Пакуль Мінск жыве хакеем, футбольныя баталіі беларускага чэмпіянату перамясціліся на перыферыю. Сталічныя каманды праводзяць выязныя матчы, БАТЭ працягвае тэсціраваць новы стадыён, а «Нафтан» застаецца адзіным клубам без паражэнняў у гэтым сезоне.
Канкурэнцыя ў першай тройцы лідараў па-ранейшаму моцная. Так, пасля сёмага тура БАТЭ зрушыла з першага радка турнірнай табліцы мінскае «Дынама». Барысаўчане атрымалі пераканаўчую перамогу над «Слуцкам» — 3:0. У матчы забівалі Міхаіл Гардзяйчук, Віталь Радзівонаў і Мікалай Сігневіч. Дарэчы, для выхаванца брэсцкага «Дынама» гэты гол стаў першым за сваю новую каманду. Але ледзьве не галоўнай падзеяй гэтай сустрэчы стала чарговае выдаленне з поля галоўнага трэнера «Слуцка» Юрыя Крата за спрэчкі з арбітрам і сварку з гульцом «жоўта-сініх» Анры Хагушам. Толькі пакуль эксцэнтрычныя ўчынкі футбольнага спецыяліста ніяк не дапамагаюць «цукровай камандзе»...
Брэсцкае «Дынама» на хатнім полі перайграла сваіх калег з Мінска — 2:1. Героем матча стаў Раман Васілюк, які вызначыўся двухсотым голам у кар'еры і стаў лепшым бамбардзірам у гісторыі чэмпіянатаў Беларусі.
Нечаканай стала перамога «Мінска» над «Нёманам». У дадатковы час вароты гродзенцаў «распячатаў» Аляксандр Макась. Галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Саладоўнікаў назваў паражэнне сваёй каманды трагедыяй. «Роўная гульня, якая павінна была заканчвацца нічыёй. Але саперніку пашанцавала на апошняй хвіліне. Нам таксама яшчэ пашчасціць. Галоўнае, каб такія паражэнні не зламалі каманду».
Сярод іншых вынікаў адзначым упэўненую перамогу «Шахцёра» над «Тарпеда-БелАЗ» — 2:0 і нічые ў матчах «Белшына» — «Нафтан» (1:1) і «Гомель» — «Дняпро» (0:0).
Дарына ЗАПОЛЬСКАЯ.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.