Вы тут

Бе­ла­русь хо­ча ба­чыць моц­ную Укра­і­ну


Пра гэ­та за­явіў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на су­стрэ­чы з Над­звы­чай­ным і Паў­на­моц­ным Па­слом Укра­і­ны ў Бе­ла­ру­сі Мі­ха­і­лам Ежа­лем.

Звяр­та­ю­чы­ся да дып­ла­ма­та, Прэ­зі­дэнт ад­зна­чыў, што шмат у чым гэ­тая су­стрэ­ча з'яў­ля­ец­ца сім­ва­ліч­най. «Гэ­та на­ту­раль­на, па­коль­кі я вель­мі шмат вы­каз­ваў­ся з на­го­ды на­шай Укра­і­ны, на­шай уцяг­ну­тас­ці ў тыя пра­цэ­сы, якія ад­бы­ва­юц­ца. І, на­пэў­на, Укра­і­не, на­ро­ду і ўла­дам Укра­і­ны, ня­ма ў чым мя­не па­пра­кнуць. Мы імк­ну­лі­ся зай­маць аку­рат­ную ўзва­жа­ную па­зі­цыю, тым не менш, ад­кры­та за­яў­ля­ю­чы аб тым, што і аса­біс­та мне, і з пунк­ту гле­джан­ня дзяр­жа­вы нам Укра­і­на вель­мі бліз­кая», — ад­зна­чыў бе­ла­рус­кі лі­дар.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка вы­ка­заў па­жа­дан­не, каб тыя па­дзеі, якія ад­бы­ва­юц­ца ва Укра­і­не і ма­юць не­га­тыў­нае раз­віц­цё, хут­чэй скон­чы­лі­ся. «Каб Укра­і­на раз­ві­ва­ла­ся як адзі­ная цэ­лас­ная дзяр­жа­ва, каб гэ­та бы­ла на­ша Укра­і­на. Ні­ко­лі мы на­ват не ўяў­ля­ем са­бе, каб Укра­і­на зай­ма­ла ней­кую па­зі­цыю, су­пра­ціў­ную Бе­ла­ру­сі, — ад­зна­чыў кі­раў­нік дзяр­жа­вы. — І я ад­кры­та га­ва­рыў па пы­тан­нях, якія нас вель­мі хва­лю­юць, у тым лі­ку звя­за­ных з НА­ТА». Па­вод­ле слоў Прэ­зі­дэн­та, ня­ма не­аб­ход­нас­ці ўцяг­ваць Укра­і­ну ў ней­кія бло­кі, уво­дзіць ту­ды вой­скі «ні з ад­на­го, ні з дру­го­га, ні з трэ­ця­га, ні з дзя­ся­та­га бо­ку».

«Укра­і­на па­він­на быць Укра­і­най. Гэ­та 45 млн на­сель­ніц­тва, бліз­кі нам на­род. Гэ­та са­ма­да­стат­ко­вая кра­і­на, і ка­лі ёй да­па­маг­чы, а не пе­ра­шка­джаць, то гэ­та бу­дзе вель­мі ўплы­во­вая кра­і­на, — ад­зна­чыў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Мы хо­чам ба­чыць моц­ную Укра­і­ну, з якой мож­на су­пра­цоў­ні­чаць, ганд­ля­ваць, як мы ра­бі­лі гэ­та апош­нія га­ды, у нас быў пэў­ны пры­рост. Мы спа­дзя­ём­ся, што вер­нем­ся да гэ­тых аб'­ёмаў, і мы га­то­вы ў гэ­тым кі­рун­ку зра­біць мак­сі­мум. Вы ў гэ­тым па­він­ны быць упэў­не­ны», — пад­крэс­ліў Прэ­зі­дэнт Бе­ла­ру­сі.

Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка на­га­даў аб су­стрэ­чы, якая ад­бы­ла­ся ў яго з вы­ка­наў­цам аба­вяз­каў прэ­зі­дэн­та Укра­і­ны Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым: «Я яму ад­на­знач­на, на­ват па-сяб­роў­ску, ад­ка­заў на мно­гія пы­тан­ні кан­фі­дэн­цый­на­га ха­рак­та­ру, на яго на­сця­ро­жа­насць». «І я свя­та пры­трым­лі­ва­ю­ся тых да­моў­ле­нас­цяў, якія бы­лі да­сяг­ну­ты ў нас з ула­да­мі Укра­і­ны на Пры­пя­ці. Та­му вы мо­жа­це раз­ліч­ваць толь­кі на доб­рае стаў­лен­не з бо­ку Бе­ла­ру­сі да Укра­і­ны і да ўся­го ўкра­ін­ска­га на­ро­да, — ска­заў Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. — Ка­лі вам бу­дзе па­трэб­на якая-не­будзь да­па­мо­га (акра­мя па­ся­рэд­ніц­тва — гэ­та вы­клю­ча­на, я гэ­та­га цяр­пець не ма­гу), як ча­ла­век, які вель­мі бліз­ка да сэр­ца ўспры­мае ўсё, што ад­бы­ва­ец­ца ва Укра­і­не, я га­то­вы ў лю­бы мо­мант ака­заць гэ­тую пад­трым­ку і да­па­мо­гу».

У сваю чар­гу Мі­ха­іл Ежаль па­дзя­ка­ваў кі­раў­ні­ку бе­ла­рус­кай дзяр­жа­вы за вель­мі пас­ля­доў­ную і сум­лен­ную па­зі­цыю, па­ве­дам­ляе БЕЛ­ТА. Укра­ін­скі дып­ла­мат ад­зна­чыў, што пры­клад­на 5 ці 6 па­зі­цый, якія вы­каз­ва­лі­ся Прэ­зі­дэн­там Бе­ла­ру­сі ў ін­тэр­в'ю тэ­ле­пра­гра­ме «Шус­тэр-Lіvе», зна­хо­дзі­лі стап­ра­цэнт­ную пад­трым­ку аў­ды­то­рыі, якая ад­люст­роў­ва­ла мер­ка­ван­не ўкра­ін­ска­га на­ро­да ў цэ­лым. «Гэ­та бы­вае вель­мі рэд­ка, каб па­лі­ты­кі атрым­лі­ва­лі ста­пра­цэнт­ную пад­трым­ку. Гэ­та аб мно­гім га­во­рыць. Мы ад­чу­лі стаў­лен­не Бе­ла­ру­сі», — ад­зна­чыў па­сол.

Мі­ха­іл Ежаль пад­крэс­ліў, што су­стрэ­ча Аляк­санд­ра Лу­ка­шэн­кі з Аляк­санд­рам Тур­чы­на­вым да­ла зра­зу­мець, што на­ро­ды дзвюх кра­ін са­праў­ды бы­лі, ёсць і бу­дуць бра­тэр­скі­мі.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Адзіны маёмасны плацеж

Адзіны маёмасны плацеж

Яго неабходна заплаціць да 15 лістапада.

Сацыяльная падтрымка

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

Якія мэты стаяць перад абноўленым цэнтрам сацыяльнай рэалібітацыі дзяцей-інвалідаў?

У цэнтры аказваюць паслугі па рэабілітацыі і абілітацыі інвалідаў усіх груп. 

Эканоміка

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Куды ўкласці свае фінансы, каб іх прымножыць?

Пачынаць інвеставаць можна хоць з рубля, хоць з двух: так вы хоць бы зразумееце, як усё гэта працуе.