Без практычнага краязнаўства, без далучэння да яго моладзі сучасная гісторыя краіны будзе няпоўнай, а патрыятычнае выхаванне складаным.
Менавіта да такога меркавання прыйшлі ўдзельнікі «круглага стала» па тэме «Практычнае краязнаўства як важны складнік сучаснай гісторыі краіны і патрыятызму» ў рэдакцыі «Звязды». Удзел у абмеркаванні гэтай надзённай тэмы прынялі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, РГА «Белая Русь», міністэрстваў абароны і адукацыі, Нацыянальнага архіва, тэлеканала «Беларусь 3».
З тым, што тэма, заяўленая падчас «круглага стала», надзвычай надзённая ў развіцці сучаснага беларускага грамадства, маладой незалежнай краіны, нельга не пагадзіцца. Краязнаўствам на месцах займаюцца сёння захопленыя гісторыяй роднага горада ці вёскі людзі, пра якіх часцей за ўсё ведаюць толькі землякі, адзначыў намеснік старшыні РГА «Белая Русь» Аляксандр Шацько. Знайсці сёння гэтых людзей, скарыстаць сабраную імі інфармацыю для будучых пакаленняў, далучыць да працы пакаленне сённяшняй моладзі — задача, якую трэба сёння вырашаць агульнымі намаганнямі.
Бо без краязнаўчай даследчыцкай работы на месцах гісторыя краіны будзе няпоўнай, заўважыў акадэмік-сакратар аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Каваленя. І газета «Звязда» робіць свой значны ўнёсак у прыцягненне ўвагі да гэтай цікавай тэмы. Толькі праз мінулае можна зразумець сучаснасць, мяркуе акадэмік. «Гэта зусім не значыць, што ўвесь час трэба паказваць саламяныя капелюшы. Трэба паказваць, што з саламяных капелюшоў мы выраслі да касмічнай дзяржавы», — лічыць Аляксандр Каваленя.
«Круглы стол» у «Звяздзе» стаў фактычна стартавай кропкай новага агульнарэспубліканскага праекта. Якога? Даведаецеся з бліжэйшых нумароў газеты, калі будуць апублікаваны матэрыялы гутаркі ў рэдакцыі «Звязды».
Заставайцеся з намі — будзе цікава. Дарэчы, ужо ідзе падпіска на «Звязду» на ІІІ квартал і ІІ паўгоддзе.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.