Увогуле афрадызіякамі лічацца тыя прадукты, што маюць высокую харчовую каштоўнасць: яны багатыя на вітаміны і мікраэлементы, паляпшаюць абмен рэчываў, хутка аднаўляюць сілы і сексуальныя магчымасці, змяшчаюць ферменты, падобныя на палавыя гармоны, або рэчывы, якія спрыяюць выпрацоўцы гэтых гармонаў, абвастраюць сексуальнае жаданне, спрыяюць эратычным фантазіям, разнявольваюць і нават выклікаюць пэўную эйфарыю.
Да найбольш вядомых афрадызіякаў адносяцца:
Кветкавы пылок — стымулюе імунітэт, багаты на амінакіслоты, вітаміны, павышае вынослівасць, запавольвае старэнне.
Мёд — выдатна аднаўляе сексуальную энергію.
Жэньшэнь — танізуе, умацоўвае імунітэт, павышае працаздольнасць і зніжае стамляльнасць пры вялікіх фізічных нагрузках, нармалізуе гарманальны фон, узмацняе метабалізм, павялічвае прыток крыві да палавых органаў (карысны і для мужчын, і для жанчын).
Лімоннік і элеўтэракок валодаюць падобнымі вартасцямі.
Цыбуля і часнок, пятрушка і сельдэрэй — умацоўваюць арганізм, стымулююць імунітэт.
Бананы — рэкамендуюцца разам з кары, маслам, грэцкімі арэхамі.
Фінікі — павялічваюць колькасць спермы.
Зялёная і перцавая мята — у вялікіх дозах аказвае ўзбуджальнае дзеянне.
Пчалінае малачко — аднаўляе, танізуе, асабліва добра ўжываць з жэньшэнем.
Ёхімбе — афрыканскае дрэва, з кары якога вырабляюць прэпарт для ўзмацнення эрэкцыі ў мужчын і стымуляцыі палавой сістэмы ў жанчын.
Насенне і алей кунжуту — умацоўвае арганізм, рэкамендуецца з мёдам.
Мускатны арэх — кітайцы лічаць выдатным сродкам павышэння сексуальнага жадання.
Міндаль і фісташкі — багатыя на бялок, мікраэлементы.
Яйкі — спрыяльна ўздзейнічаюць на мужчынскую патэнцыю.
Аліўкавы алей — змяшчае шмат незаменных тлустых кіслот і вітамінаў.
Грыбы — добра аднаўляюць сілы.
Ікра — шмат вітамінаў і мікраэлементаў.
Хрэн — раслінны антыбіётык.
Імбір — валодае ўзбуджальным эфектам.
Крэветкі, вустрыцы, мідыі — шмат мікраэлементаў.
Расткі пшаніцы — забяспечваюць жыццёвыя сілы.
Шакалад — дае энергію, павышае настрой.
Насенне гарбуза — актывізуе імунітэт, запавольвае працэс павелічэння прастаты.
«Напоі кахання»
Кітайскі чай-афрадызіяк
У роўных аб'ёмах узяць палачкі карыцы і арэшкі зялёнага кардамону, растаўчы ў ступцы, дабавіць столькі ж надзёртага свежага кораня імбіру. Дадаць дзевяць гарошын чорнага перцу, дзве або тры кветачкі гваздзікі і крыху шафрану. Усю сумесь на працягу 9 хвілін гатаваць на слабым агні. Астудзіць, дадаць здробнены корань жэньшэню. Чай павінен настояцца, пасля яго можна піць цёплым або халодным, з малаком ці без. Можна з мёдам.
Клубніцы з шампанскім
Вуглякіслы газ шампанскага стымулюе расшчапленне фруктовага цукру клубніц. Клубніцы самі па сабе спрыяюць выпрацоўцы сератаніну (паляпшаюць настрой).
Кактэйль: шклянку малака, плітку горкага шакаладу, 30-40 клубніц узбіць у міксеры.
P.S. Самымі моцнымі афрадызіякамі былі і застаюцца добры настрой, усмешка, пяшчота і словы «Я цябе кахаю!».
Матэрыялы паласы падрыхтавала Святлана БАРЫСЕНКА
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.