Вы тут

Вы­ба­ры як су­ве­рэн­нае пра­ва на­ро­да


Са­ма­стой­нае вы­зна­чэн­не да­лей­ша­га на­прам­ку свай­го раз­віц­ця — не­ад'­ем­нае, су­ве­рэн­нае пра­ва ўкра­ін­ска­га на­ро­да. Та­кую па­зі­цыю Мі­ніс­тэр­ства за­меж­ных спраў агу­чыў на чар­го­вым бры­фін­гу прэс-сак­ра­тар гэ­та­га ве­дам­ства Дзміт­рый МІ­РОН­ЧЫК, ад­каз­ва­ю­чы на пы­тан­не аб ма­ю­чых ад­быц­ца 25 мая прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах у су­сед­няй дзяр­жа­ве.

Ра­шэн­не кан­флік­ту — у дыя­ло­гу

— Вы­ба­ры — гэ­та най­леп­шая, най­больш пры­маль­ная і дэ­ма­кра­тыч­ная фор­ма рэа­лі­за­цыі та­ко­га пра­ва, — за­явіў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Лі­чу, што ў той сі­ту­а­цыі, якая скла­ла­ся, Укра­і­не край­не не­аб­ход­на ста­біль­ная ўла­да, ле­гі­тым­насць якой бу­дзе ба­за­вац­ца на вы­ні­ках вы­ба­раў. Ра­зам з тым важ­на, каб маг­чы­масць для сва­бод­на­га во­ле­вы­яў­лен­ня ме­лі гра­ма­дзя­не ўсіх рэ­гі­ё­наў кра­і­ны.

Па ін­фар­ма­цыі МЗС, прад­стаў­ні­кі Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь пры­муць удзел у на­зі­ран­ні за вы­ба­ра­мі ва Укра­і­не.

Ка­мен­ту­ю­чы сі­ту­а­цыю на паў­днё­вым ус­хо­дзе су­сед­няй дзяр­жа­вы і рэ­фе­рэн­дум, які 11 мая прай­шоў у Да­не­цкай і Лу­ган­скай аб­лас­цях, Дзміт­рый Мі­рон­чык пад­крэс­ліў, што па­зі­цыя Бе­ла­ру­сі па пы­тан­ні фе­дэ­ра­лі­за­цыі Укра­і­ны бы­ла вы­ка­за­на кі­раў­ні­ком на­шай дзяр­жа­вы даў­но і яна за­ста­ец­ца ня­змен­най.

— Мы не­ад­на­ра­зо­ва звяр­та­лі­ся з за­клі­кам да ўсіх ба­коў укра­ін­ска­га кан­флік­ту ў поў­най сту­пе­ні ўсвя­до­міць сваю ад­каз­насць за бу­ду­чы­ню Укра­і­ны і не­ад­клад­на сес­ці за стол пе­ра­моў, — за­ўва­жыў дып­ла­мат. — Ра­шэн­не гэ­та­га кан­флік­ту па­він­на ба­за­вац­ца на аб'­яд­наль­ных, а не раз'­яд­наль­ных па­чат­ках, і яго не­аб­ход­на шу­каць, у пер­шую чар­гу ў рам­ках шы­ро­ка­га агуль­на­на­цы­я­наль­на­га дыя­ло­гу, у якім бы­лі б прад­стаў­ле­ны ін­та­рэ­сы ўсіх сіл, што зна­хо­дзяц­ца па роз­ныя ба­кі ба­ры­кад.

Што да ця­пе­раш­ніх ста­сун­каў Бе­ла­ру­сі і Укра­і­ны, то, як па­ве­да­міў прэс-сак­ра­тар знеш­не­па­лі­тыч­на­га ве­дам­ства, сён­ня кан­так­ты па­між Кі­е­вам і Мінск­ам здзяйс­ня­юц­ца на ўсіх уз­роў­нях, не­аб­ход­ных для пад­тры­ман­ня ад­но­сін па­між дзвю­ма су­сед­ні­мі сяб­роў­скі­мі кра­і­на­мі.

Ка­лі ві­зы ста­нуць не­па­трэб­ны­мі?

Дзміт­рый Мі­рон­чык па­ве­да­міў жур­на­ліс­там, што гэ­ты­мі дня­мі ў Ве­не з удзе­лам бе­ла­рус­кіх дып­ла­ма­таў пра­хо­дзіць «круг­лы стол» па транс­гра­ніч­най ма­біль­нас­ці і спра­шчэн­ні ві­за­вых пра­цэ­дур, ар­га­ні­за­ва­ны Бю­ро па дэ­ма­кра­тыч­ных ін­сты­ту­тах і пра­вах ча­ла­ве­ка (БДІПЧ) Ар­га­ні­за­цыі па бяс­пе­цы Са­ве­та Еў­ро­пы. Мэ­та ме­ра­пры­ем­ства — прэ­зен­та­цыя БДІПЧ вы­сноў і рэ­ка­мен­да­цый на па­дста­ве пра­ве­дзе­на­га да­сле­да­ван­ня па транс­гра­ніч­най ма­біль­нас­ці.

— Рас­цэнь­ва­ю­чы сва­бо­ду пе­ра­мя­шчэн­ня як ад­ну з ас­но­ва­твор­ных сва­бод, най­важ­ней­шы склад­нік ча­ла­ве­ча­га вы­мя­рэн­ня АБ­СЕ, Бе­ла­русь вы­сту­пае за не­аб­ход­насць мак­сі­маль­на­га спра­шчэн­ня ві­за­ва­га рэ­жы­му на пра­сто­ры ар­га­ні­за­цыі, — за­явіў Дзміт­рый Мі­рон­чык. — Пры гэ­тым мы сы­хо­дзім з та­го, што кра­і­ны-чле­ны ўжо за­кла­лі ў ба­за­вы да­ку­мент АБ­СЕ асно­ву для да­сяг­нен­ня гэ­тай мэ­ты.

На­дзея ЮШ­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?