Вы тут

«Не­па­пу­ляр­ная» пра­фе­сія?


Для ка­го як...

Па­чуў­шы сло­ва «ляс­ні­чы», мно­гія, на­пэў­на, уяў­ля­юць са­бе па­жы­ло­га муж­чы­ну, аба­вяз­ко­ва з ба­ра­дой, які ледзь не ўсё сваё жыц­цё пра­вёў у не­вя­ліч­кай ха­це па­ся­род ле­су. Па­моч­ні­ку ляс­ні­ча­га Дзміт­рыю ДОЎ­НА­РУ ўся­го 24, і ба­ра­ды ў яго ня­ма. У Пры­бя­рэ­зін­скае ляс­ніц­тва Баб­руй­ска­га ляс­га­са ён тра­піў па раз­мер­ка­ван­ні два га­ды та­му. Тэр­мін ад­пра­цоў­кі ўжо скон­чыў­ся, але сы­хо­дзіць з ця­пе­раш­ня­га мес­ца пра­цы хло­пец не збі­ра­ец­ца.

2...Не­вя­лі­кі двух­па­ка­ё­вы бу­ды­нак ляс­ніц­тва зна­хо­дзіц­ца за 10 хві­лін яз­ды ад Баб­руй­ска. Ра­ней ён на­ле­жаў мяс­цо­ва­му вай­ско­ва­му ляс­га­су. Ця­пер жа ў ім «пра­пі­са­лі­ся» два ляс­ніц­твы — Баб­руй­скае і Пры­бя­рэ­зін­скае. Су­пра­цоў­ні­кі ляс­га­са хут­ка пра­яві­лі свае твор­чыя здоль­нас­ці, і ця­пер тут ма­ла што на­гад­вае пра ко­ліш­ніх гас­па­да­роў. Ка­лі­до­ры ўпры­го­жа­ны кар­ці­на­мі і фо­та­здым­ка­мі з вы­ява­мі бе­ла­рус­кай пры­ро­ды. У хо­ле — чу­ча­лы прад­стаў­ні­коў мяс­цо­вай фаў­ны: дзі­ка, воў­ка, це­це­ру­ка і ін­шых.

— Лю­боў да ле­су ў мя­не, што на­зы­ва­ец­ца, у кры­ві, — рас­па­вя­дае Дзміт­рый. — Я на­ра­дзіў­ся на Ста­ра­да­рож­чы­не, у па­сёл­ку Па­ла­жэ­ві­чы. Ма­ці пра­ца­ва­ла ме­ды­кам, а та­та быў лес­ні­ком. Так што я, лі­чы­це, прад­стаў­нік ды­нас­тыі. Без­умоў­на, пра­фе­сія баць­кі вель­мі паў­плы­ва­ла на мой вы­бар. Ця­пер яна не вель­мі па­пу­ляр­ная — у апош­нія га­ды на маю спе­цы­яль­насць не­да­бор. Але пе­ра­да мной пы­тан­ня, ку­ды іс­ці ву­чыц­ца, амаль што не паўставала.

Пас­ля за­кан­чэн­ня вяс­ко­вай шко­лы Дзміт­рый па на­кі­ра­ван­ні ад Ма­гі­лёў­ска­га ле­са­гас­па­дар­ча­га аб'­яд­нан­ня па­сту­піў у БДТУ на ле­са­гас­па­дар­чы фа­куль­тэт. Пры па­ступ­лен­ні зда­ваў тэс­ці­ра­ван­не па хі­міі, ма­тэ­ма­ты­цы і мо­ве. Ці­ка­вы факт: ся­род яго ад­на­курс­ні­каў бы­ло аж­но 70 пра­цэн­таў дзяў­чат. Пас­ля атры­ман­ня дып­ло­ма аб'­яд­нан­не на­кі­ра­ва­ла яго ў Баб­руйск на ад­пра­цоў­ку.

У го­рад над Бя­рэ­зі­най Дзміт­рый пры­ехаў з сяб­рам-ад­на­курс­ні­кам. Ляс­гас ад­ра­зу да­па­мог ма­ла­до­му спе­цы­я­ліс­ту на­ла­дзіць быт: ад­на­па­ка­ё­вую ква­тэ­ру для яго зды­мае сам пра­ца­даў­ца (ма­ла­дым спе­цы­я­ліс­там аказ­ва­ец­ца ма­тэ­ры­яль­ная да­па­мо­га). На пра­цу Дзміт­рый ез­дзіць або на сва­ім аў­та­ма­бі­лі, або на гра­мад­скім транс­пар­це. Свой за­ро­бак у 5,5 міль­ё­на руб­лёў ён лі­чыць «пры­стой­ным».

Ле­са­во­даў тут па­ва­жа­юць — не­па­срэд­ны на­чаль­нік Дзміт­рыя, ляс­ні­чы Юрый АКУ­ЛІЧ, ле­тась быў на­зва­ны «Ча­ла­ве­кам го­да» ў Баб­руй­скім ра­ё­не. Што і ка­заць, ка­лі на­ват на гер­бе Баб­руй­ска зме­шча­ны мач­ты: у мяс­цо­вых ля­сах рас­це са­сна, з якой вы­раб­ля­лі­ся гэ­тыя ка­ра­бель­ныя дэ­та­лі. Дрэ­ва­ап­ра­цоў­ка і, ад­па­вед­на, ле­са­вод­ства заўж­ды бы­лі важ­ней­шым склад­ні­кам мяс­цо­вай эка­но­мі­кі.

3— Мая га­лоў­ная за­да­ча ў ляс­ніц­тве — вес­ці да­ку­мен­та­цыю па ўлі­ку ляс­но­га фон­ду і ме­ра­пры­ем­ствах, што пра­во­дзі­лі­ся ў ле­се: да­гля­даль­ных вы­сеч­ках, па­сад­ках дрэў. Але нель­га ска­заць, што пра­ца — вы­ключ­на па­пя­ро­вая, бо ў лю­бым з та­кіх ме­ра­пры­ем­стваў я пры­маю не­па­срэд­ны ўдзел. Зрэш­ты, і для та­го, каб за­поў­ніць па­пе­ры, трэ­ба так­са­ма вы­ехаць у лес, та­му я там бы­ваю прак­тыч­на кож­ны дзень. На­са­мрэч, я па­срэд­нік па­між ляс­ні­чым і людзь­мі, што пра­цу­юць ме­на­ві­та ў ле­се, — лес­ні­ка­мі. Ад­каз­ваю за ўсё ляс­ніц­тва, а гэ­та больш як 13 ты­сяч гек­та­раў тэ­ры­то­рыі. Пра­ца цяж­кая, але на­зваць яе ад­на­стай­най і не­ці­ка­вай нель­га. На­прык­лад, ёсць пэў­ныя нар­ма­ты­вы па до­гля­дзе ле­су, але я сам ма­гу вы­бі­раць ме­та­ды апра­цоў­кі роз­ных участ­каў і роз­ных дрэў, а по­тым на­зі­раць за вы­ні­кам: дзе атры­ма­ла­ся лепш, а дзе горш. Та­му ў ма­ёй ра­бо­це ёсць і вя­лі­кі пра­цэнт твор­час­ці.

Якасць мяс­цо­ва­га ле­су Дзміт­рый ацэнь­вае вель­мі вы­со­ка. Ся­род па­род дрэў тут пе­ра­ва­жа­юць сос­ны. Пра­цяг­ласць жыц­ця та­ко­га дрэ­ва скла­дае пры­клад­на 300 га­доў, а та­му ле­са­во­ды ў асноў­ным пра­цу­юць са спад­чы­най сва­іх па­пя­рэд­ні­каў. Дзміт­рый ка­жа, што на­ват у са­мыя скла­да­ныя ў эка­на­міч­ным пла­не ча­сы (пас­ля атры­ман­ня Бе­ла­рус­сю не­за­леж­нас­ці) мяс­цо­выя ра­бот­ні­кі здо­ле­лі за­ха­ваць лес у на­леж­ным ста­не.

А га­лоў­най праб­ле­май у сва­ёй пра­цы Дзміт­рый на­зы­вае стаў­лен­не лю­дзей да ле­су. Ён лі­чыць ад­сут­насць па­ва­гі да пры­ро­ды вя­лі­кім не­да­хо­пам у вы­ха­ван­ні:

— На жаль, лю­дзі час­та раз­гля­да­юць лес толь­кі як мес­ца для ра­за­ва­га ад­па­чын­ку. А та­му да­зва­ля­юць са­бе па­кі­нуць смец­це, не пры­брац­ца пас­ля гу­лян­кі. А гэ­та на­но­сіць дрэ­вам та­кую шко­ду, якую цяж­ка на­ват уя­віць. Не ка­жу­чы ўжо пра вы­пад­кі, ка­лі па­кі­ну­тае ў ле­се шкло спра­цоў­вае як лу­па і ўтва­рае па­жа­ры. Шмат смец­ця так­са­ма на мо­гіл­ках. Бы­вае, што ў та­кіх мес­цах ба­наль­на ня­ма урнаў, але ў лю­дзей заўж­ды ёсць маг­чы­масць за­браць смец­це з са­бой.

Са­ма­воль­ныя ме­ра­пры­ем­ствы на­кшталт збо­ру бя­ро­за­ва­га со­ку, так­са­ма на­но­сяць дрэ­вам шко­ду. Кож­на­му збі­раль­ні­ку Дзміт­рый рэ­ка­мен­дуе спа­чат­ку звяр­нуц­ца па да­па­мо­гу да спе­цы­я­ліс­таў мяс­цо­вай ляс­ной гас­па­дар­кі. Яны па­ка­жуць дрэ­вы, пры­зна­ча­ныя для яго збо­ру, а так­са­ма па­тлу­ма­чаць, як зра­біць пра­цэс бяс­шкод­ным для іх. На­ват та­кія, зда­ва­ла­ся б, бяс­крыўд­ныя рэ­чы, як на­рых­тоў­ка ве­ні­каў для лаз­ні, трэ­ба ра­біць з ро­зу­мам — ні ў якім ра­зе не аб­лом­ва­ю­чы вер­ха­ві­ны ма­ла­дых дрэў­цаў.

З праб­ле­май ляс­ных па­жа­раў ляс­ні­чыя зма­га­юц­ца да­во­лі па­спя­хо­ва — за апош­нія га­ды іх коль­касць знач­на па­мен­шы­ла­ся. Спры­я­юць гэ­та­му і но­выя тэх­на­ло­гіі: ця­пер за ста­нам ле­су на­зі­ра­юць раз­ме­шча­ныя на вы­шках вэб-ка­ме­ры.

— Чым асаб­лі­вае маё ляс­ніц­тва? — усмі­ха­ец­ца Дзміт­рый. — Яно са­праў­ды вель­мі пры­го­жае, пры­мы­кае да Бя­рэ­зі­ны ў мес­цы, якое баб­руй­ча­не за­вуць Бе­лым Бе­ра­гам. Ра­ка там па­ва­роч­ва­ец­ца на 180 гра­ду­саў, утва­ра­ю­чы паў­вост­раў. Ад­па­чы­ваць ту­ды пры­яз­джа­юць сем'­я­мі. Га­лоў­нае — умець ба­чыць гэ­тую пры­га­жосць.

Пра­цоў­ны дзень па­моч­ні­ка ляс­ні­ча­га — з вась­мі га­дзін ра­ні­цы да шас­ці ве­ча­ра. Але пра­ца са­ма дык­туе ўмо­вы: ка­лі-ні­ка­лі да­во­дзіц­ца за­ста­вац­ца да­па­зна. Дзміт­рый ка­жа, што ча­су на ад­па­чы­нак у яго ха­пае. Ся­бе ён лі­чыць ама­та­рам ак­тыў­на­га баў­лен­ня ча­су. Для сва­іх су­пра­цоў­ні­каў Баб­руй­скі ляс­гас аран­дуе фут­боль­ную пля­цоў­ку. Дзміт­рый — яе заў­сёд­нік. Да­рэ­чы, на ра­ён­ных спа­бор­ніц­твах збор­ная ляс­ной гас­па­дар­кі за­ня­ла 4-е мес­ца. А яшчэ Дзміт­рый — ак­тыў­ны фут­боль­ны ба­лель­шчык: у Мінск ён ез­дзіў на еў­ра­куб­ка­выя мат­чы БА­ТЭ. Па тэ­ле­ба­чан­ні на­зі­рае за анг­лій­скай прэм'­ер-лі­гай, «хва­рэе» за лон­дан­скі «Ар­се­нал». Акра­мя гэ­та­га, Дзміт­рый на­вед­вае ба­сейн, гу­ляе ў ва­лей­бол. Ад­па­чы­нак «для ду­шы» — кі­на­тэ­атр «Та­ва­рыш», які ня­даў­на рэ­кан­стру­я­ва­лі.

— Для мя­не лес — гэ­та неш­та боль­шае, чым прос­та дрэ­вы і кус­тар­ні­кі, — ка­жа Дзміт­рый. — На­ват ка­лі пры­га­даць гіс­то­рыю, ва ўсе ча­сы ён аба­ра­няў на­шу кра­і­ну ад во­ра­гаў. І ця­пер ён нас кор­міць — у пра­мым і пе­ра­нос­ным сэн­се. Я са­праў­ды люб­лю лес, а та­му люб­лю і сваю пра­цу.

Яра­слаў ЛЫС­КА­ВЕЦ.

Фо­та Лю­бо­ві БЯ­ЛЯ­Е­ВАЙ.

Мінск — Баб­руй­скі ра­ён — Мінск.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.