У райцэнтры Гарадок Віцебскай вобласці, які рыхтуецца да правядзення свята «Дажынкі», будзе створана лыжаролерная траса міжнароднага ўзроўню.
Як паведамілі «Звяздзе» ў Віцебскім аблвыканкаме, дыяметр знешняга круга трасы — 6 кіламетраў, а малога — 3 кіламетры. Таксама ў райцэнтры створаць добрую базу адпачынку і арганізуюць развітую пляжную інфраструктуру.
Дзякуючы падрыхтоўцы да «Дажынак» атрымліваюць новае жыццё гандлёвыя аб'екты, уключаючы рынак, а таксама ўстановы культуры, адукацыі, медыцыны. Мясцовыя жыхары змогуць наведваць кінатэатр з 3D-абсталяваннем. Акрамя таго, адрамантаваны Дом культуры.
Будзе створана каля дзясятка новых прадпрыемстваў.
Падвялі газ да Езярышча, а ў планах — завяршыць газіфікацыю ўсяго Гарадоцкага раёна.
Улічваючы, што Гарадоччына знаходзіцца на мяжы з Расіяй, у гэтыя дні праз яе тэрыторыю праязджаюць аматары хакея, якія накіроўваюцца ў Мінск на чэмпіянат свету. У раёне пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб уражанне ад знаходжання на Віцебшчыне было прыемным. Гасцям гарантаваны самы цёплы прыём.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп.
Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.