Такім чынам да чэмпіянату свету па хакеі падрыхтаваліся навучэнцы Магілёўскага вышэйшага каледжа міліцыі. Падчас нясення службы ў горадзе яны змогуць даць даведкі замежным гасцям, дзе паснедаць, як знайсці гасцініцу і г.д адразу на трох замежных мовах — англійскай, італьянскай і нямецкай. Каб патэнцыйныя госці ведалі пра гэта, у лабараторыі вучэбнага тэлебачання ўстановы нават падрыхтавалі невялікія ролікі, якія сёння можна праглядзець на Уoutybe.
— Гэты год праходзіць пад знакам гасціннасці, і мы павінны ўмець з кожным знаходзіць агульную мову, — адзначыў начальнік Магілёўскага вышэйшага каледжа МУС Генадзь Калеснік. — Бо менавіта па тым, як сустракаюць госця, складваецца ўражанне аб горадзе і краіне.
Дарэчы, у каледжы шмат чаго робіцца для развіцця міжнародных зносін. Не так даўно дэлегацыя гэтай установы наведала Азербайджан, дзе наладзіла стасункі з калегамі.
Нэлі ЗІГУЛЯ.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.