Вы тут

Банкет на ўвесь свет, або Замежнікі ў горадзе


Ужо тыдзень Мінск з'яўляецца хакейнай сталіцай свету. На арэнах працягваюцца спартыўныя бітвы, горад мільгае яркімі фарбамі — свята ў самым разгары. Пакуль на турніры вызначаюцца фаварыты і аўтсайдары, сталіца здзіўляе гасцей і жыхароў «каляхакейнымі» навінамі.

16-11

7,5 т шашлыка, больш за 20 т каўбасак і 109,4 т піва — за чатыры дні

Не толькі свята хакея, але і жывата вырашылі зладзіць госці ў першыя дні чэмпіянату. Літаральна за некалькі дзён нацыянальную страву Беларусі — дранікі — пакаштавалі каля паўмільёна чалавек: больш за 35 тысяч у студэнцкай вёсцы і каля 470 тысяч — у зоне гасціннасці каля Палаца спорту. Акрамя таго, за чатыры дні балельшчыкі з'елі 7,5 т шашлыка, больш за 20 т каўбасак і курыных крылцаў грыль, выпілі 109,4 т беларускага піва.

У фан-зоне каля «Мінск-Арэны» госці штодня купляюць ад 3000 да 4000 літраў піва. Пік продажаў прыйшоўся на 9 мая.

Хакейныя балельшчыкі не шкадуюць сродкаў. Больш за ўсё грошай за 4 дні турысты патрацілі ў «Мінск-Арэне» — 4,5 млрд рублёў. На другім месцы — зона гасціннасці каля Палаца спорту (4,1 млрд рублёў). У студэнцкай вёсцы замежнікі пакінулі 2,1 млрд рублёў, у «Чыжоўка-Арэне» — 1,9 млрд рублёў. Акрамя ежы і піва, папулярнасцю ў гасцей чэмпіянату карыстаюцца беларускія сувеніры і вырабы з лёну.

Mіnsk Сіtу Tоur у дапамогу

На працягу апошняга года арганізатары чэмпіянату імкнуліся зрабіць усё магчымае, каб госці, якія прыедуць на спаборніцтвы, адчувалі сябе камфортна ў Мінску. Былі распрацаваны праграмы, карты і туры, каб пазнаёміць замежнікаў з беларускай сталіцай.

Адным з такіх праектаў стаў Mіnsk Сіtу Tоur. Два двухпавярховыя аўтобусы, абсталяваныя аўдыягідамі на 7 мовах, курсіруюць па горадзе. У першыя дні спартыўнага свята на аўтобусах пракаціліся ўжо больш за тысячу замежнікаў. (Для параўнання: летась у маі адзіным тады экскурсійным двухпавярховым аўтобусам скарысталіся ўсяго 1800 чалавек).

Падобныя экскурсіі асаблівую цікавасць выклікаюць у гасцей з Расіі, Швецыі, Чэхіі, Славакіі, Фінляндыі і ЗША. Маршрут Mіnsk Сіtу Tоur пачынаецца ад чыгуначнага вакзала, далей — па праспекце Незалежнасці да Нацыянальнай бібліятэкі; праходзіць па вуліцах Каліноўскага, Кедышкі, Філімонава, праспекце Незалежнасці, вуліцах Веры Харужай і Багдановіча, праспекце Пераможцаў да «Мінск-Арэны».

За 5 дзён кіроўцы-замежнікі 87 разоў парушылі ПДР

Усплёску аварыйнасці на дарогах у сувязі з прытокам у Мінск замежных гасцей не адбылося, адзначаюць супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі. Аднак з 8 па 12 мая ў Мінску было затрымана 87 кіроўцаў-замежнікаў, якія парушылі правілы дарожнага руху. Часцей за ўсё госці перавышаюць хуткасны рэжым. Таксама інспектары дарожна-патрульнай службы зарэгістравалі парушэнні, звязаныя з адсутнасцю правоў кіроўцы або страхавога пасведчання.

Восем замежных кіроўцаў (сем расіян і адзін латыш) былі пакараны за кіраванне аўтамабілем у нецвярозым стане. У дачыненні да трох парушальнікаў ПДР ужо вынесена рашэнне аб адміністрацыйным пакаранні. Усе тры пазбаўлены вадзіцельскіх правоў тэрмінам на 3 гады і аштрафаваны на розныя сумы. Самы буйны штраф склаў 15 млн рублёў.

У спісе парушальнікаў — расіяне, палякі, латышы, датчане, туркмены і ўкраінцы.

Дар'я Лабажэвіч.

Вынікі матчаў 14.05

Група А («Чыжоўка-Арэна»).  Чэхія — Італія — 2:0, Славакія — Нарвегія — 5:2.

Група B («Мінск-Арэна»). Швейцарыя — Германія — 3:2, Расія — Казахстан — 7:2.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.