У вёсцы Малыя Сяхновічы Жабінкаўскага раёна ўрачыста адкрылі мемарыяльную дошку ў гонар дзесяці аднавяскоўцаў, якія загінулі ад рук фашыстаў перад самым вызваленнем.
Гэтую трагічную гісторыю добра памятаюць у вёсцы. Падчас палявых работ вясной 1944 года шасцёра маладых мужчын знайшлі ў полі бомбу, якая не ўзарвалася. Земляробы вырашылі прыхаваць яе, каб потым аддаць партызанам. За гэтым заняткам іх і засталі немцы. Вораг, які цярпеў паражэнне, асабліва лютаваў. Таму расстраляць вырашылі не толькі хлопцаў, якіх палічылі за памагатых партызан, але і іх сваякоў. Не пашкадавалі нават дзяўчынак 12 і 14 гадоў. А самай старэйшай з ахвяр ішоў 72-і год.
Мемарыяльную дошку з імёнамі ўсіх бязвінных ахвяр вайны замацавалі на сцяне мясцовага краязнаўчага музея. На адкрыцці памятнага знака прысутнічаў сведка страшных падзей Мікалай Гінь. Сямігадовы хлопчык тады цудам уратаваўся, а яго бацька і старэйшая сястра загінулі.
Яна СВЕТАВА
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.
«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?