Вы тут

Ка­лі ля­чыц­ца — дык з кам­фор­там


Апё­ка­вы цэнтр на Го­мель­шчы­не стаў два­нац­ца­тай спе­цы­я­лі­за­ва­най уста­но­вай з вы­са­как­лас­най тэх­ніч­най ба­зай, па­слу­га­мі яко­га змо­жа ка­рыс­тац­ца ўсё на­сель­ніц­тва рэ­гі­ё­на.

Пад гэ­тае ад­дзя­лен­не го­мель­скай га­рад­ской клі­ніч­най баль­ні­цы №1, якое аб­слу­гоў­вае па­цы­ен­таў, па­цяр­пе­лых ад апё­каў, тэр­міч­ных траў­маў і аб­ма­ра­жэн­няў з усёй воб­лас­ці, ця­пер ад­да­дзе­ны асоб­ны вя­лі­кі бу­ды­нак. Ра­ней у ім раз­мя­шча­ла­ся тэ­ры­та­ры­яль­ная па­лі­клі­ні­ка ВА «Гом­сель­маш», а апош­нія 10 га­доў іш­ла рэ­кан­струк­цыя. У вы­ні­ку з'я­ві­лі­ся два да­дат­ко­выя па­вер­хі, а агуль­ная пло­шча скла­ла амаль 5 тыс. кв.м.

Тыя, ка­му да­вя­ло­ся бы­ваць у ста­рым па­мяш­кан­ні апё­ка­ва­га ад­дзя­лен­ня, па­бу­да­ва­ным у 1952 го­дзе, ве­да­юць, што са­ні­тар­на-тэх­ніч­ныя ўмо­вы там ві­да­воч­на не ад­па­вя­да­юць су­час­ным па­тра­ба­ван­ням. За­тое ў но­вым пя­ці­па­вяр­хо­вым бу­дын­ку ўсё ды­хае на­віз­ной і кам­фор­там. Тут, на­прык­лад, ёсць вель­мі не­аб­ход­ныя мно­гім цяж­кім хво­рым су­праць­про­леж­не­выя лож­кі. Да­рэ­чы, яны, як і су­час­нае ме­ды­цын­скае аб­ста­ля­ван­не, не пра­стой­ва­юць.

За год праз ад­дзя­лен­не пра­хо­дзіць амаль 1000 па­цы­ен­таў, ка­ля 30% з іх — дзе­ці. Ля­чэб­на-ды­яг­нас­тыч­нае ад­дзя­лен­не раз­лі­ча­на на 50 лож­каў. Ёсць су­час­ныя апе­ра­цый­ны блок, ла­ба­ра­то­рыі і ін­шыя пад­раз­дзя­лен­ні. Як рас­ка­заў на­чаль­нік упраў­лен­ня ахо­вы зда­роўя абл­вы­кан­ка­ма Мі­ка­лай Ва­сіль­коў, цэнтр уз­во­дзіў­ся за кошт аб­лас­но­га бюд­жэ­ту і суб­вен­цый з рэс­пуб­лі­кан­ска­га бюд­жэ­ту. Агуль­ны аб'­ём асіг­на­ван­няў склаў больш Br35 млрд. Акра­мя та­го, ка­ля Br11,5 млрд вы­дат­ка­ва­на на тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не ўста­но­вы:

— Умо­вы, ство­ра­ныя ў гэ­тым цэнт­ры, — без су­мнен­ня, па­спры­я­юць больш якас­на­му ля­чэн­ню па­цы­ен­таў, што для мно­гіх бу­дзе азна­чаць за­ха­ван­не жыц­ця. Да­рэ­чы, аб­ста­ля­ван­не апош­ня­га па­ка­лен­ня да­зво­ліць не толь­кі да­па­ма­гаць лю­дзям, якія атры­ма­лі тэр­міч­ныя траў­мы, але і ля­чыць ра­ны роз­най скла­да­нас­ці і тра­фіч­ныя яз­вы, вы­кон­ваць апе­ра­цыі рэ­кан­струк­тыў­най і плас­тыч­най хі­рур­гіі.

Стар­шы­ня Го­мель­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Ула­дзі­мір Двор­нік ад­зна­чае, што гэ­ты аб'­ект для воб­лас­ці асаб­лі­вы, бо вель­мі доў­га цяг­ну­ла­ся яго рэ­кан­струк­цыя:

— Дзяр­жа­ва вя­лі­кую ўва­гу на­дае ме­ды­цы­не. Пры­ем­на, што з кож­ным го­дам на­шы ме­ды­кі да­ся­га­юць но­вых вяр­шынь. У вы­ні­ку сён­ня на Го­мель­шчы­не рас­це на­ра­джаль­насць і ска­ра­ча­ец­ца смя­рот­насць. Кошт ад­на­го дня зна­хо­джан­ня цяж­ка­га апё­ка­ва­га па­цы­ен­та ва ўмо­вах ад­дзя­лен­ня рэ­ані­ма­цыі і ін­тэн­сіў­най тэ­ра­піі абы­хо­дзіц­ца дзяр­жа­ве пры­клад­на 4 млн руб­лёў. Пас­ля ўка­ра­нен­ня су­час­ных ме­то­дык ран­ня­га хі­рур­гіч­на­га ля­чэн­ня апё­каў змаг­лі знач­на змен­шыць па­каз­чы­кі смя­рот­нас­ці ад апё­ка­вай траў­мы, так­са­ма вы­рас­лі па­каз­чы­кі хі­рур­гіч­най ак­тыў­нас­ці па ад­дзя­лен­ні, ад­зна­чае га­лоў­ны ўрач ГГКБ №1 Алег Яд­ран­цаў.

— Знач­ная част­ка па­цы­ен­таў апё­ка­ва­га цэнт­ра — ве­тэ­ра­ны і ма­ла­ма­ём­ныя гра­ма­дзя­не. Увод у экс­плу­а­та­цыю гэ­та­га аб'­ек­та да­зво­ліць аказ­ваць да­па­мо­гу на са­мым су­час­ным су­свет­ным уз­роў­ні, — ад­зна­чае ён. — Для гэ­та­га ёсць ды­яг­нас­тыч­нае і ля­чэб­нае аб­ста­ля­ван­не, апа­ра­ту­ра, ін­стру­мен­та­рый і вы­со­ка­ква­лі­фі­ка­ва­ны пер­са­нал. Ка­ля 700 скла­да­ных апе­ра­цый вы­кон­ва­юць хі­рур­гі на пра­ця­гу го­да. З уся­го аб'­ёму апе­ра­тыў­ных умя­шан­няў чвэрць скла­да­юць вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­ныя апе­ра­цыі. Но­вая апа­ра­ту­ра да­зва­ляе вы­кон­ваць іх менш траў­ма­тыч­на, па­мен­шыць пас­ля­апе­ра­цый­ны ру­бец, па­ско­рыць за­гой­ван­не ра­ны і вы­зда­раў­лен­не па­цы­ен­та. Уво­гу­ле ж па­вя­лі­чы­ла­ся вы­жы­ва­льнасць па­цяр­пе­лых з шы­ро­кі­мі і глы­бо­кі­мі апё­ка­мі.

У но­вым ад­дзя­лен­ні да­дат­ко­ва ство­ра­ны яшчэ адзін ме­ды­цын­скі пост і шэсць рэ­ані­ма­цый­ных лож­каў — ад­па­вед­на, па­вя­лі­ча­ны і штат пер­са­на­лу. Да­рэ­чы, спе­цы­я­лі­за­ва­нае аб­ста­ля­ван­не — пад­ста­ва для го­на­ру спе­цы­я­ліс­таў і маг­чы­масць сэ­ка­но­міць бюд­жэт­ныя срод­кі, лі­чыць урач ла­ба­ра­то­рыі ды­яг­нос­ты­кі Але­на Дзя­сят­ні­ка­ва:

— Вя­до­ма, не та­кая пра­дук­тыў­насць бы­ла ра­ней, ка­лі мы ра­бі­лі ўсё ўруч­ную, з да­па­мо­гай спект­ра­фа­то­мет­ра. Пра­ца­ва­лі з вя­лі­кім аб'­ёмам рэ­ак­ты­ваў, якія до­ра­га каш­ту­юць. Сён­ня ж вы­ка­рыс­тоў­ва­ем аў­та­ма­тыч­ныя ге­ма­та­ла­гіч­ныя і бія­хі­міч­ныя ана­лі­за­та­ры. З іх да­па­мо­гай зні­жа­ем аб'­ём рэ­ак­ты­ваў і та­кім чы­нам эка­но­мім бюд­жэт­ныя гро­шы.

Па­куль што су­пра­цоў­ні­кі ад­дзя­лен­ня ра­зам з па­цы­ен­та­мі зна­хо­дзяц­ца ў хі­рур­гіч­ным кор­пу­се баль­ні­цы, але пе­ра­езд ад­бу­дзец­ца ў са­мы блі­жэй­шы час. Да­рэ­чы, рэ­кан­струк­цыя і па­шы­рэн­не ча­ка­юць і ста­ры бу­ды­нак, дзе, да та­го ж, раз­ме­шча­ны траў­ма­та­ла­гіч­нае і рэў­ма­та­ла­гіч­нае ад­дзя­лен­ні га­рад­ской баль­ні­цы №1.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?