Вы тут

Стра­тэ­гіч­ная па­зі­цыя


За­ха­ду не вар­та вы­ка­рыс­тоў­ваць Укра­і­ну ў якас­ці фак­та­ру ціс­ку на Ра­сію.

Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з сак­ра­та­ром Са­ве­та бяс­пе­кі Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі Мі­ка­ла­ем Па­тру­ша­вым, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА.

«Сі­ту­а­цыя ва­кол ня­прос­тая, мы гэ­та­га не ўтой­ва­ем, і з Прэ­зі­дэн­там Ра­сіі, прэм'­ер-мі­ніст­рам, су­стра­ка­ю­чы­ся, мы яе аб­мяр­коў­ва­лі. На­пэў­на, доб­ра, што ў нас ёсць маг­чы­масць сён­ня з ва­мі па­га­ва­рыць, вы пра­ве­дзя­це кан­суль­та­цыі на ўзроў­ні дзяр­жаў­ных сак­ра­та­роў Са­ве­таў бяс­пе­кі. Та­му што трэ­ба ба­чыць, што бу­дзе заўт­ра, і ска­ар­ды­на­ваць на­шы па­зі­цыі, на­шы дзе­ян­ні, ка­лі гэ­та бу­дзе не­аб­ход­на, нам так­са­ма вель­мі важ­на», — ска­заў кі­раў­нік бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы.

«Га­лоў­нае, каб Укра­і­на за­ста­ла­ся Укра­і­най, не ста­ла ба­зай Паў­ноч­на­ат­лан­тыч­на­га аль­ян­су ля на­шых ме­жаў. Мы гэ­та­га не ўтой­ва­ем. Гэ­та важ­на і для Ра­сіі, і для Бе­ла­ру­сі, — пад­крэс­ліў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ну і, вя­до­ма, ха­це­ла­ся б, каб гэ­ты бліз­кі нам сла­вян­скі на­род за­стаў­ся з на­мі».

«Але гэ­та вы­бар укра­ін­ска­га на­ро­да. Яны ня­хай улад­коў­ва­юць сваё жыц­цё так, як лі­чаць па­трэб­ным, але каб не ства­ра­лі праб­лем сва­ім су­се­дзям. Гэ­та га­лоў­нае», — ска­заў Прэ­зі­дэнт, вы­ка­заў­шы дум­ку, што з ча­сам ва Укра­і­не ўсё ста­бі­лі­зу­ец­ца. «Не бу­дзе Укра­і­на на За­ха­дзе. Яе там ні­хто і не ча­кае. Ну, па­цям­нен­не ў маз­гах у па­лі­ты­каў, гэ­та бы­вае, вы гэ­та вы­дат­на ве­да­е­це», — ска­заў бе­ла­рус­кі лі­дар. «І За­ха­ду не вар­та вы­ка­рыс­тоў­ваць Укра­і­ну ў якас­ці фак­та­ру ціс­ку на Ра­сію, перш за ўсё. Ды і не толь­кі на Ра­сію, та­му што па­гар­шэн­не сі­ту­а­цыі, у тым лі­ку ў эка­но­мі­цы, уплы­вае на ўсю пост­са­вец­кую пра­сто­ру», — за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма ад­зна­чыў, што на су­стрэ­чах у Маск­ве з удзе­лам прэ­зі­дэн­таў кра­ін АДКБ аб­мяр­коў­ва­лі­ся і праб­ле­мы ў Цэнт­раль­на-Азі­яц­кім рэ­гі­ё­не. «Трэ­ба ска­заць, што і там праб­лем да­стат­ко­ва. Та­му і гэ­та па­він­на быць у по­лі зро­ку», — ска­заў Прэ­зі­дэнт.

У сваю чар­гу Мі­ка­лай Па­тру­шаў, га­во­ра­чы пра двух­ба­ко­выя ад­но­сі­ны, пад­крэс­ліў, што тут ні­я­кіх праб­лем ня­ма. «Нам прос­та трэ­ба да­маў­ляц­ца, узгад­няць на­шы пла­ны і по­тым іх вы­кон­ваць. Мы так і ро­бім», — ад­зна­чыў сак­ра­тар Са­ве­та бяс­пе­кі Ра­сіі. Па­вод­ле яго слоў, Бе­ла­русь і Ра­сія, акра­мя двух­ба­ко­ва­га, так­са­ма ак­тыў­на ўза­е­ма­дзей­ні­ча­юць у шмат­ба­ко­вых фар­ма­тах, перш за ўсё ў АДКБ і на пля­цоў­цы СНД.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?