Матчы першынства свету па хакеі, што адбыліся ў аўторак, аказаліся багатымі на барацьбу і закінутыя шайбы.
Група А. Скандынаўскае дэрбі паміж Нарвегіяй і Швецыяй на «Мінск-Арэне» наогул магло прынесці шведам першы абаранак, але «Трэ крунур» пераламалі ход сустрэчы і здолелі пакласці ў скарбонку чарговую вікторыю (2:1). Цяпер у шведаў іх тры, і ёсць выдатныя шанцы выйсці са сваёй групы.
Матч датчан супраць італьянцаў не атрымаўся інтрыгуючым. Зборная з Апенінскага паўвострава, якой яшчэ загадзя прадракалі ролю аўт-
сайдараў, саступіла датчанам 1:4.
У групе B, дзе гуляе наша нацыянальная каманда, чатыры зборныя за два матчы адзначыліся 13 закінутымі шайбамі. Лепш за ўсіх у гэтым кірунку папрацавала зборная Латвіі, якая закінула 5 шайб Казахстану. Між іншым, казахі прыбалтам не здаваліся і ў выніку саступілі толькі адну шайбу.
— Атрымалася вельмі цікавая і захапляльная гульня, — адзначыў Ары-Пека Селін, галоўны трэнер зборнай Казахстана. — Для перамогі мы мелі добрыя шанцы, аднак зрабілі некалькі недазваляльных памылак. Магчыма, Латвія ў нечым была больш цярплівай за нас.
Яшчэ ў адным паядынку Германія не здолела нічога супрацьпаставіць Фінляндыі — 0:4. Дарэчы, фіны — наш бліжэйшы сапернік, з якім мы сустрэнемся сёння на «Мінск-Арэне» ў 20:45. Матч будзе цікавы і тым, што беларускія балельшчыкі зноў убачаць гульню 39-гадовага Ерэ Каралахці. Фінскі абаронца цяпер выступае на радзіме за «Ёкерыт» з Хельсінскі, а яшчэ нядаўна гуляў за сталічнае «Дынама» і быў любімчыкам публікі. Таксама ў гэты дзень ЗША скрыжуе клюшкі з Латвіяй, Канада — з Даніяй, а Францыя паспрабуе даць бой Швецыі.
Тарас ШЧЫРЫ.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.