Вы тут

Лі­тоў­скія вы­ба­ры


11 мая ў Літ­ве прай­шлі чар­го­выя прэ­зі­дэнц­кія вы­ба­ры. У ад­роз­нен­не ад вы­ба­раў у мно­гіх кра­і­нах, вя­лі­кіх су­мнен­няў у тым, хто бу­дзе на­ступ­ным Прэ­зі­дэн­там Літ­вы, у па­лі­то­ла­гаў і на­сель­ніц­тва не бы­ло. Га­лоў­най інт­ры­гай бы­ло, ці змо­жа дзей­ны прэ­зі­дэнт, са­мы па­пу­ляр­ны па­лі­тык кра­і­ны Да­ля Гры­баў­скай­тэ вый­граць ад­ра­зу, ці яна зро­біць гэ­та ў дру­гім ту­ры?

Для пе­ра­мо­гі ў пер­шым ту­ры не­аб­ход­на на­браць больш за 50 пра­цэн­таў га­ла­соў вы­бар­шчы­каў. Як па­ка­за­лі вы­ні­кі га­ла­са­ван­ня, дру­гі тур усё ж бу­дзе. Да­ля Гры­баў­скай­тэ на­бра­ла ўся­го 45,89 % га­ла­соў, на дру­гім мес­цы апы­нуў­ся кан­ды­дат ад са­цы­ял-дэ­ма­кра­таў Зіг­ман­тас Баль­чы­ціс з 13,63 % га­ла­соў. У вы­ні­ку ме­на­ві­та яны бу­дуць зма­гац­ца 25 мая за па­са­ду прэ­зі­дэн­та кра­і­ны. Але ўжо па ліч­бах ві­даць, што ба­раць­ба бу­дзе ві­да­воч­на ня­роў­най, і шан­цаў стаць прэ­зі­дэн­там кра­і­ны, ка­лі не зда­рыц­ца неш­та эк­стра­ар­ды­нар­нае, у Зіг­ман­та­са Баль­чы­ці­са прак­тыч­на ня­ма.

Як атры­ма­ла­ся, што рэй­тын­гі Да­лі Гры­баў­скай­тэ на­столь­кі вя­лі­кія, што ні­во­дзін з лі­тоў­скіх па­лі­ты­каў не ў ста­не з ёй спа­бор­ні­чаць? У мно­гіх ін­шых кра­і­нах сі­ту­а­цыя звы­чай­на про­ці­лег­лая — на прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах аж­но да фі­на­лу цяж­ка зра­зу­мець, хто ўсё ж бу­дзе прэ­зі­дэн­там.

Акра­мя аса­біс­тай пры­ваб­нас­ці па­лі­ты­ка ў вы­ні­ку ва­ло­дан­ня ха­рыз­май і вы­строй­ван­ня пра­віль­на­га па­лі­тыч­на­га імі­джу, га­вор­ка ідзе і аб вы­строй­ван­ні пры­яры­тэ­таў у пе­рад­вы­бар­чай дзей­нас­ці і рэ­аль­най прак­ты­цы ажыц­цяў­лен­ня сва­іх паў­на­моц­тваў. Ме­на­ві­та ў гэ­тым за­клю­ча­ец­ца га­лоў­ны сак­рэт пос­пе­ху Гры­баў­скай­тэ. Яна кан­цэнт­ру­ец­ца на вы­яў­лен­ні і вы­ра­шэн­ні най­больш ак­ту­аль­ных і зла­ба­дзён­ных са­цы­яль­ных праб­лем кра­і­ны, якія ўзнік­лі або па­гор­шы­лі­ся ў пра­цэ­се пе­ра­хо­ду эка­но­мі­кі кра­і­ны да рын­ка­ва­га шля­ху раз­віц­ця.

Аку­нуў­шы­ся ў бур­ныя во­ды рын­ка­вай сты­хіі, мно­гія гра­ма­дзя­не Літ­вы апы­ну­лі­ся аль­бо ў скла­да­най жыц­цё­вай сі­ту­а­цыі, аль­бо ста­лі ах­вя­рай зло­ўжы­ван­няў з бо­ку дзяр­жаў­на­га апа­ра­ту ці ка­мер­сан­таў.

Для пры­кла­ду мож­на пра­ана­лі­за­ваць сі­ту­а­цыю з ка­руп­цы­яй і кро­кі, зроб­ле­ныя Да­ляй Гры­баў­скай­тэ па ба­раць­бе з ёй. Так, ка­лі па­гля­дзець на га­ды, па­пя­рэд­нія яе пер­ша­му тэр­мі­ну ва ўла­дзе, ка­руп­цыя ў Літ­ве ста­ла са­праўд­най пра­ка­зай, якая па­шко­-
д­зі­ла ўсе сфе­ры дзей­нас­ці дзяр­жаў­на­га апа­ра­ту і вы­клі­ка­ла ве­лі­зар­нае не­за­да­валь­нен­не гра­ма­дзян кра­і­ны. Яе раз­мах са­праў­ды ўраж­ваў, і пра гэ­та са­ма прэ­зі­дэнт па­ве­да­мі­ла гра­мад­ству ў па­слан­ні 2010 го­да пас­ля пер­шых вый­гра­ных вы­ба­раў.

Па­вод­ле яе ін­фар­ма­цыі, якая зра­бі­ла глы­бо­кае ўра­жан­не на лі­тоў­цаў, па вы­ні­ках 2009 го­да па фак­тах ка­руп­цый­ных дзе­ян­няў бы­ло па­ча­та звыш 700 да­су­до­вых рас­сле­да­ван­няў, да су­ду дай­шла пры­клад­на па­ло­ва спраў, але ні­во­дзін з ха­бар­ні­каў не быў па­ка­ра­ны па­збаў­лен­нем во­лі. І гэ­та ў кра­і­не з трох­міль­ён­ным на­сель­ніц­твам! Між тым вы­дат­на вя­до­ма, што стры­маць ка­руп­цыю мо­жа толь­кі стро­гасць і ня­ўхіль­насць па­ка­ран­ня. На хва­лі на­род­най пад­трым­кі Гры­баў­скай­тэ ўда­ло­ся не толь­кі вы­явіць праб­ле­му, але і зра­біць пер­шыя рэ­аль­ныя кро­кі па ба­раць­бе з ёй.

У на­ступ­ным па­слан­ні 2011 го­да, ана­лі­зу­ю­чы ста­тыс­ты­ку ўжо за 2010 год, яна ад­зна­чы­ла: «Пер­шы па­каз­чык за­стаў­ся та­кім жа: па фак­це ка­руп­цый­ных дзе­ян­няў зноў рас­па­ча­та 700 да­су­до­вых рас­сле­да­ван­няў. Ад­нак за дзе­ян­ні, звя­за­ныя з ха­бар­ніц­твам, сва­бо­ды рэ­аль­на па­зба­ві­лі­ся ўжо 18 зла­чын­цаў: 6 — за атры­ман­не ха­ба­ру, 12 — за под­куп». Бы­лі зроб­ле­ны і кро­кі, якія са­дзей­ні­ча­юць больш па­спя­хо­вай ба­раць­бе з ка­руп­цы­яй — па­доў­жа­ны тэр­мі­ны даў­нас­ці за ка­руп­цый­ныя зла­чын­ствы, уве­дзе­на маг­чы­масць кан­фіс­ка­цыі не­за­кон­на на­бы­тай ма­ё­мас­ці дзяр­жаў­ных слу­жа­чых, пры­ня­тыя пер­шыя за­ха­ды па ачы­шчэн­ні пра­ва­ахоў­ных ор­га­наў ад най­больш ады­ёз­ных ка­руп­цы­я­не­раў.

Вя­до­ма, за­ка­на­мер­нае і пы­тан­не, ча­му, ка­лі ў 2009 го­дзе Да­ля Гры­баў­скай­тэ змаг­ла вый­граць вы­ба­ры ў пер­шым ту­ры з 69% га­ла­соў, то вы­ні­кі пер­ша­га ту­ра вы­ба­раў 2014 ака­за­лі­ся не та­кі­мі ўраж­лі­вы­мі? Тут ады­гра­лі ро­лю і но­выя фак­та­ры.

Па-пер­шае, паў­на­моц­твы Прэ­зі­дэн­та ў Літ­ве да­стат­ко­ва моц­на аб­ме­жа­ва­ныя, і па шэ­ра­гу пы­тан­няў ён аль­бо не мо­жа хут­ка ажыц­ця­віць ка­рыс­ныя іні­цы­я­ты­вы, аль­бо ўво­гу­ле не здоль­ны да­маг­чы­ся іх пры­няц­ця. А гэ­та ўспры­ма­ец­ца элек­та­ра­там як сла­басць па­лі­ты­ка і не­вы­ка­нан­не сва­іх ча­кан­няў ад яго.

Па-дру­гое, ві­лен­скі са­міт «Ус­ход­ня­га парт­нёр­ства» ў ліс­та­па­дзе 2013 го­да, які пла­на­ваў­ся як трамп­лін для да­лей­шай кар'­е­ры Да­лі Гры­баў­скай­тэ ў вы­шэй­шых ор­га­нах Еў­ра­са­ю­за, фак­тыч­на пра­ва­ліў­ся з-за ад­мо­вы Укра­і­ны і Ар­ме­ніі пад­піс­ваць да­ку­мен­ты аб аса­цы­я­цыі з ЕС. А яшчэ ў 2012 го­дзе, па звест­ках служ­бы Gallup, Да­ля Гры­баў­скай­тэ зна­хо­дзі­ла­ся на трэ­цім мес­цы ся­род лі­да­раў ЕС па па­пу­ляр­нас­ці ў вы­бар­шчы­каў.

Ра­шэн­не пе­ра­вы­бі­рац­ца на па­са­ду прэ­зі­дэн­та Літ­вы як на за­па­сную пля­цоў­ку пас­ля пра­ва­лу асноў­на­га пла­на, вя­до­ма, сур'­ёз­на па­да­рва­ла па­зі­цыі ў элек­та­ра­та. Па-трэ­цяе, ба­ча­чы па­пу­ляр­насць ло­зун­гаў Да­лі Гры­баў­скай­тэ, ары­ен­та­ва­ных на ра­шэн­не са­мых на­дзён­ных праб­лем, іх ста­лі пе­рай­маць і кан­ку­рэн­ты, у пры­ват­нас­ці, са­цы­ял-дэ­ма­кра­ты. І гэ­та да­зво­лі­ла ім ада­браць част­ку га­ла­соў у дзей­на­га Прэ­зі­дэн­та.

Сяр­гей КІ­ЗІ­МА,

док­тар па­лі­тыч­ных на­вук.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.