Да канца мая працягнецца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя «Беларусь супраць тытуню», асноўны акцэнт якой робіцца на інфармацыйнай падтрымцы чэмпіянату свету па хакеі з шайбай, як свабоднага ад тытуню. Акрамя таго, запланавана кансультаванне ва ўстановах аховы здароўя па праблеме развітання з залежнасцю, культурна-масавыя, аздараўленчыя мерапрыемствы. Пазіцыя Міністэрства аховы здароўя тут адназначная, што цалкам зразумела.
— Нікацін, як вядома, наносіць магутны ўдар па сасудах. Яны рэзка скарачаюцца — прычым і буйныя артэрыі, якія сілкуюць, напрыклад, галаўны мозг, і самыя дробныя, якія сілкуюць вочы. З узростам курцы забяспечваюць сабе больш высокую верагоднасць займець пэўныя захворванні вачэй, чым тыя, хто не курыў або своечасова развітаўся са шкоднай звычкай, — тлумачыць інструктар-валеолаг 23-й гарадской дзіцячай паліклінікі г. Мінска Ірына ШЫМАНСКАЯ.
Сёння вядома, што той, хто жыве з курцом, таксама рызыкуе сваім здароўем. У іх развіваюцца захворванні, уласцівыя курцам — сардэчна-сасудзістыя, анкалагічныя, органаў дыхання, страўнікава-кішачнага тракта, касцявой сістэмы, вачэй, скуры.
Тытунёвы дым, якім дыхаюць і курэц, і навакольныя, змяшчае ў 50 разоў больш канцэрагенаў і аміяку, у 5 разоў больш вокісу вугляроду, у 2 разы больш смол і нікаціну, чым паступае ў арганізм таго, хто зацягваецца.
Як любая залежнасць, курэнне проста прыкрывае пэўныя душэўныя перажыванні. Курэнне іх не вырашае, але нейкім чынам кампенсуе. Таму карысным будзе зварот да псіхолага або псіхатэрапеўта, парады тых, хто ўжо развітаўся з залежнасцю.
Звярнуцца па дапамогу дарослым можна ў псіхіятрычны дыспансер, дзецям і падлеткам — у дзіцячы псіханеўралагічны дыспансер, цэнтры дружалюбнага стаўлення да падлеткаў, паліклініку.
Алена БЕРАСЦЯНКА.
Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі.
Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.
Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.