Вы тут

Да­рэ­ва­лю­цый­ная тра­ды­цыя: сім­фо­ніі... на ву­лі­цы


У Ві­цеб­ску, як у пас­ля­рэ­ва­лю­цый­ныя га­ды, зноў за­гу­чыць сім­фа­ніч­ная му­зы­ка на ву­лі­цы. Та­кім чы­нам бу­дзе пра­цяг­ну­та не­звы­чай­ная тра­ды­цыя.

На­пэў­на, ма­ла хто ве­дае, што ў 1919-1921 га­дах ў пра­він­цый­ным го­ра­дзе над За­ход­няй Дзві­ной сім­фо­ніі вы­кон­ва­лі на ад­кры­тым па­вет­ры. Бы­ло гэ­та ў пе­ры­яд іс­на­ван­ня га­рад­ско­га сім­фа­ніч­на­га ар­кест­ра пад кі­раў­ніц­твам Мі­ка­лая Маль­ко. Мі­ка­лай Анд­рэ­е­віч ву­чыў­ся па кла­сах кам­па­зі­цыі ў Мі­ка­лая Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва, Анатоля Ля­да­ва і Аляксандра Гла­зу­но­ва. Ён кі­ра­ваў роз­ны­мі ар­кест­ра­мі, у тым лі­ку Ле­нін­град­скім фі­лар­ма­ніч­ным. У 1925 го­дзе ар­кестр пад яго кі­раў­ніц­твам упер­шы­ню вы­ка­наў пер­шую сім­фо­нію Дз. Шас­та­ко­ві­ча. Праз ча­ты­ры га­ды ды­ры­жор па­кі­нуў СССР. Пра­ца­ваў у якас­ці за­про­ша­на­га ды­ры­жо­ра ў Ве­не, Пра­зе, Ка­пен­га­ге­не, Лон­да­не і ін­шых га­ра­дах. По­тым кі­ра­ваў сім­фа­ніч­ным ар­кест­рам Сід­нея, з якім у 1959 гаст­ра­ля­ваў у СССР.

— Тра­ды­цыя да­ваць сім­фа­ніч­ныя кан­цэр­ты на ву­лі­цы ад­ноў­ле­на ў су­вя­зі з 25-год­дзем Ві­цеб­скай аб­лас­ной фі­лар­мо­ніі. Ве­ча­рам 25 мая ва ўнут­ра­ным дво­ры­ку ад­бу­дзец­ца ве­чар сім­фа­ніч­най му­зы­кі OPEN AІR (на ад­кры­тым па­вет­ры. — Аўт.). Вы­сту­піць сім­фа­ніч­ны ар­кестр фі­лар­мо­ніі. Мас­тац­кі кі­раў­нік і га­лоў­ны ды­ры­жор — Ула­дзі­мір Бя­ляў­скі. Кошт квіт­ка — 50 ты­сяч руб­лёў, — па­ве­да­мі­лі ка­рэс­пан­дэн­ту «Звяз­ды» ва ўста­но­ве куль­ту­ры.

Пад­час свят­ка­ван­ня юбі­лею так­са­ма прой­дуць ве­ча­ры ва­каль­най, ка­мер­най му­зы­кі і на­цы­я­наль­на­га мас­тац­тва. У пры­ват­нас­ці, ад­бу­дзец­ца кан­цэрт ан­самб­ля тан­ца, му­зы­кі і пес­ні «Та­ла­ка», пры­све­ча­ны 20-год­дзю ка­лек­ты­ву. А пад­час ве­ча­ра ка­мер­най му­зы­кі з твор­чай спра­ва­зда­чай «40 га­доў на сцэ­не» вы­сту­піць лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў і фес­ты­ва­ляў ак­тэт ба­ла­ла­ек «Ві­цеб­скія вір­ту­о­зы».

29 мая ад­бу­дзец­ца га­ла-кан­цэрт за­крыц­ця XXV кан­цэрт­на­га се­зо­на з удзе­лам ар­тыс­таў і ка­лек­ты­ваў фі­лар­мо­ніі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.