Хлопчыкі і дзяўчаткі з узорнай студыі эстраднай песні цэнтра культуры «Віцебск» заваявалі на міжнародным фэсце TALENT SHOW шэсць прызавых месцаў. Цікава, што фестываль праходзіў на круізным караблі.
— У гэтай культурнай акцыі, якая праводзілася чацвёрты раз, у конкурснай праграме прадстаўлены такія намінацыі, як вакал, харавыя спевы, харэаграфія, інструментальная музыка, арыгінальны жанр (цырк, тэатр, мастацкае чытанне і іншае), дызайн адзення. Сярод удзельнікаў былі і дзеці з абмежаванымі магчымасцямі. Конкурснае марское падарожжа пачалося ў Рызе, затым карабель прыйшоў у Стакгольм, а потым зноў у сталіцу Латвіі. Юныя таленты не толькі змагаліся за перамогу, але і маглі проста на караблі наведаць майстар-класы, паўдзельнічаць у забаўляльных мерапрыемствах. Дзецям надоўга запомняцца экскурсіі па Рызе і Стакгольме, — паведамілі карэспандэнту «Звязды» ў цэнтры культуры «Віцебск». А «залаты медаль» ва ўзроставай катэгорыі 8-9 гадоў выйграла Вераніка Юхнавец.
Кіраўнік студыі эстраднай песні «Форум» Таццяна Кірылава адзначыла, што пасля Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», дзе калектыў будзе не раз з'яўляцца на сцэне разам з «зоркамі» эстрады, запланаваны ўдзел у новым праекце — VІ Міжнародным фестывалі дзіцячай і маладзёжнай творчасці «Балтыйскі ваяж». Безумоўна, і там віцебскія дзеці выступяць вельмі ўдала!
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.
Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.