Да першынства свету па хакеі Нацыянальны банк Беларусі выпусціў 10 тысяч памятных манет.
— Работа па падрыхтоўцы манет, прысвечаных гэтай падзеі, ажыццяўлялася Нацбанкам на працягу двух апошніх гадоў, — кажа Аляксандр ПРЫШЧЫЦ, намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка. Напрыканцы 2012-га было аб'яўлена пра выпуск у абарачэнне памятных манет «Чэмпіянат свету па хакеі 2014 года. «Мінск-Арэна», а ў 2013 годзе — «Чэмпіянат свету па хакеі 2014. «Чыжоўка-Арэна». Манеты выраблены з серабра, медна-нікелевага сплаву і адчаканены па 5 тысяч штук кожнага наміналу.
— Стаяла задача зафіксаваць на манетах асноўныя спартыўныя пабудовы, на якіх будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, — «Мінск-Арэна» і «Чыжоўка-Арэна», — прызнаецца Аксана НАВАСЁЛАВА, галоўны спецыяліст-мастак Нацыянальнага банка. — Як нарадзіўся вобраз хакеістаў? Так, я вывучала фотаздымкі, але канкрэтных хакеістаў не адлюстроўвала. Гэта зборны вобраз. Дарэчы, раней я ўжо працавала са спартыўнай тэматыкай. Мая першая манета была прысвечана веласпорту.
Кошт на манеты таксама ўжо вядомы. За сярэбраныя неабходна выкласці 350 тысяч рублёў, а за медна-нікелевыя — 50 тысяч. Набыць іх можна ў падраздзяленнях Нацбанка і камерцыйных банках, якія знаходзяцца непадалёк ад месцаў правядзення спаборніцтваў.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.