Вы тут

«Я заў­сё­ды бы­ла кар'­е­рыст­кай»


Мож­на мець вя­лі­кую сям'ю і пры гэ­тым не стра­ціць ся­бе.

Да пры­пын­ку пад'­яз­джае сі­ні лег­ка­вік, з яко­га вы­хо­дзіць ма­ла­дая, пры­го­жая, без гра­ма кас­ме­ты­кі на тва­ры жан­чы­на. «Хто тут мя­не ча­кае?» — за­до­рна гу­кае яна. Ра­зу­мею, што пы­тан­не ад­но­сіц­ца да мя­не, і ру­шу на­су­страч Па­лі­не Гесць, ма­ме (цяж­ка па­ве­рыць!) шас­ця­рых дзя­цей.

Бяз­меж­насць ма­ця­рын­скай лю­бо­ві

1«Ча­го-ча­го, а хут­ка­сці ў ма­ім жыц­ці шмат», — усмі­ха­ец­ца спа­да­ры­ня Па­лі­на і за­пра­шае мя­не ў аў­та­ма­біль, дзе на зад­нім ся­дзен­ні ба­чу са­мую ма­лод­шую дзяў­чын­ку — га­да­ва­лую Стэ­фа­нію, якую ма­ма па­куль не мо­жа па­кі­нуць ад­ну.

Шмат­дзет­ная сям'я жы­ве ў па­сёл­ку Сос­ны пад Мінск­ам, і ўлас­ны дом, які бу­да­ва­лі во­сем га­доў і ку­ды толь­кі-толь­кі пе­ра­бі­ра­юц­ца, — са­праўд­ны го­нар гас­па­да­роў. «Я ўсё жыц­цё жы­ла ў Сос­нах. У го­ра­дзе я зна­хо­дзіц­ца не ма­гу — хва­рэю», — пры­зна­ец­ца жан­чы­на.

Зран­ку ў до­ме за­ста­лі­ся толь­кі Па­лі­на Мі­ра­сла­ваў­на ды ма­лень­кая Сце­ша. Муж на пра­цы, а ас­тат­нія дзе­ці раз­бег­лі­ся хто на ву­чо­бу, хто на трэ­ні­роў­ку, хто ў дзі­ця­чы са­док. Мы пра­хо­дзім на кух­ню, дзе гас­па­ды­ня, пры­га­та­ваў­шы ка­шу для дач­кі, па­чы­нае яе кар­міць.

«Мы з му­жам ду­ма­лі, што нам хо­піць два­іх дзя­цей, — рас­па­вя­дае ма­ці, па­куль ма­лень­кая з за­хап­лен­нем раз­маз­вае лыж­кай ка­шу па ста­ле. — Але, ві­даць, лёс вы­ра­шыў іна­чай, і спы­ніц­ца на два­іх не атры­ма­ла­ся».

Ця­пер да гэ­та­га баць­кі ста­вяц­ца па-фі­ла­соф­ску: маў­ляў, ка­лі Бог даў, зна­чыць, усіх пад­ні­мем. «Прый­шлі б яны да мя­не ўсе ад­на­ча­со­ва — на­пэў­на, звар'­я­це­ла б. А так — па­спя­ваю адап­та­вац­ца», — ка­жа жан­чы­на. Зрэш­ты, ста­рэй­шыя ўжо са­мі па­кры­се ста­но­вяц­ца па­моч­ні­ка­мі. Пер­шын­цу Ста­су ця­пер 18 га­доў. Ён ву­чыц­ца ў БНТУ. Апроч та­го, зай­ма­ец­ца тэ­ні­сам і ця­пер пе­рай­шоў на ўзро­вень су­дзей­ства, што дае хлоп­цу маг­чы­масць за­раб­ляць гро­шы. Уво­гу­ле ў сям'і Гесць тэ­ні­сам зай­ма­юц­ца чац­вё­ра ста­рэй­шых дзя­цей — на гэ­тым на­стой­вае баць­ка. І хоць ва ўсіх роз­ныя здоль­нас­ці да гэ­та­га ві­ду спор­ту, але за­тое ад­ноль­ка­ва доб­рая фі­зіч­ная пад­рых­тоў­ка. Вя­лі­кіх пос­пе­хаў у тэ­ні­се да­ся­гае дру­гі сын Ян, яко­му ця­пер 14. Два­нац­ца­ці­га­до­вы Тра­фім зай­ма­ец­ца авія­ма­дэ­лі­ра­ван­нем і сур'­ёз­на за­ха­піў­ся вар­каў­там — сі­ла­вы­мі трэ­ні­роў­ка­мі. Ган­на, якой 9 га­доў, чэм­пі­ён­ка Бе­ла­ру­сі і све­ту па ін­дый­скіх тан­цах ся­род дзя­цей. Пя­ці­га­до­вую ціх­мя­ную Гла­фі­ру спа­да­ры­ня Па­лі­на з усмеш­кай на­зы­вае «дзі­ця — ма­мін ад­па­чы­нак». Мяр­куе, што Сце­ша зай­мее та­кі ж не­спа­кой­ны ха­рак­тар, як ста­рэй­шая Ган­на.

Усе дзе­ці вель­мі роз­ныя, і ма­ці вы­дат­на ве­дае ха­рак­та­ры, здоль­нас­ці і не­да­хо­пы кож­на­га з іх. І ка­лі рап­там нех­та з ма­ле­чы пра­яў­ляе ін­та­рэс да пэў­най дзей­нас­ці, баць­кі ад­ра­зу імк­нуц­ца раз­ві­ваць гэ­ту сфе­ру: ад­да­юць дзя­цей у гурт­кі, рых­ту­юць тэ­ма­тыч­ныя па­да­рун­кі. На маё пы­тан­не, як уда­ец­ца не аб­дзя­ліць ні­ко­га ўва­гай, жан­чы­на ад­каз­вае: «Я заў­сё­ды зна­хо­джу­ся по­бач з тым, ка­му мая ўва­га най­больш па­трэб­на ў гэ­ты мо­мант. Ка­лі з ад­ным трэ­ба зра­біць уро­кі — іду да яго; дру­го­му па­шыць кас­цюм да вы­ступ­лен­ня — шыю. Усе гэ­та ра­зу­ме­юць, і ні­хто не ад­чу­вае ся­бе па­кі­ну­тым». І, што ад­мет­на, ма­ця­рын­скай лю­бо­ві ад гэ­та­га менш не ста­но­віц­ца. На­ад­ва­рот, са з'яў­лен­нем но­ва­га дзі­ця­ці яе ўсё больш.

Шас­цё­ра дзя­цей — гэ­та не страш­на

2З во­пы­ту сям'і Гесць мець шас­цё­ра дзя­цей зу­сім не страш­на. Толь­кі ча­сам «ціс­не» гра­мад­скае мер­ка­ван­не. «Ад­но дзі­ця — гэ­та аба­вяз­ко­ва, два — ма­лай­цы, а вось з'яў­лен­не трэ­ця­га ў ва­чах гра­мад­скас­ці вы­клі­кае на­ра­кан­ні: маў­ляў, як жа вы іх бу­дзе­це кар­міць? Ка­лі ў нас на­ра­дзі­ла­ся чац­вёр­тае дзі­ця, пы­тан­ні за­да­ваць пе­ра­ста­лі. Ця­пер ужо ці­ка­вяц­ца, ка­лі бу­дзе сё­мае», — усмі­ха­ец­ца спа­да­ры­ня Па­лі­на.

Ёсць і та­кія «доб­ра­зыч­ліў­цы», якія лю­бяць па­пра­кнуць шмат­лі­кі­мі льго­та­мі і дзярж­да­па­мо­гай. Але сям'я Гесць — яск­ра­вы прык­лад та­го, як мож­на не «ся­дзець на шыі» ў дзяр­жа­вы. «Без­умоў­на, вель­мі іс­тот­ным плю­сам з'яў­ля­ец­ца бяс­плат­нае аба­вяз­ко­вае хар­ча­ван­не ў шко­ле, якое для ўсіх каш­туе 110 ты­сяч на ты­дзень. Да та­го ж за дзі­ця­чы са­док мы пла­цім 50%. Але ў ас­тат­нім мы раз­ліч­ва­ем толь­кі на ўлас­ныя сі­лы, бо пра­цу­ем на ся­бе. Да­рэ­чы, з вя­лі­кай сям'­ёй ляг­чэй эка­но­міць», — дзе­ліц­ца шмат­дзет­ная ма­ці.

Гэ­та мо­жа пад­ацца не­ве­ра­год­ным, але са­ма Па­лі­на Гесць — з тых жан­чын, ка­му ад­на­ча­со­ва ўда­ец­ца і агонь ся­мей­на­га ача­гу пад­трым­лі­ваць, і рэа­лі­зоў­вац­ца ў пра­фе­сіі (скон­чы­ла ас­пі­ран­ту­ру, вы­кла­да­ла мар­ке­тынг, і ця­пер, у дэ­крэ­це, пра­цуе па спе­цы­яль­нас­ці ў кам­па­ніі му­жа), а таксама вес­ці ак­тыў­нае гра­мад­скае жыц­цё і зай­мац­ца шмат­лі­кі­мі ві­да­мі ру­ка­дзел­ля. Апош­няе, як і лю­бі­мае хо­бі — чы­тан­не, — спо­саб рэ­лак­са­цыі. Спа­да­ры­ня Па­лі­на шые, вя­жа, ва­рыць мы­ла і да­маш­нія кас­ме­тыч­ныя крэ­мы — на­пэў­на, дзя­ку­ю­чы на­ту­раль­най кас­ме­ты­цы жан­чы­на мае та­кі ма­ла­ды і зда­ро­вы вы­гляд. Дзе яна зна­хо­дзіць на ўсё гэ­та час — мож­на толь­кі зда­гад­вац­ца, але са­ма ге­ра­і­ня ка­жа, што яго не ха­пае ні­ко­лі.

Тым не менш, па­спя­ваць ра­біць усё гэ­та ўда­ец­ца дзя­ку­ю­чы моц­на­му ха­рак­та­ру, а так­са­ма на­дзей­на­му му­жу Ільі, пра яко­га спа­да­ры­ня Па­лі­на рас­каз­вае з вя­лі­кай цеп­лы­нёй. Да­рэ­чы, па­зна­ё­мі­лі­ся бу­ду­чыя муж і жон­ка яшчэ ў сту­дэнц­тве і ўжо 20 га­доў кро­чаць па жыц­ці ра­зам. У аба­іх бы­ло стро­гае вы­ха­ван­не з тра­ды­цый­ны­мі каш­тоў­нас­ця­мі, але ў той жа час у іх сям'і ня­ма па­дзе­лу на «муж­чын­скія» і «жа­но­чыя» аба­вяз­кі — ва ўсім па­нуе ўза­е­ма­вы­руч­ка. Усё гэ­та баць­кі імк­нуц­ца пе­ра­даць і дзе­цям. Але кож­ны з іх — асо­ба са сва­ім све­там, сва­і­мі здоль­нас­ця­мі і сва­ім жыц­цё­вым шля­хам. Муд­рыя баць­кі гэ­та ба­чаць і толь­кі на­кі­роў­ва­юць сва­іх на­шчад­каў, але не ста­ра­юц­ца іх пе­рай­на­чыць.

Спа­да­ры­ня Па­лі­на не лі­чыць шмат­дзет­насць ге­ра­із­мам, пе­ра­ка­на­на, што гэ­та нор­ма. «Я заў­сё­ды бы­ла кар'­е­рыст­кай і ма­ры­ла «ад­быц­ца» як спе­цы­я­ліст, а дзе­ці бы­лі да­лё­ка не на пер­шым мес­цы. Але чым больш жы­ву, тым больш пе­ра­кон­ва­ю­ся ў тым, што га­лоў­нае пры­зна­чэн­не жан­чы­ны — сям'я».

Прык­лад сям'і Гесць сме­ла мож­на на­зваць па­спя­хо­вым. Хоць, без­умоў­на, у гэ­ты пос­пех укла­дзе­на шмат на­ма­ган­няў, а шлях да яго зу­сім не лёг­кі. Але не­да­рэм­на лю­бі­мым вы­ра­зам ма­ёй су­раз­моў­цы ў апош­ні час стаў на­ступ­ны: «Да­ро­гу адо­лее той, хто ідзе». На раз­ві­тан­не гас­па­ды­ня пры­зна­ла­ся, што змаг­ла рэа­лі­за­вац­ца ў роз­ных сфе­рах, і пры гэ­тым за­хоў­вае пра­гу жыц­ця. «Я зра­зу­ме­ла, што га­лоў­нае — жыць у гар­мо­ніі з са­бой. У мя­не гэ­та атрым­лі­ва­ец­ца».

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та аў­та­ра
і з ар­хі­ва сям'і Гесць.

Мін­скі ра­ён

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.