Вы тут

Ба­ра­да «ру­ліць»!*


Су­стрэў тут зна­ё­ма­га і не­як — сло­ва за сло­ва — са­ма са­бой уз­нік­ла чар­го­вая тэ­ма «Ба­ля­саў». Спра­ва ў тым, што зна­ё­мы гэ­ты но­сіць ба­ра­ду. Але ча­сам — з на­го­ды ці без — зні­шчае рас­лін­насць на тва­ры, каб праз ней­кі час зноў па­чаць ад­пус­каць яе «на во­лю». Ка­жу яму, што чуў пра ад­крыц­цё ў Мін­ску спе­цы­яль­на­га са­ло­на для ба­ра­да­чоў. «Гэ­та што, — тут жа пе­ра­ха­піў ён іні­цы­я­ты­ву. — У Аме­ры­цы ця­пер са­праўд­ны бум ся­род ма­ла­дых лю­дзей на ба­ро­ды. Пры­чым у сты­лі вя­до­май гру­пы ZZ Top (хто не ве­дае — га­вор­ка пра трох зда­ра­вя­коў з даў­жэз­ны­мі ба­ро­да­мі, якія вы­кон­ва­юць, да­рэ­чы, пес­ні не вель­мі сур'­ёз­на­га змес­ту, пра­сяк­ну­тыя гу­ма­рам і сек­су­аль­ны­мі на­мё­ка­мі). Для тых, у ка­го ба­ра­да не рас­це, на­ват па­слу­га но­вая з'я­ві­ла­ся — па на­рошч­ван­ні». Свой пал­кі спіч зна­ё­мы скон­чыў ледзь­ве не ра­дас­ным вок­лі­чам: «Ця­пер мы «гэ­тых», глад­ка па­го­ле­ных, ад­цен­ня ад­на­го вя­до­ма­га ко­ле­ру... Па­су­нем!»

Ну, на­конт «гэ­тых» та­ва­рыш па­га­ра­чыў­ся. Яны нам не кан­ку­рэн­ты ды і, спа­дзя­ю­ся, не так шмат іх у нас. Што мне са­праў­ды не вель­мі па­да­ба­ец­ца, дык гэ­та па­ве­лі­чэн­не коль­кас­ці хіпс­та­раў — прад­стаў­ні­коў ма­ла­дзёж­най суб­культ­уры. Ты­по­вы парт­рэт хлоп­ца-хіпс­та­ра: вуз­кія што­ні­кі, пры­та­ле­ная курт­ка ці ка­шу­ля, на на­гах ке­ды, у ру­ках сум­ка кштал­ту дам­скай. І... ба­ра­да. Ну, не сты­ку­ец­ца тут неш­та... Я та­кіх на­зы­ваю «ба­ра­да­ты­мі хлоп­чы­ка­мі» — як ге­ро­яў «Каз­кі аб стра­ча­ным ча­се». А яшчэ — па­мя­та­е­це жарт з КВЗ? «12-га­до­вы ча­чэн­скі хлоп­чык, сто­я­чы на пры­пын­ку гра­мад­ска­га транс­пар­ту, па­дра­паў сва­ім шча­цін­нем аў­то­бус, які пра­ехаў по­бач».

...Сён­ня ба­ра­да — гэ­та мод­на. Яна на­дае сек­су­аль­нас­ці, ім­па­за­нтнас­ці. Мо­жа, хто з ця­пе­раш­няй мо­ла­дзі і не ве­дае, але яшчэ па­раў­наль­на ня­даў­на яе на­шэн­не ма­ла­ды­мі людзь­мі не вель­мі ві­та­ла­ся з бо­ку на­ва­коль­ных. Коль­кі ча­су та­му гэ­та да­зва­ля­лі са­бе хі­ба што жур­на­ліс­ты, мас­та­кі ды бу­ду­чыя свя­та­ры. Як пры­га­даў той жа зна­ё­мы, «ка­лі ста­яў вось тут, дзе мы за­раз — ка­ля До­ма прэ­сы, гэ­та бы­ло нар­маль­на. Вя­до­ма, твор­чыя асо­бы! А да­до­му да баць­коў пры­е­дзеш, ва ўсіх пы­тан­не: ча­му вы­гля­да­еш, як асо­ба без пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства?» Дзіў­на, праў­да? Асаб­лі­ва ка­лі ўлі­чыць, што тыя са­мыя на­ва­коль­ныя кож­ны ве­чар чу­лі, мож­на ска­заць, гімн гэ­та­му ат­ры­бу­ту муж­чын­скай знеш­нас­ці. «Хто я? Дзед Ба­ра­дзед. Абы­шоў бе­лы свет і ця­пер у ці­хі час за­ві­таў да вас!» — ві­таў усіх з тэ­ле­эк­ра­на ге­рой «Ка­лы­хан­кі».

Ба­ра­да — гэ­та не прос­та рас­лін­насць на тва­ры. Што та­ды? Я ду­маю, што коль­кі лю­дзей, столь­кі бу­дзе і по­гля­даў. Для не­ка­га — стан ду­шы, све­та­по­гляд. Хтось­ці ўба­чыць у ёй па­цвяр­джэн­не бру­таль­нас­ці, а ін­шы — твор­чы па­ча­так. Вы ве­да­е­це, коль­кі ёсць жар­таў на гэ­тую тэ­му? За­гі­най­це паль­цы! «Ба­ра­да ўсё сцер­піць», «Ба­ра­ды ня­ма — лі­чы, ка­ле­ка», «Дзве ба­ра­ды — па­ра», «Бу­дзе і на на­шай ву­лі­цы ба­ра­да», «Ба­ра­да — дру­гое шчас­це», «Тры­май ба­ра­ду па вет­ры», «Ба­ра­да ў да­па­мо­гу», «Ба­ра­да сля­зам не ве­рыць», «Ба­ра­да — не дур­ні­ца», «Спра­ва пах­не ба­ра­дой» і, на­рэш­це, «Ба­ра­да — уся­му га­ла­ва». Мож­на яшчэ да­даць вя­до­мае, што яна са­гра­вае ў ха­ла­ды — за­мест ша­лі­ка. Да­рэ­чы, ве­да­е­це, што ёсць два ві­ды на­шэн­ня ба­ра­ды — лет­ні і зі­мо­вы?

...Адзін бу­дзе ста­віц­ца да рас­лін­нас­ці на тва­ры па-фі­ла­соф­ску (кштал­ту як да ку­рэн­ня труб­кі, якое не цер­піць па­спеш­лі­вас­ці). А дру­гі на­ват га­ла­ву са­бе не бу­дзе за­бі­ваць: рас­це — і рас­це. Фор­ма і па­мер для не­ка­га — свое­асаб­лі­вы культ, а для ін­ша­га на­ват дум­кі пра тое — пі­жон­ства. На­прык­лад, вы чу­лі пра ста­дыі рос­ту ба­ра­ды — як муж­чы­на ві­даз­мя­ня­ец­ца пры пэў­най яе даў­жы­ні? «1. Сек­сі. 2. Ты­дзень у за­поі. 3. Мар­скі ка­пі­тан. 4. Ва­ен­на­па­лон­ны. 5. Асо­ба баз пэў­на­га мес­ца жы­хар­ства. 6. Ча­раў­нік». Што без­умоў­на да­каз­вае гэ­ты пе­ра­лік? Што лю­дзі з ба­ро­да­мі — з гу­ма­рам.

...Я мог бы ска­заць, што ба­ра­да свед­чыць пра ста­лен­не муж­чы­ны: па­куль яна ад­на­го ко­ле­ру, ты ўспры­ма­еш свет гэ­так жа, без кам­пра­мі­саў — або бе­лае, або чор­нае. Чым больш у ёй з'яў­ля­ец­ца сі­вых ва­ла­соў, тым хут­чэй пры­хо­дзіць ра­зу­мен­не, што свет — ён і з паў­то­наў так­са­ма... І сам ся­бе мог бы аб­верг­нуць, ска­заў­шы, што па­ча­так вя­до­ма­га ўсім вы­слоўя пра «сі­віз­ну ў ба­ра­ду» не­аба­вяз­ко­ва па­ві­нен за­кан­чвац­ца «чор­там у раб­ро». Ча­сам гэ­ты сі­вы во­лас мо­жа стаць па­чат­кам но­ва­га жыц­ця, свед­кам рэа­лі­за­цыі ней­кай даў­няй ма­ры, кар­ды­наль­ных змен.

Ба­ра­да пры­цяг­вае ўва­гу ўсіх дзя­цей, ці­ка­віць мно­гіх жан­чын і вы­клі­кае ча­сам не вель­мі па­зі­тыў­ныя эмо­цыі ў не­ка­то­рых муж­чын. Пер­шыя, пра ка­го зга­даў, на­ват кры­ху спу­жаў­шы­ся на­па­чат­ку, по­тым, як пра­ві­ла, цяг­нуць руч­кі, каб па­ма­цаць яе, па­ту­заць — ці мяк­кая. Дру­гія, прад­стаў­ні­цы ча­роў­на­га по­лу, па вя­лі­кім ра­хун­ку, ро­бяць тое ж са­мае... Адзі­нае — пра­пус­ка­ю­чы ста­дыю пе­ра­пу­ду. Трэ­ція дзе­ляц­ца на тры ка­тэ­го­рыі. Ёсць муж­чы­ны, у якіх ба­ра­да не рас­це ўво­гу­ле. Ёсць тыя, ка­му яна не па­суе, на­ват ка­лі рас­це. І ёсць прос­та муж­чы­ны з ба­ра­дой. З яко­га бо­ку мо­жа іс­ці не­га­тыў, ду­маю, зда­га­да­лі­ся. Яшчэ адзін зна­ё­мы ба­ра­дач рас­каз­ваў пра свай­го ад­на­груп­ні­ка. Той, ка­лі ў спрэч­цы за­кан­чва­лі­ся ўсе ар­гу­мен­ты, ня­змен­на кі­даў на­пры­кан­цы: «Па­га­лі­ся!» Па­ся­гаў на свя­тое...

...За­кон­чыць ха­це­ла­ся б «ба­ра­да­тым» анек­до­там у тэ­му. Адзін ча­ла­век вы­най­шаў пры­бор для га­лен­ня. Дэ­ман­струе яго: «Вось сю­ды трэ­ба ўста­віць га­ла­ву — і аў­та­ма­ты­ка ўсё зро­біць». Яму ка­жуць: «Дык авал тва­ру ў кож­на­га свой». «Гэ­та толь­кі да пер­ша­га га­лен­ня!..» Дык вось доб­ра, што і тва­ры, і мы са­мі — роз­ныя. А не­ка­то­рыя — яшчэ і з ба­ра­дой.

* Гэ­ты ма­тэ­ры­ял быў на­пі­са­ны за­доў­га да фі­на­лу «Еў­ра­ба­чан­ня» і ні­я­ка­га да­чы­нен­ня да яго вы­ні­каў не мае.

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.