Вы тут

Ад куп­лі-про­да­жу да ін­вес­ты­цый і ганд­лю па­слу­га­мі


Бе­ла­русь і Чэ­хія рэа­лі­зу­юць 40 су­мес­ных пра­ек­таў.

За­вяр­шы­ла­ся шос­тае па­ся­джэн­не бе­ла­рус­ка-чэш­скай зме­ша­най ка­мі­сіі па эка­на-­міч­нымпра­мыс­ло­вым і на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ным су­пра­цоў­ніц­твеПад­час сва­ёй працы ка­мі­сія раз­гле­дзе­ла са­мыя роз­ныя га­лі­ны — ад пра­мыс­ло­вас­цісель­скай гас­па­дар­кі і энер­ге­ты­кі да ўза­е­ма­дзе­ян­ня ў рам­ках на­ву­ко­ва-да­след­чых ар­га­ні­за­цый.

Та­ва­ра­зва­рот Бе­ла­ру­сі з Чэ­хі­яй рас­це ка­то­ры год. Асаб­лі­вае мес­ца ў ім зай­мае ін­вес­ты­цый­ны ім­парт у на­шу кра­і­ну, на­кі­ра­ва­ны на рэа­лі­за­цыю су­мес­ных пра­ек­таў. Ле­тась бе­ла­рус­кая эка­но­мі­ка атры­ма­ла больш за 60 міль­ё­наў до­ла­раў чэш­скіх ін­вес­ты­цый. «Пры­чым па­ло­ва гэ­тых укла­дан­няў — доў­га­тэр­мі­но­выя крэ­дыт­ныя рэ­сур­сы, якія пры­цяг­ну­ты на рэа­лі­за­цыю су­мес­ных кант­рак­таў і пра­ек­таў, — па­тлу­ма­чыў жур­на­ліс­там Аляк­сандр ГУР'­Я­НАЎ, стар­шы­ня бе­ла­рус­кай част­кі ка­мі­сіі, на­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў Бе­ла­ру­сі. — Дру­гая па­ло­ва — фак­тыч­на пра­мыя ін­вес­ты­цыі Чэ­хіі ў Бе­ла­русь, а дак­лад­ней — укла­дан­не срод­каў су­мес­ны­мі і за­меж­ны­мі прад­пры­ем­ства­мі, якіх сён­ня ўжо ка­ля 100».

У 2013 го­дзе быў да­сяг­ну­ты но­вы рэ­корд двух­ба­ко­ва­га ганд­лю па­між кра­і­на­мі — 600 міль­ё­наў до­ла­раў. Больш за тое, яшчэ 200 міль­ё­наў до­ла­раў да­дат­ко­ва даў ган­даль па­слу­га­мі: чэш­скія кам­па­ніі з'яў­ля­юц­ца ак­тыў­ны­мі па­стаў­шчы­ка­мі ў на­шу кра­і­ну ін­жы­ні­рын­га­вых і бу­даў­ні­чых па­слуг; у сваю чар­гу, Бе­ла­русь аказ­вае транс­парт­ныя па­слу­гі.

На­мес­нік мі­ніст­ра за­меж­ных спраў за­ўва­жыў, што ган­даль та­ва­ра­мі склад­ва­ец­ца не зу­сім зба­лан­са­ва­на. «Боль­шую част­ку та­ва­ра­зва­ро­ту скла­дае чэш­скі ім­парт, — ад­зна­чыў ён. — Праў­да, у асноў­ным гэ­та ін­вес­ты­цыі, на­кі­ра­ва­ныя на рэа­лі­за­цыю су­мес­ных пра­ек­таў, звя­за­ных у тым лі­ку з ма­дэр­ні­за­цы­яй бе­ла­рус­кіх пра­мыс­ло­вых і сель­ска­гас­па­дар­чых прад­пры­ем­стваў». Сён­ня бе­ла­рус­кія і чэш­скія кам­па­ніі пра­цу­юць пры­клад­на над 40 су­мес­ны­мі пра­ек­та­мі, мно­гія з якіх «каш­ту­юць» звыш 25 міль­ё­наў еў­ра. Ся­род іх — «за­пу­шча­нае» два га­ды та­му бу­даў­ніц­тва ла­гіс­тыч­на­га цэнт­ра ў Шчы­та­мі­ры­чах (Мін­скі ра­ён) з удзе­лам чэш­скай кам­па­ніі «Metrostav». Сён­ня гэ­та адзін з леп­шых пра­ек­таў та­ко­га кштал­ту ў Бе­ла­ру­сі. Чэш­скія кам­па­ніі ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­юць у ма­дэр­ні­за­цыі ру­хо­ма­га са­ста­ву Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі. Шэ­раг кам­па­ній Чэ­хіі за­дзей­ні­ча­ны ў ма­дэр­ні­за­цыі наф­та­пе­ра­пра­цоў­чых прад­пры­ем­стваў, уклю­ча­ю­чы ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Наф­тан». «Лі­та­раль­на на днях бы­ло агу­ча­на, што чэш­ская кам­па­нія пры­ме ўдзел у ар­га­ні­за­цыі на за­вод­зе га­зет­най па­пе­ры ў Шкло­ве вы­твор­час­ці па­пе­ры-асно­вы для дэ­ка­ра­тыў­ных аб­лі­цо­вач­ных ма­тэ­ры­я­лаў, — рас­па­вёў стар­шы­ня бе­ла­рус­кай част­кі су­мес­най ка­мі­сіі. — Гэ­ты пра­ект раз­лі­ча­ны амаль на 80 міль­ё­наў еў­ра».

Тым не менш, за пер­шы квар­тал гэ­та­га го­да ба­ланс бе­ла­рус­ка-чэш­ска­га та­ва­ра­зва­ро­ту змя­ніў­ся. Бе­ла­рус­кі экс­парт за пе­ры­яд са сту­дзе­ня па са­ка­вік па­вя­лі­чыў­ся на 48% у па­раў­на­нні з ана­ла­гіч­ным ле­таш­нім пе­ры­я­дам.

Ір­жы­га КА­ЛІ­БА, на­мес­нік мі­ніст­ра пра­мыс­ло­вас­ці і ганд­лю Чэш­скай Рэс­пуб­лі­кі, стар­шы­ня чэш­скай част­кі су­мес­най ка­мі­сіі, пад­крэс­ліў, што па­між Чэ­хі­яй і Рэс­пуб­лі­кай Бе­ла­русь уста­ноў­ле­на па­спя­хо­вае су­пра­цоў­ніц­тва, і вы­ка­заў упэў­не­насць, што яно бу­дзе раз­ві­вац­ца і на­да­лей. «На гэ­тым па­ся­джэн­ні на­шай су­мес­най ка­мі­сіі мы сыш­лі­ся амаль па ўсіх пы­тан­нях, па якіх мы ха­це­лі прый­сці да зго­ды, і спа­дзя­ём­ся, што гэ­та пра­цяг­нец­ца на на­ступ­ным, сё­мым па­ся­джэн­ні, якое ад­бу­дзец­ца ў на­ступ­ным го­дзе ў Пра­зе», — за­явіў Ір­жы­га Ка­лі­ба.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.