Вы тут

«Па­куль ёсць ма­ла­досць, жыц­цё не спы­ня­ец­ца»


Ура­чыс­тасць і цеп­лы­ня, ве­ліч і ка­мер­насць, ра­дасць і сму­так — па­да­ец­ца, та­кія не­су­мя­шчаль­ныя су­праць­лег­лас­ці па­на­ва­лі ў ак­та­вай за­ле Між­на­род­на­га ўні­вер­сі­тэ­та «МІП­СА». Зрэш­ты, як жа іна­чай, бо та­кі­мі ж не­су­мя­шчаль­ны­мі бы­лі пра­га ма­ла­до­га жыц­ця і смер­та­нос­ная вай­на, па­мяць ге­ро­яў якой уз­гад­ва­лі ў на­ву­чаль­най уста­но­ве.

Свя­та, пры­све­ча­нае Дню Пе­ра­мо­гі, ва ўні­вер­сі­тэ­це ла­дзіц­ца ўжо не пер­шы год, і сё­ле­та так­са­ма прай­шло па тра­ды­цый­най пра­гра­ме.

«Кож­ны год мы за­пра­ша­ем да ся­бе ве­тэ­ра­наў Каст­рыч­ніц­ка­га ра­ё­на, ла­дзім для іх кан­цэрт, уру­ча­ем па­да­рун­кі. Са­ма­му ста­рэй­ша­му на­ша­му гос­цю 96 га­доў», — па­ве­да­мі­ла вы­ка­наў­ца аба­вяз­каў на­чаль­ні­ка ад­дзе­ла вы­ха­ваў­чай ра­бо­ты Вік­то­рыя СА­ЦЭ­ВІЧ.

На жаль, з кож­ным го­дам усё менш ве­тэ­ра­наў за­ста­ец­ца по­бач з на­мі, і тым боль­шую каш­тоў­насць на­бы­ва­юць па­доб­ныя су­стрэ­чы па­між ты­мі, хто ры­зы­ка­ваў сва­ім жыц­цём дзе­ля мі­ру, і ты­мі, ка­му гэ­ты мір ума­цоў­ваць. Ад­зна­чыў гэ­та і рэк­тар уні­вер­сі­тэ­та, док­тар юры­дыч­ных на­вук, пра­фе­сар, ге­не­рал-ма­ёр Ста­ні­слаў КНЯ­ЗЕЎ. «Так пры­ем­на ба­чыць у за­ле на­шых ма­ла­дых та­ле­на­ві­тых сту­дэн­таў! Па­куль ёсць ма­ла­досць, жыц­цё не спы­ня­ец­ца, — ска­заў ён пад­час свя­точ­на­га кан­цэр­та. — Тыя, хто на­ра­дзіў­ся пас­ля вай­ны, ве­да­юць ця­жар ва­ен­ных га­доў па рас­ка­зах. Ад­нак мне да­вя­ло­ся два га­ды ад­ва­я­ваць у Аф­га­ні­ста­не, і я ма­гу мер­ка­ваць пра тое, што та­кое вай­на. І як бы ха­це­ла­ся, каб больш ні­я­кіх вой­наў не бы­ло ў све­це!»

Вай­на яшчэ не га­то­ва знік­нуць з ча­ла­ве­чай па­мя­ці, і та­му, каб больш не паў­та­ры­лі­ся тыя страш­ныя га­ды, свя­та Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі так кла­пат­лі­ва пе­рад­аец­ца з па­ка­лен­ня ў па­ка­лен­не. За­про­ша­ныя на ме­ра­пры­ем­ства ве­тэ­ра­ны не ўтой­ва­лі сва­іх эмо­цый і спа­дзя­ван­няў на мір­ную бу­ду­чы­ню. «Я ад­чу­ваю го­нар і за­да­валь­нен­не ад сён­няш­няй су­стрэ­чы. Так пры­ем­на, што ў гэ­тай за­ле са­бра­ла­ся мо­ладзь, і так доб­ра, што вы не ве­да­лі цяж­кас­ці і жорст­кас­ці вай­ны», — пра­мо­віў ве­тэ­ран Вя­лі­кай Ай­чын­най Ула­дзі­мір Ся­мё­на­віч МІ­РОШ­НІ­КАЎ і рас­па­вёў пра не­ка­то­рыя па­дзеі, якія яму да­вя­ло­ся пе­ра­жыць, аба­ра­ня­ю­чы Ра­дзі­му.

Тыя, хто пры­нёс на на­шу зям­лю Пе­ра­мо­гу, па­він­ша­ва­лі пры­сут­ных са свя­там, і ўслед за ве­тэ­ра­нам Га­лі­най Ры­го­раў­най КАС­ПЯ­РО­ВІЧ уся за­ла пад­ха­пі­ла зна­ка­мі­тую «Ка­цю­шу». Гле­дзя­чы, з якой ба­дзё­рас­цю і за­до­рам гэ­тая ге­ра­іч­ная жан­чы­на за­вя­ла ад­ну з га­лоў­ных пе­сень Пе­ра­мо­гі, ста­ла зра­зу­ме­ла, ча­му во­раг не змог зла­маць дух са­вец­кіх аба­рон­цаў.

Між тым і сту­дэн­ты ўні­вер­сі­тэ­та не ад­ста­ва­лі ад па­чэс­ных гас­цей і па­да­ры­лі ім мност­ва эмо­цый і слё­зы ра­дас­ці, якіх па­жы­лыя лю­дзі не ўтой­ва­лі. На пра­ця­гу га­дзі­ны ў вы­ка­нан­ні сту­дэн­таў гу­ча­лі пес­ні — ва­ен­ных га­доў і су­час­ныя, а па­ры, што за­кру­жы­лі­ся ў «Вы­пад­ко­вым валь­се», па-са­праўд­на­му аху­та­лі гле­да­чоў ат­мас­фе­рай Дня Пе­ра­мо­гі, у якой — жур­ба і ня­згас­лае, як Веч­ны агонь, спа­дзя­ван­не.

Пас­ля кан­цэр­та ўсіх за­пра­сі­лі на ву­лі­цу, дзе ўжо ста­я­ла па­ля­вая кух­ня з сал­дац­кай ка­шай і са­лод­кай гар­ба­тай — тра­ды­цый­на гэ­тыя стра­вы, якія ўжо на­бы­лі сім­ва­ліч­насць, да свя­та га­туе ад­на з мін­скіх вай­ско­вых час­цей. Па­каш­та­ва­ла той раз­ва­рыс­тай грэч­кі і я. Але што ма­гу ска­заць, акра­мя як ад­зна­чыць цу­доў­ныя сма­ка­выя якас­ці? А вось Га­лі­на Ры­го­раў­на ўсклік­ну­ла: «Што вы, гэ­та ж на­ша ка­ша!» Ба­дай, гэ­та най­леп­шая і са­мая кра­са­моў­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК. Фо­та аў­та­ра.

Выбар рэдакцыі

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

Жыллёвы «квадрат» ва ўласнасць

У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.