ро­зу­му і сум­лен­ня, каб не пра­ва­ка­ваць но­выя раз­бу­раль­ныя кан­флік­ты?

На жаль, сён­ня не­ка­то­рыя па­лі­ты­кі ад­да­юць за­быц­цю ўро­кі гіс­то­рыі, спра­бу­юць пры­ні­зіць ро­лю са­вец­ка­га на­ро­да ў Пе­ра­мо­зе над фа­шыз­мам, па­ту­ра­юць ад­ра­джэн­ню на­цыз­му.

Каб да­га­дзіць па­лі­тыч­ным і геа­стра­тэ­гіч­ным ам­бі­цы­ям, ажыц­цяў­ля­ец­ца мэ­та­на­кі­ра­ва­ная дзей­насць па дэ­ста­бі­лі­за­цыі па­лі­тыч­най аб­ста­ноў­кі ў су­ве­рэн­ных дзяр­жа­вах. Та­кія пры­кла­ды мы на­зі­ра­ем на Бліз­кім Ус­хо­дзе, у Паў­ноч­най Аф­ры­цы, ін­шых «га­ра­чых кроп­ках» пла­не­ты.

Ба­лю­ча га­ва­рыць аб тым, што ад­ной з та­кіх «га­ра­чых кро­пак» ста­ла бліз­кая нам на­ша Укра­і­на. Над брац­кай сла­вян­скай кра­і­най на­віс­лі хма­ры гра­ма­дзян­скай вай­ны, і брат пад­няў ру­ку на бра­та. Ча­го б нам гэ­та ні каш­та­ва­ла, мы па­він­ны гэ­та спы­ніць.

Нас не­па­ко­іць і той факт, што гэ­тыя па­дзеі вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца як пад­ста­ва для ак­ты­ві­за­цыі дзяр­жа­ва­мі НА­ТА ва­ен­най дзей­нас­ці не­па­срэд­на ка­ля на­шых бе­ла­рус­кіх гра­ніц. Усё гэ­та па­тра­буе асаб­лі­вай піль­нас­ці і з'яд­на­нас­ці на­ро­да.

Мы атры­ма­лі бяс­цэн­ныя ўро­кі з тра­гіч­ных па­дзей ХХ ста­год­дзя. Мы ве­да­ем ца­ну мі­ру і зго­ды і бу­дзем ня­ўхіль­на ад­стой­ваць свае ідэа­лы.

На­шы Уз­бро­е­ныя Сі­лы га­то­вы ў лю­бую мі­ну­ту ад­ста­яць су­ве­рэ­ні­тэт Бе­ла­ру­сі, гра­ма­дзян­скі мір і зго­ду ад за­ма­хаў звон­ку і знут­ры.

Спра­ва го­на­ру кож­на­га гра­ма­дзя­ні­на — аба­ро­на Ай­чы­ны і што­дзён­ны кло­пат аб яе ўма­ца­ван­ні!

Па­ва­жа­ныя ве­тэ­ра­ны!

Пе­ра­мо­га ў маі 45-га — гэ­та ваш най­вя­лік­шы ўклад у ра­та­ван­не і раз­віц­цё ча­ла­ве­чай цы­ві­лі­за­цыі, у на­шу з ва­мі агуль­ную мір­ную су­час­насць і ў бу­ду­чы­ню.

Ва­ша па­ка­лен­не вы­ра­та­ва­ла кра­і­ну, ад­ра­дзі­ла яе, уз­ня­ўшы з по­пе­лу і ру­ін. Ства­ры­ла моц­ную пра­мыс­ло­васць, раз­ві­тую сель­скую гас­па­дар­ку, пе­ра­да­вую на­ву­ку і ба­га­тую куль­ту­ру.

Вы ўме­лі іс­ці на­пе­рад і пад­трым­лі­ваць адзін ад­на­го, пе­ра­адоль­ва­ю­чы ўсе цяж­кас­ці. Не гна­лі­ся за аса­біс­тым даб­ра­бы­там і да­стат­кам. Ду­ма­лі спа­чат­ку аб Ра­дзі­ме, а по­тым аб са­бе. Ва­ша ду­хоў­ная спад­чы­на заў­сё­ды бу­дзе для нас бяс­цэн­най ма­раль­най апо­рай.

Да­ра­гія су­ай­чын­ні­кі!

Мы — на­след­ні­кі вя­лі­ка­га на­ро­да-пе­ра­мож­цы, яко­му Еў­ро­па аба­вя­за­на сва­бо­дай і пра­цві­тан­нем. І ўсве­дам­лен­не гэ­та­га слу­жыць кры­ні­цай на­шай сі­лы і ўпэў­не­нас­ці ў са­бе.

У гэ­ты свя­точ­ны дзень ха­чу па­жа­даць усім вам, ва­шым род­ным, ва­шым бліз­кім зда­роўя, пос­пе­хаў, шчас­ця і даб­ра­бы­ту.

Са свя­там вас, да­ра­гія сяб­ры! З Днём Пе­ра­мо­гі!

 

Пас­ля ўра­чыс­тай цы­ры­мо­ніі Прэ­зі­дэнт рас­ка­заў жур­на­ліс­там аб вы­ні­ках пе­ра­га­во­раў, якія ад­бы­лі­ся на­пя­рэ­дад­ні з кі­раў­ніц­твам Ра­сіі ў Маск­ве, а так­са­ма ад­ка­заў на пы­тан­ні.

Аб вы­ні­ках па­езд­кі ў Маск­ву

У пры­ват­нас­ці, Прэ­зі­дэнт па­ве­да­міў, што Ра­сія ў маі пе­ра­лі­чыць Бе­ла­ру­сі
$2 млрд крэ­ды­ту. «Ду­маю, што праз ты­дзень мы гэ­тае пы­тан­не вы­ра­шым», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што гэ­тыя крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы бу­дуць вы­ка­ры­ста­ны для па­паў­нен­ня зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў.

Так­са­ма Бе­ла­русь да­мо­ві­ла­ся з Ра­сі­яй аб па­стаў­ках наф­ты пад поў­ную па­трэб­насць і па­этап­най ад­ме­не вы­пла­ты экс­парт­ных пош­лін на наф­та­пра­дук­ты. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пад­крэс­ліў, што ба­кам уда­ло­ся да­сяг­нуць да­моў­ле­нас­ці па ўсіх пы­тан­нях. У тым лі­ку ўрэ­гу­ля­ва­на пы­тан­не про­да­жу аў­та­ма­бі­ляў, якія збі­ра­юць у Бе­ла­ру­сі, на ра­сій­скім рын­ку. Па сло­вах кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы, на пе­ра­мо­вах у Маск­ве гэ­тае пы­тан­не бы­ло вы­ра­ша­на лёг­ка і хут­ка. «Да­мо­ві­лі­ся, што мы ка­ля 2% ад та­ко­га кла­са аў­та­ма­бі­ляў у Ра­сіі па­ста­вім ад­сюль. Гэ­та бу­дзе 25-30 ты­сяч аў­та­ма­бі­ляў. Больш мы, на­пэў­на, не атры­ма­ем на іс­ну­ю­чых ма­гут­нас­цях», — рас­тлу­ма­чыў Прэ­зі­дэнт.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ўпэў­не­ны, што па­стаў­кі на ра­сій­скі ры­нак аў­та­ма­бі­ляў Geely, вы­раб­ле­ных су­мес­ным бе­ла­рус­ка-кі­тай­скім прад­пры­ем­ствам, не ака­жуць іс­тот­на­га ўплы­ву на гэ­ты ры­нак і тым больш не аб­ры­нуць яго. У бу­ду­чы­ні трэ­ба бу­дзе пра­вес­ці сур'­ёз­ную пра­цу, каб на­рас­ціць ла­ка­лі­за­цыю ў вы­твор­час­ці ма­шын Geely ў Бе­ла­ру­сі, каб ай­чын­ных і ра­сій­скіх кам­плек­ту­ю­чых ста­на­ві­ла­ся больш. Пла­ну­ец­ца, што за два га­ды ўзро­вень ла­ка­лі­за­цыі на бе­ла­рус­ка-кі­тай­скім прад­пры­ем­стве да­сяг­не 30%, да 2018 го­да — 50%. У бу­ду­чы­ні так­са­ма пла­ну­ец­ца іс­тот­на на­рас­ціць аб'­ёмы вы­твор­час­ці.

Да­га­вор аб ЕА­ЭС Бе­ла­русь бла­кі­ра­ваць не бу­дзе

Пра гэ­та за­явіў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­ні жур­на­ліс­таў. Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, тыя пы­тан­ні ў фар­мі­ра­ван­ні Еў­ра­зій­ска­га эка­на­міч­на­га са­ю­за, па якіх не ўда­ло­ся да­мо­віц­ца ў фар­ма­це «трой­кі», бы­лі вы­не­се­ны за дуж­кі і вы­ра­ша­юц­ца на двух­ба­ко­вай асно­ве. Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што Бе­ла­ру­сі ўда­ло­ся вы­ра­шыць на­дзён­ныя пы­тан­ні. «Але пры гэ­тым трэ­ба ра­зу­мець, што мы там не ха­дзі­лі па Маск­ве і Крам­лі з пра­цяг­ну­тай ру­кой, неш­та вы­прош­ва­ю­чы. Гэ­та быў кам­пра­міс, — ска­заў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — $1,5 млрд у на­ступ­ным го­дзе за­ста­ец­ца ў нас у бюд­жэ­це (ад зні­жэн­ня аб'­ёмаў пе­ра­лі­чэн­ня ў ра­сій­скі бюд­жэт экс­парт­ных пош­лін на наф­та­пра­дук­ты. — За­ўва­га БЕЛ­ТА.). Плюс $500 млн у бу­ду­чым го­дзе Ра­сія пра­крэ­ды­туе на­шу эка­но­мі­ку для пад­тры­ман­ня ста­біль­нас­ці на на­шым рын­ку. У гэ­тым го­дзе — $ 2,5 млрд. Гэ­та буй­ны крок Ра­сіі ў фі­нан­са­вым пла­не, але, з дру­го­га бо­ку, і мы вы­му­ша­ны бы­лі пай­сці на ўступ­кі».

«Бла­кі­ра­ваць пад­пі­сан­не да­га­во­ра, я ду­маю, нам не вар­та. За­раз мы зой­мем­ся ана­лі­зам уся­го та­го, пра што мы да­мо­ві­лі­ся: што мы ўсту­па­ем, што атрым­лі­ва­ем. Усё гэ­та ўзва­жым і 29 мая пад­пі­шам гэ­ты да­га­вор», — рэ­зю­ма­ваў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Ра­за­вая дэ­валь­ва­цыя не пла­ну­ец­ца

У Бе­ла­ру­сі не пла­ну­ец­ца пра­во­дзіць дэ­валь­ва­цыю на­цы­я­наль­най ва­лю­ты, у чар­го­вы раз за­явіў Прэ­зі­дэнт. «У чар­го­вы раз паў­та­рыў тое, што заў­сё­ды ка­заў. Дэ­валь­ва­цыі, аб­ва­лы, вой­ны, кан­флік­ты — усё за­ле­жыць толь­кі ад нас. Ка­лі вы гэ­та­га не за­хо­ча­це, па­вер­це, гэ­та­га ні­ко­лі ў Бе­ла­ру­сі не ад­бу­дзец­ца», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Як на­га­даў кі­раў­нік дзяр­жа­вы, у Бе­ла­ру­сі і так з па­чат­ку го­да ад­бы­ла­ся плаў­ная дэ­валь­ва­цыя на­цы­я­наль­най ва­лю­ты пры­клад­на на 7-8%. Ула­да не пры­мае спе­цы­яль­ных мер для ўтры­ман­ня кур­су бе­ла­рус­ка­га руб­ля. Прэ­зі­дэнт лі­чыць, што да кан­ца го­да мо­жа пра­цяг­нуц­ца плаў­ная дэ­валь­ва­цыя бе­ла­рус­ка­га руб­ля яшчэ на 5-7%. «Ні­чо­га страш­на­га не ад­бу­дзец­ца, і лю­дзі да гэ­та­га пры­вык­нуць, і мы вас да гэ­та­га пад­вя­дзём праз за­ра­бот­ную пла­ту», — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка, яшчэ раз пад­крэс­ліў­шы, што рэз­кіх змя­нен­няў кур­су не ад­бу­дзец­ца.

Кі­раў­нік дзяр­жа­вы пад­крэс­ліў, што ў Бе­ла­ру­сі да­стат­ко­вы аб'­ём зо­ла­та­ва­лют­ных рэ­зер­ваў, каб пад­трым­лі­ваць ста­біль­ную сі­ту­а­цыю на ва­лют­ным рын­ку. Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка за­пэў­ніў, што ў кра­і­не бу­дзе зроб­ле­на ўсё, каб не да­пус­ціць ра­за­вай дэ­валь­ва­цыі ў гэ­тым го­дзе і ў на­ступ­ным. Для гэ­та­га ёсць доб­рыя пе­рад­умо­вы. У пры­ват­нас­ці, на­ме­ці­ла­ся тэн­дэн­цыя да ад­наў­лен­ня су­свет­най і ай­чын­най эка­но­мі­кі. Ад­наў­ля­юц­ца про­да­жы на МТЗ, Бе­лАЗ, «Бе­ла­русь­ка­ліі». Кра­і­на на­рошч­вае аб'­ёмы вы­твор­час­ці і про­да­жу за мя­жу, у тым лі­ку ў Ра­сію, сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі. «У нас нар­маль­ныя перс­пек­ты­вы, але трэ­ба ма­бі­лі­за­вац­ца са­мім, уся­му на­ро­ду і шу­каць шчас­це тут. Раю вам: не трэ­ба бег­чы ў аб­мен­ні­кі», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Аб пе­рад­вы­барнай кам­па­ніі

Прад­стаў­ні­кі СМІ па­пра­сі­лі кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы пра­ка­мен­ці­ра­ваць пуб­лі­ка­цыі ў не­ка­то­рых срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі аб тым, што ён ужо фак­тыч­на па­чаў чар­го­вую прэ­зі­дэнц­кую кам­па­нію і па­чы­нае агі­та­цыю на фо­не ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй. «Ка­лі ўжо ка­заць пра тое, што Лу­ка­шэн­ка па­чаў пе­рад­вы­бар­ную кам­па­нію... Ка­лі ён яе па­чаў, то ў снеж­ні 2010 го­да. Як толь­кі скон­чы­лі­ся вы­ба­ры мі­ну­лыя, Лу­ка­шэн­ка па­чаў сваю пе­рад­вы­барную кам­па­нію. Па­вер­це, гэ­та так. Ка­лі ты хо­чаш, каб ця­бе без праб­лем аб­ра­лі Прэ­зі­дэн­там, ты па­ві­нен з пер­шых дзён пра­ца­ваць на гэ­тую прэ­зі­дэнц­кую кам­па­нію. У нас на­род не дур­ны. Ка­лі ты пра­спіш 4,5 го­да, а паў­го­да бу­дзеш пе­ра­кон­ваць, што ты доб­ры, на­род па­смя­ец­ца. Ты па­ві­нен кож­ны год пра­ца­ваць, пра­ца­ваць і пра­ца­ваць, каб апош­ні год ці паў­го­да на­огул ні­чо­га не ра­біць і ска­заць: «Лю­дзі, вы­ра­шай­це». Вось мой прын­цып», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

Што ты­чыц­ца ба­раць­бы з ка­руп­цы­яй, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што ў Бе­ла­ру­сі ство­ра­на са­мае жорст­кае за­ка­на­даў­ства ў гэ­тым пла­не. Прэ­зі­дэнт рас­тлу­ма­чыў, што асоб­нае мес­ца ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй бы­ло ад­ве­дзе­на ў яго што­га­до­вым па­слан­ні ме­на­ві­та з мэ­тай ак­ту­а­лі­за­цыі гэ­тай праб­ле­мы. «Да­ра­ван­ня не бу­дзе ні­ко­му. Пе­рад за­ко­нам ад­каз­ныя ўсе», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт.

Га­во­ра­чы аб маг­чы­мым пе­ра­ем­ні­ку, Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка ад­зна­чыў, што быў бы толь­кі рад, каб у Бе­ла­ру­сі знай­шоў­ся год­ны ча­ла­век, які ў бу­ду­чы­ні змя­ніў бы яго на па­са­дзе кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. «Я бу­ду толь­кі рад, ка­лі та­кі ча­ла­век з'я­віц­ца, та­му што я не веч­ны. Ра­на ці поз­на да­вя­дзец­ца сы­хо­дзіць, і я вель­мі ха­чу, каб за мной прый­шоў ча­ла­век, які не бу­дзе бу­рыць і не бу­дзе аплёў­ваць усё тое, што мы з ва­мі ства­ры­лі, не толь­кі я. Вось і ўся мая па­зі­цыя».

Аб ма­бі­лі­за­цыі ўнут­ра­ных рэ­зер­ваў

«Вы ра­зу­ме­е­це, што ва­кол нас даў­но, ва­кол Ра­сіі ця­пер спра­бу­юць сціс­нуць ціс­кі фі­нан­са­вай і эка­на­міч­най бла­ка­ды. Вы, на­пэў­на, ад­соч­ва­лі ўча­раш­нія па­дзеі (пе­ра­га­во­ры ў Маск­ве. — За­ўва­га. БЕЛ­ТА ): мы ўвесь час га­ва­ры­лі пра тое, што вель­мі мно­гае мо­жам зра­біць, ма­бі­лі­за­ваў­шы ўнут­ра­ныя рэ­зер­вы», — ад­зна­чыў Прэ­зі­дэнт.

У якас­ці пры­кла­ду Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка пры­вёў дрэ­ва­ап­ра­цоў­чую га­лі­ну, якая як у Бе­ла­ру­сі, так і ў Ра­сіі за­бяс­пе­ча­на сы­ра­ві­най, пра­цу­юць ад­па­вед­ныя прад­пры­ем­ствы, ад­нак ча­сам на­ват на ўнут­ра­ным рын­ку да­во­дзіц­ца кан­ку­ры­ра­ваць з пра­дук­цы­яй за­меж­ных вы­твор­цаў. «У нас вось гэ­тай, як ка­жуць у Бе­ла­ру­сі, бяз­глуз­дзі­цы на кож­ным кро­ку. Та­му мы па­він­ны ра­зу­мець, што перш за ўсё — сваё, за­гру­зіць сва­іх лю­дзей пра­цай, за­пла­ціць ім нар­маль­ную за гэ­та ца­ну і жыць так, як жы­ве Гер­ма­нія і ін­шыя кра­і­ны. І та­ды ні­хто ні­ко­лі не ска­жа пра эка­на­міч­ныя санк­цыі, та­му што мы бу­дзем са­ма­да­стат­ко­вым за­бяс­пе­ча­ным на­ро­дам», — упэў­не­ны кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

«Ка­лі мы ўсё ў па­ра­дак пры­вя­дзём, ад­стро­ім, нам не страш­ныя бу­дуць ні­я­кія санк­цыі і ва­ро­жыя сі­лы», — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка.

2

2

3

3

4

4

5

5

 

Па­вод­ле БЕЛ­ТА.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.