Ці можна назваць чэмпіянат свету па хакеі святам? Яшчэ тыдзень таму я напісаў бы адмоўна, але зараз павінен перагледзець свае погляды. Так, безумоўна, ён кагосьці не закранае і, магчыма, на фоне асабістых праблем зусім не цікавіць многіх жыхароў сталіцы. Але пачуццё агульнага сяброўства, добразычлівасці замежнікаў, радасць балельшчыкаў, цягнічкі, якія яны пускаюць па віражах «Мінск-Арэны», стварае атмасферу сапраўднага спартыўнага свята. І гэта толькі пачатак!
— Мы ішлі да гэтай падзеі 5 гадоў, — на цырымоніі адкрыцця зазначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр
Лукашэнка. — Чэмпіянат стаў сапраўды буйным нацыянальным праектам. У яго падрыхтоўцы і рэалізацыі актыўна ўдзельнічала ўся наша краіна. Мы шчыра рады гонару прыняць у сябе гэты турнір і падарыць аматарам хакея цудоўнае свята. Зроблена ўсё, каб чэмпіянат свету ў Мінску стаў яркім, адметным і лепшым у свеце. Упэўнены, прадстаўнікі федэрацыі хакея, гульцы зборных і балельшчыкі годна ацэняць усё, што бачаць тут.
Зразумела, вывады трэба будзе рабіць толькі пасля завяршэння турніру, але сярэдняя запаўняльнасць (8940 чалавек) кажа пра вялікую цікавасць да хакея. Трыбуны, як прарочыў наш вядомы хакейны спецыяліст Міхаіл Захараў, запоўнены ледзь не на кожнай гульні. Вось і на матч Беларусь — ЗША прыйшло 13600 гледачоў. На жаль, нашы суайчыннікі амерыканцам саступілі з лікам 1:6. Але, упэўнены, гэты вынік ні ў якім разе не паўплывае на балельшчыцкі настрой беларусаў у далейшым. Прыклад гэтаму — наступны матч з Казахстанам.
Тарас ШЧЫРЫ.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.