З 15 мая буйнейшы банк нашай краіны знізіў працэнтныя стаўкі па раней заключаных крэдытных дагаворах на будаўніцтва (рэканструкцыю) і набыццё жылых памяшканняў з 38,5% да 37,5% гадавых. Аб гэтым рэдакцыі паведамілі ў прэс-службе Беларусбанка.
Акрамя таго, спецыялісты банка паведамляюць, што з гэтай даты працэнтная стаўка па новых крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) жылых памяшканняў на агульных падставах устаноўлена ў памеры 37,5% гадавых.
Сяргей КУРКАЧ.
Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?
Пенсіі працоўным — без абмежаванняў, дадатковая падтрымка — сем’ям.
Традыцыя Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.