Вы тут

Курэнне пагаршае загойванне


У курцоў значна горш, чым у тых, хто не курыць, гояцца раны. «Спрыяюць» гэтаму такія складнікі, як нікацін, цыяністы вадарод, вокіс вугляроду, нагадвае інструктар-валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Ірына ШЫМАНСКАЯ.

Нікацін паглынаецца ў лёгкіх, дзе трапляе ў кровазварот і зніжае рост эрытрацытаў, фібрабластаў (клетак, неабходных для злучальнай тканкі) і макрафагаў (клетак, якія паглынаюць чужародныя часцінкі). Дадаткова нікацін стымулюе склейванне трамбацытаў, што павялічвае вязкасць крыві. Так фарміруюцца мікразгусткі, якія прыводзяць да капілярнай эмбаліі і ішэміі тканак. Звужэнне сасудаў — другая пабочная з'ява пры ўжыванні нікаціну з-за вылучэння фізіялагічна актыўных рэчываў, якія перашкаджаюць нармальнаму гаенню раны.

14-15

Цыяністы вадарод удзельнічае ў змяненні метабалізму кіслароду і яго далейшага размеркавання, чым падаўжае тэрмін загойвання раны.

Вокіс вугляроду здольны звязвацца з гемаглабінам лепш, чым кісларод, што прыводзіць да клетачнай гіпаксіі (кіслароднага галадання), а гэта таксама не спрыяе працэсам гаення.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».