Вы тут

Дарослыя ў Краіне Цудаў


Апублікавана ў газеце "Літаратура і мастацтва" 16.05.14 г.

___________________________________________________________________________

У беларускім Палацы шахмат і шашак адкрылася выстаўка “Аліса ў Краіне Цудаў”. Тут прадстаўлены жывапіс, графіка, фотаздымкі, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, скульптура, рэпрадукцыі  сучасных мастакоў Беларусі і Літвы па матывах знакамітай казкі Льюіса Кэрала.

Дарослым

 

У экспазіцыйных работах — чароўная атмасфера. Жывапісныя карціны паяднала тонкая каляровая гама — ад вяршкова-кафейных да зялёна-блакітных, сонечных тонаў. Флакончыкі  з парфумай, размешчаныя замест шахмат на шахматнай дошцы, каля рэпрадукцый — рознакаляровыя бутэлечкі з надпісам “Выпі мяне”. “Гасцямі” чароўнай экспазіцыі сталі скульптуры  мастачкі Вольгі Котавай “Кот Бегемот” і “Кот Васіль”.

Арганізатары выстаўкі паказалі наведвальнікам шлях у таямнічы свет, краіну цудаў, у якой знойдзецца месца як дзецям, так і дарослым

Вольга РОПАТ

Фотаздымкі аўтара

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.