Вы тут

Ка­ра­бель да Вар­ша­вы — ці хут­ка гэ­та ста­не рэ­аль­нас­цю?


У Брэс­це прай­шла на­ра­да па ад­наў­лен­ні ста­ра­жыт­на­га вод­на­га шля­ху ад Бал­тый­ска­га да Чор­на­га мо­ра.

Вод­ны шлях Дняп­ро—Віс­ла, ство­ра­ны ў ХVІІІ ста­год­дзі, спы­ніў сваё іс­на­ван­не па­раў­наль­на ня­даў­на. Ён быў у ра­бо­чым ста­не аж да па­чат­ку Дру­гой су­свет­най вай­ны. По­тым, пас­ля ад­наў­лен­ня гід­ра­тэх­ніч­ных збу­да­ван­няў і ўзвя­дзен­ня глу­хой пла­ці­ны ў Брэс­це, вод­нат­ранс­парт­нае злу­чэн­не раз­дзя­лі­ла­ся на два ўчаст­кі — бе­ла­рус­кі і поль­скі. Агуль­ная пра­цяг­ласць шля­ху скла­дае больш за дзве ты­ся­чы кі­ла­мет­раў. З іх 626 пра­ля­гае па ва­дзе Бе­ла­ру­сі.

Па­вод­ле ацэн­кі спе­цы­я­ліс­таў, вод­ны шлях ад Брэс­та да мя­жы з Укра­і­най зна­хо­дзіц­ца ў зда­валь­ня­ю­чым ста­не і ад­но­сіц­ца да чац­вёр­та­га кла­са ўнут­ра­ных вод­ных шля­хоў між­на­род­на­га зна­чэн­ня. Ця­пер ма­гіст­раль­ны Е-40 (част­ка ста­ра­жыт­на­га шля­ху з ва­ра­гаў у грэ­кі) вы­ка­рыс­тоў­ва­ец­ца толь­кі ад Брэс­та да Хер­со­на па Дняп­роў­ска-Буг­ска­му ка­на­лу, Пры­пя­ці, Дняп­ры. Учас­так ад Брэс­та да Вар­ша­вы па ра­цэ За­ход­ні Буг не суд­на­ход­ны.

Як ад­на­віць гэ­ты ўчас­так шля­ху, не раз ра­і­лі­ся спе­цы­я­ліс­ты за­ці­каў­ле­ных кра­ін. Але ўсе іх па­гад­нен­ні бы­лі не больш чым пра­та­ко­ла­мі аб на­ме­рах. Ця­пер жа, зда­ец­ца, зроб­ле­ны хоць ма­лень­кі, ды кан­крэт­ны крок да ажыц­цяў­лен­ня вель­мі важ­на­га пра­ек­та. У Брэс­це са­бра­лі­ся прад­стаў­ні­кі транс­парт­ных мі­ніс­тэр­стваў і ве­дам­стваў трох кра­ін і на­зва­лі свой сход Між­на­род­най уста­ноў­чай кан­фе­рэн­цы­яй і пер­шай се­сі­яй Ка­мі­сіі па пы­тан­нях раз­віц­ця вод­нат­ранс­парт­на­га злу­чэн­ня Бал­тый­ска­га і Чор­на­га мо­раў Е-40 на ўчаст­ку Днепр — Віс­ла. Яшчэ ў кан­фе­рэн­цыі бра­лі ўдзел су­пра­цоў­ні­кі мі­ніс­тэр­стваў пры­ро­ды і ахо­вы на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, на­ву­ко­вых і да­след­чых ар­га­ні­за­цый, гра­мад­скіх струк­тур.

На­ма­ган­ні та­го вар­тыя. Гэ­ты пра­ект вель­мі ці­ка­вы для Еў­ро­пы най­перш як эка­ла­гіч­ны. Та­му Еў­ра­са­юз за­явіў аб на­ме­ры фі­нан­са­ван­ня знач­най яго част­кі. І для ўсіх трох кра­ін ён мае, не­су­мнен­на, эка­на­міч­нае зна­чэн­не. на бры­фін­гу для жур­на­ліс­таў на­мес­нік мі­ніст­ра транс­пар­ту і ка­му­ні­ка­цый РБ Аляк­сандр Шыш­ко ад­зна­чыў:

— Вод­ны транс­парт са­мы тан­ны і най­больш эка­ла­гіч­ны. Важ­на так­са­ма, што ў вы­пад­ку ад­наў­лен­ня шля­ху бу­дзе раз­ві­вац­ца інф­ра­струк­ту­ра на­во­кал.

Гэ­тая дум­ка не раз ілюст­ра­ва­ла­ся на кан­фе­рэн­цыі з да­па­мо­гай ліч­баў, гра­фі­каў, дыя­грам. На­прык­лад, бар­жа-пля­цоў­ка гру­за­пад'­ём­нас­цю 900 тон за­мя­няе 18 ва­го­наў па 50 тон гру­зу аль­бо 45 гру­за­вых аў­та­ма­бі­ляў на 20 тон. А вы­кі­ды вуг­ля­кіс­ла­га га­зу ў на­ва­коль­нае ася­род­дзе ў раз­лі­ку на то­на-кі­ла­метр вод­ны транс­парт дае ў паў­та­ра ра­за мен­шыя, чым чы­гу­нач­ны, і ў пяць ра­зоў мен­шыя, чым аў­та­ма­біль­ны, пад­крэс­лі­ва­лі на­ву­коў­цы. А прак­ты­кі ад­зна­ча­лі важ­ную маг­чы­масць для па­меж­ных рэ­гі­ё­наў Поль­шчы, Бе­ла­ру­сі, Укра­і­ны стаць цэнт­рам муль­ты­ма­даль­ных пе­ра­во­зак між­на­род­на­га зна­чэн­ня. Бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты за­зна­чы­лі, што мож­на вы­ка­рыс­таць уні­каль­ны па­тэн­цы­ял Дняп­роў­ска-Буг­ска­га вод­на­га шля­ху для раз­віц­ця між­на­род­на­га рач­но­га ту­рыз­му.

Да­рэ­чы, вя­ду­чым парт­нё­рам пра­ек­та з бе­ла­рус­ка­га бо­ку з'яў­ля­ец­ца РУ­ЭСП «Дняп­роў­ска-Буг­скі вод­ны шлях». Яго ге­не­раль­ны ды­рэк­тар Мі­ка­лай Ка­цец­кі ска­заў, што яны ак­тыў­на пра­цу­юць з поль­скі­мі ка­ле­га­мі. За­цвяр­джэн­не за­дан­ня на рас­пра­цоў­ку тэх­ні­ка-эка­на­міч­на­га аб­грун­та­ван­ня на ад­наў­лен­не вод­на­га шля­ху за­пла­на­ва­на ў Люб­лі­не на блі­жэй­шыя ме­ся­цы.

А па­куль у Брэс­це сфар­мі­ра­ва­ны ча­ты­ры ра­бо­чыя гру­пы па вы­пра­цоў­цы не­аб­ход­ных да­ку­мен­таў. Усё трэ­ба як след пра­лі­чыць і пра­ана­лі­за­ваць. Экс­пер­ты зой­муц­ца дэ­та­лё­вай ацэн­кай ця­пе­раш­ня­га ста­ну шля­ху, ана­лі­зам гру­за­па­то­каў і вы­ве­дуць тэх­ніч­ную маг­чы­масць і эка­на­міч­ную мэ­та­згод­насць раз­віц­ця пра­ек­та, а так­са­ма па­ве­да­мяць пра ўплыў на на­ва­коль­нае ася­род­дзе. Пас­ля гэ­та­га ста­не маг­чы­ма аб'­яў­ляць тэн­дар на пра­ек­та­ван­не.

На кан­фе­рэн­цыі ад­зна­ча­ла­ся, што ў рам­ках рэа­лі­за­цыі та­ко­га пра­ек­та не вар­та ча­каць, што ён хут­ка аку­піц­ца. Але ён важ­ны як для эка­ло­гіі трох кра­ін, так і для іх агуль­ных ста­сун­каў. Та­му вы­гля­дае як ін­вес­ты­цыя ў доб­ра­су­сед­скую бу­ду­чы­ню.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.