Вы тут

Ге­не­раль­ная рэ­пе­ты­цыя


Ну вось, і з на­мі та­кое ад­бы­ло­ся...

— Ан­тон, у са­док споз­нім­ся! — пры­спеш­ваю я ма­ло­га.

— Не, ма­ма, да­вай лепш пры­ду­ма­ем ін­шую ідэю...

Без­умоў­на, і ў кніж­ках, і ў ін­тэр­нэ­це я не раз чы­та­ла пра тое, што дзі­ця з ча­сам мо­жа ад­мо­віц­ца ха­дзіць у са­док, на­ват ка­лі ад­ра­зу ні­я­кіх праб­лем з на­вед­ва­нем гэ­тай уста­но­вы не ўзні­ка­ла. Але ча­мусь­ці бы­ла ўпэў­не­на, што нас па­доб­нае аб­мі­не. Дык са­ма­ўпэў­не­насць рэд­ка за­ста­ец­ца без па­ка­ран­ня...

На­са­мрэч праб­ле­ма ў нас бы­ла зу­сім не ў сад­ку. Дак­лад­ней, не зу­сім у сад­ку. На­пя­рэ­дад­ні Ан­то­наў баць­ка зноў з'е­хаў у сваю пра­цяг­лую ка­ман­дзі­роў­ку. І сын, ужо ве­да­ю­чы, што та­ту ён па­ба­чыць ня­хут­ка (звы­чай­на гэ­та ме­ся­цы праз тры-ча­ты­ры), як толь­кі мог, па­чаў вы­каз­ваць пра­тэст. Ад­маў­ляц­ца спаць, ес­ці, гу­ляць, апра­на­цца, чыс­ціць зу­бы... А ця­пер яшчэ і на­вед­ваць са­док.

Му­жа­вы ка­ман­дзі­роў­кі да­гэ­туль за­ста­юц­ца праб­ле­май, знай­сці вы­ра­шэн­не якой я ні­як не ма­гу. Ні ма­ля­ван­не ка­лен­да­роў пад дэ­ві­зам «ча­ка­ем та­ту», ні што­дзён­ныя сюр­пры­зі­кі, якія муж быц­цам пе­рад­ае для Ан­то­на ра­зам з пі­ло­та­мі са­ма­лё­таў і ка­пі­та­на­мі ка­раб­лёў, ні ін­шыя мае пры­дум­кі — ні­чо­га не пра­цуе. Сы­ну прос­та дрэн­на. Па-са­праўд­на­му, па-да­рос­ла­му дрэн­на. І пры­звы­ча­іц­ца да гэ­тай, ужо да­во­лі звы­чай­най сі­ту­а­цыі ў на­шым жыц­ці, ён ні­як не мо­жа. Але ж у нас крэ­дыт за ква­тэ­ру і роз­ныя, па­куль ма­ла яму зра­зу­ме­лыя, да­рос­лыя «аба­вя­за­цель­ствы»...

Як пра­ві­ла, тыд­ні праз тры сы­на­ва жыц­цё (і маё ад­па­вед­на) па­чы­нае на­ладж­вац­ца. Трэ­ба толь­кі на­брац­ца цяр­пен­ня. Але да сі­ту­а­цыі з сад­ком я ўсё ж не бы­ла га­то­вая.

Да пэў­на­га мо­ман­ту Ан­тон там не ства­раў праб­лем ні­ко­му. Але ка­лі пер­шы раз за­роў, па­тра­бу­ю­чы та­ту, вы­ха­валь­ні­ца па­тэ­ле­фа­на­ва­ла мне і пра­па­на­ва­ла яго за­браць. Ка­лі я прый­шла, яна раз­драж­не­на ўпі­ка­ла Ан­тош­ку: «Сціх­ні! Не па­ло­хай дзя­цей!» Сын, на яко­га ні­ко­лі не па­вы­ша­лі го­ла­су, роў яшчэ гуч­ней... І вось ця­пер ён ка­тэ­га­рыч­на не жа­дае іс­ці да «злой Ка­ці­лаў­ны» (Ка­ця­ры­ны Мі­ка­ла­еў­ны). І ня­важ­на, што яна, маг­чы­ма, бы­ла га­лод­ная і не вы­спа­ла­ся (так я спра­бую па­тлу­ма­чыць Ан­тош­ку яе не­за­да­во­ле­насць) — да­ра­ваць ёй ён не хо­ча.

«Ка­ці­лаў­не» я так­са­ма спа­чу­ваю. На­двор'е на­ла­дзі­ла­ся, дзе­ці пе­ра­ста­лі хва­рэць, яна ж — ад­на, ні­я­кай ня­не­чкі ёй у да­па­мо­гу ў на­шым сад­ку ня­ма. А ты па­спра­буй на­кар­міць і апра­нуць-рас­пра­нуць 20 ма­лых ад­на­ча­со­ва...

Зна­чыць, трэ­ба пе­ра­цяр­пець і гэ­та, вы­ра­шы­ла я. І ў са­док мы не пай­шлі... Што­дня я пра­па­ноў­ва­ла сы­ну рас­па­вя­даць пра «са­дзі­каў­скіх» сяб­роў і цац­кі, з які­мі ён там гу­ляў. Ра­зам з ім згад­ва­ла пра дзят­лаў і ва­вё­рак, якія жы­вуць на дрэ­вах ва­кол сад­ка, пе­ра­гля­да­ла мульт­фільм пра хлоп­чы­ка Ка­ма­ро­ва і кі­но пра «ву­са­та­га ня­ня»... Ка­лі дак­лад­на, дык усё гэ­та мы ра­бі­лі не ўдва­іх, а ўтра­іх, ра­зам з ляль­кай Ма­шай, асо­бай над­звы­чай кап­рыз­лі­вай. Вось тут я не цы­ры­мо­ні­ла­ся, на­рэш­це да­зво­ліў­шы са­бе ра­біць з ляль­кай усе тое, што мне ха­це­ла­ся зра­біць з Ан­то­нам, ка­лі сі­лы тры­ваць яго­ныя кап­ры­зы бы­лі на зы­хо­дзе... Гуль­ня сы­ну вель­мі спа­да­ба­ла­ся. І не­дзе праз ты­дзень «Ка­ці­лаў­не» бы­ло да­ра­ва­на.

А яшчэ праз ты­дзень у сы­на, мяр­ку­ю­чы па ўсім, па­чаў­ся сла­ву­ты «кры­зіс трох га­доў». Раз­маў­ляць па-люд­ску ён амаль пе­ра­стаў, на ўсе вы­пад­кі па­кі­нуў­шы са­бе ўся­го тры фра­зы.

— Ан­тон, нель­га ма­ла­ціць па­ра­во­зам па люс­тэр­ку, яно мо­жа раз­біц­ца.

— А я ха­чу!

— На ву­лі­цы лу­жы­ны, ка­лі лас­ка, аб­уй бо­ці­кі.

— Не ха­чу!

— Да­вай, я да­па­ма­гу та­бе да­стаць гэ­ты са­ма­лёт.

— Я сам!

І ка­рас­ка­ец­ца на збу­да­ва­ную ім пі­ра­мі­ду са ста­ла, крэс­ла і ку­бі­ка, каб да­цяг­нуц­ца да ца­цач­на­га са­ма­лё­та, пры­чэп­ле­на­га да жы­ран­до­лі... Доб­ра, я не пе­ра­шка­джаю. Толь­кі на ўся­ля­кі вы­па­дак да­лё­ка не ады­хо­джу... По­тым па­каз­ваю яму шрам на ру­цэ, які ў мя­не за­стаў­ся на па­мяць пра раз­бі­тае ба­бу­лі­на люс­тэр­ка (на­са­мрэч гіс­то­рыя са шра­мам бы­ла ін­шай, але да яе, маг­чы­ма, яшчэ дой­дзе)... У шкар­пэт­ках Ан­тон на­ват да блі­жэй­шай лу­жы­ны не да­бі­ра­ец­ца, ха­ця я, пры­ха­піў­шы з са­бою не­вя­ліч­кую коў­дру, вель­мі на гэ­та раз­ліч­ва­ла... Урэш­це я па­чы­наю па­во­дзіць ся­бе, як Алі­са ў За­люст­роўі, пра­па­ноў­ва­ю­чы Ан­тош­ку зу­сім не тое, што мне ад яго трэ­ба. І ўвесь час мы зма­га­ем­ся то з дра­ко­на­мі, то з «бам­бу­ка­мі», якія грун­тоў­на да­па­ма­га­юць сы­ну (і най­перш мне) зра­біць проць­му не са­мых пры­ем­ных і не над­та вя­сё­лых спраў...

За­ві­таў­шы да нас у гос­ці, мой баць­ка за­зна­чае:

— У вас тут прос­та вар'­ят­ня ней­кая.

Ды не, вар'­ят­ня — гэ­та ка­лі дзі­ця бяс­кон­ца пла­ча і ные, а ў нас — тэ­атр!

Ця­пер што­ра­ні­цы сын гор­да бя­жыць у са­док, у гэ­тае цу­доў­нае мес­ца, ку­ды да­рос­лым ува­ход за­ба­ро­не­ны. Ма­іх сціп­лых ак­цёр­скіх здоль­нас­цяў ха­пі­ла, каб ён вы­дат­на за­сво­іў, што там — толь­кі яго тэ­ры­то­рыя, не мая і не та­та­ва... І мне шчы­ра шка­да Та­нюш­ку, якую пры­вод­зяць у са­док амаль заўж­ды ў той жа час, ка­лі ту­ды за­яў­ля­ем­ся мы з Ан­то­нам. «Ка­лі ты бу­дзеш зваць ма­му, вы­ха­валь­ні­ца зро­біць та­бе ўкол. А ка­лі бу­дзеш пла­каць, па ця­бе ні­хто не прый­дзе», — за­страш­ва­юць яе да­рос­лыя кож­ны раз...

Не па­мя­таю, дзе я гэ­та пра­чы­та­ла, але есць дум­ка, быц­цам «кры­зіс трох га­доў» — рэ­пе­ты­цыя больш сур'­ёз­на­га пад­лет­ка­ва­га кры­зі­су. Маў­ляў, на­коль­кі ўда­ла баць­кі здо­ле­юць па­ра­зу­мец­ца з ма­ле­чай, якая ўпер­шы­ню ўсве­дам­ляе сваю са­ма­стой­насць, на­столь­кі ж глад­ка (ці ня­глад­ка) бу­дуць склад­вац­ца паз­ней­шыя ад­но­сі­ны з іх «ка­лю­чым» пад­лет­кам. Не ве­даю, як і што бу­дзе склад­вац­ца ў нас на­да­лей, але пад­сця­ліць са­лом­кі за­га­дзя я не су­праць.

Да­рэ­чы, яшчэ раз пра кніж­кі. Імк­ну­чы­ся за­ха­ваць сваё і сы­на­ва псі­хіч­нае зда­роўе (сваё — у пер­шую чар­гу), роз­най пе­да­га­гіч­най лі­та­ра­ту­ры і ін­тэр­нэт-фо­ру­маў з ка­лек­тыў­ным до­све­дам я пра­гля­даю са­праў­ды шмат і па­ста­ян­на. Дык вось, са­мае ра­зум­нае і дзейс­нае, што трап­ля­ла­ся мне да­гэ­туль у су­час­ных за­меж­ных аў­та­раў і так зва­най «су­свет­най па­ву­ці­не», ёсць у кніж­ках ад­на­го не над­та су­час­на­га і не над­та за­меж­на­га аў­та­ра. Я пра Ан­то­на Ма­ка­ран­ку, па­ра­ды яко­га, зда­ец­ца, узя­лі на ўзбра­ен­не са­мыя па­пу­ляр­ныя су­час­ныя псі­хо­ла­гі...

Ма­ры­на Бе­ра­зен­ская.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.