Калі б прэзідэнцкія выбары адбываліся сёння, а не 25 мая, то 33,7 працэнта насельніцтва Украіны прагаласавалі б за Пятра Парашэнку. Пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі. За экс-прэм'ера Юлію Цімашэнка свае галасы гатовыя аддаць 5,9 працэнта выбаршчыкаў, за экс-міністра сацыяльнай палітыкі Сяргея Цігіпку — 4,1 працэнта. 13 працэнтаў апытаных вырашылі не прымаць удзел у галасаванні, а 25,4 працэнта пакуль не вызначыліся, за каго галасаваць. Прыхільнікаў Парашэнкі больш за ўсё на захадзе краіны — 53 працэнты сярод усіх апытаных. Менш за ўсё — на ўсходзе, толькі 10,5 працэнта. За Цімашэнку на захадзе гатовыя галасаваць 7,9 працэнта рэспандэнтаў, а на ўсходзе крыху больш за адзін працэнт.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
У апошнія гады колькасць чаргавікоў істотна памяншаецца
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.