Вы тут

Вы­мя­рэн­ні і гла­баль­ны энер­ге­тыч­ны вы­клік


Пад та­кім дэ­ві­зам пра­хо­дзіць сё­ле­та Су­свет­ны дзень мет­ра­ло­гіі. Якая су­вязь па­між гэ­ты­мі па­няц­ця­мі? Якім чы­нам на па­доб­ны вы­клік рэ­агуе ай­чын­ная мет­ра­ло­гія? Ад­ка­зы шу­ка­ем у Бе­ла­рус­кім дзяр­жаў­ным ін­сты­ту­це мет­ра­ло­гіі.

44 дзяр­жаў­ныя эта­ло­ны

1

1

Па­спя­хо­вае раз­віц­цё пра­мыс­ло­вас­ці, пра­цві­тан­не ганд­лю, за­ха­ван­не якас­ці жыц­ця моц­на за­ле­жаць ад бяс­печ­на­га і ра­цы­я­наль­на­га вы­ка­ры­стан­ня да­ступ­най энер­гіі. По­пыт на энер­гію толь­кі рас­це, і над­звы­чай ак­ту­аль­ным ста­но­віц­ца по­шук но­вых кры­ніц энер­гіі, па­вы­шэн­не яе эфек­тыў­на­га вы­ка­ры­стан­ня. Гэ­та не­маг­чы­ма ўя­віць без ад­па­вед­най сіс­тэ­мы вы­мя­рэн­няў. Па­трэ­ба ў вы­мя­рэн­ні тэм­пе­ра­ту­ры, элект­рыч­нас­ці і свят­ла пры­му­сі­ла вы­ра­зіць кры­ні­цы энер­гіі ў коль­кас­ным вы­ра­жэн­ні — так з'я­ві­лі­ся адзін­кі кель­ві­на, ам­пе­ра і кан­дэ­лы. Пер­шыя ме­та­ды вы­мя­рэн­няў тэм­пе­ра­ту­ры, элект­рыч­нас­ці і свят­ла бы­лі рас­пра­ца­ва­ныя яшчэ ў ХІХ ста­год­дзі. Су­час­ныя мет­ра­ла­гіч­ныя да­сле­да­ван­ні ў мет­ра­ло­гіі скі­ра­ва­ныя на но­выя ві­ды энер­гіі. На­цы­я­наль­ныя мет­ра­ла­гіч­ныя ін­сты­ту­ты све­ту імк­нуц­ца, на­прык­лад, за­бяс­пе­чыць дак­лад­насць вы­мя­рэн­ня эфек­тыў­нас­ці тэх­на­ло­гій з пры­мя­нен­нем со­неч­ных фо­та­элект­рыч­ных эле­мен­таў, па­вы­сіць ха­рак­та­рыс­ты­кі ме­та­лаў для энер­ге­тыч­ных сіс­тэм, за­сна­ва­ных на энер­гіі вет­ру і хва­ляў і г.д. Вось та­кім чы­нам мет­ра­ла­гіч­ная су­поль­насць імк­нец­ца ад­каз­ваць на гла­баль­ны энер­ге­тыч­ны вы­клік.

 

Для бе­ла­рус­кай мет­ра­ло­гіі 2014 год — юбі­лей­ны. У 1924 го­дзе бы­ла ство­ра­на Бе­ла­рус­кая па­ла­та мер і ва­гаў. Сё­ле­та ж 15-год­дзе з дня за­сна­ван­ня ад­зна­чыў і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ін­сты­тут мет­ра­ло­гіі, які пад­трым­лі­вае цес­ныя ста­сун­кі з шэ­ра­гам ад­па­вед­ных між­на­род­ных ар­га­ні­за­цый, удзель­ні­чае ў су­мес­ных пра­ек­тах. З кан­ца 90-х у кра­і­не па­чаў­ся ін­тэн­сіў­ны пра­цэс ства­рэн­ня на­цы­я­наль­ных эта­ло­наў. Гэ­тыя эта­ло­ны да­зва­ля­юць ажыц­ця­віць пе­ра­да­чу па­ме­раў адзі­нак даў­жы­ні, ма­сы, тэм­пе­ра­ту­ры, ча­су, час­та­ты і г.д. Ай­чын­ная эта­лон­ная ба­за пра­цяг­вае па­паў­няц­ца па­вод­ле Дзяр­жаў­най на­ву­ко­ва-тэх­ніч­най пра­гра­мы «Эта­ло­ны Бе­ла­ру­сі». За­раз рас­пра­цоў­ва­ец­ца ад­па­вед­ная пра­гра­ма на 2016-2020 га­ды.

— Прак­тыч­на ні­вод­ная дзяр­жаў­ная на­ву­ко­ва-тэх­ніч­ная пра­гра­ма не рэа­лі­зу­ец­ца без мет­ра­ла­гіч­на­га за­бес­пя­чэн­ня, — ка­жа ды­рэк­тар Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ін­сты­ту­та мет­ра­ло­гіі Мі­ка­лай ЖА­ГО­РА. — Пе­ра­ход на пра­грэ­сіў­ныя тэх­на­ло­гіі ў пра­мыс­ло­вас­ці пра­ду­гледж­вае рост па­тра­ба­ван­няў да дак­лад­нас­ці вы­мя­рэн­няў, удас­ка­наль­ван­не па­ве­рач­най ба­зы і ме­та­даў кант­ро­лю. За­па­тра­ба­ва­насць пра­вя­дзен­ня вы­мя­рэн­няў з уз­роў­нем дак­лад­нас­ці, бліз­кім да эта­лон­на­га, па­ста­ян­на рас­це, срод­кі вы­мя­рэн­няў толь­кі ўсклад­ня­юц­ца, шы­ро­кае вы­ка­ры­стан­не атрым­лі­ва­юць не толь­кі вы­со­ка­дак­лад­ныя вы­мя­раль­ныя пры­бо­ры, але і вы­мя­раль­ныя сіс­тэ­мы і комп­лек­сы.

2

2

На­цы­я­наль­ная эта­лон­ная ба­за ўклю­чае сён­ня ўжо 44 дзяр­жаў­ныя эта­ло­ны. Сё­ле­та за­вяр­ша­ем ра­бо­ты па ства­рэн­ні шас­ці эта­ло­наў: адзі­нак цеп­ла­пра­вод­на­сці, шчыль­нас­ці па­то­ку энер­гіі элект­ра­маг­ніт­на­га по­ля, аслаб­лен­ня элект­ра­маг­ніт­ных ва­ган­няў у дыя­па­зо­не час­тот ад 0 да 37,5 ГГц, ся­рэд­няй ма­гут­нас­ці; аслаб­лен­ня і даў­жы­ні хва­лі ап­тыч­на­га вы­пра­мень­ван­ня для ва­ла­кон­на-ап­тыч­ных сіс­тэм су­вя­зі і пе­ра­да­чы ін­фар­ма­цыі, адзін­кі ін­дук­тыў­нас­ці, маг­ніт­най ін­дук­цыі пе­ра­мен­на­га маг­ніт­на­га по­ля.

 

У на­ступ­ным го­дзе пла­ну­ец­ца за­вер­шыць ства­рэн­не эта­ло­на адзін­кі свет­ла­во­га па­то­ку бес­пе­ра­пын­на­га вы­пра­мень­ван­ня, эта­лон­на­га комп­лек­су для кант­ро­лю ліч­ба­вых ін­тэр­фей­саў (PDH/SDH) ка­на­лаў су­вя­зі, эта­лон­най уста­ноў­кі і стан­дарт­ных узо­раў для ад­наў­лен­ня, за­ха­ван­ня і пе­ра­да­чы па­ме­ру адзі­нак удзель­ных маг­ніт­ных страт і маг­ніт­най ін­дук­цыі ў элект­ра­тэх­ніч­най ста­лі і ма­дэр­ні­за­цыі зы­ход­на­га эта­ло­ну адзін­кі сі­лы.

Та­кая ма­гут­ная эта­лон­ная ба­за да­зва­ляе ўдас­ка­наль­ваць ра­бо­ты ў га­лі­не мет­ра­ла­гіч­на­га кант­ро­лю згод­на з па­трэ­ба­мі сён­няш­ня­га дня. Адзін­ства вы­мя­рэн­няў пра­ма і ўскос­на скі­ра­ва­на на за­бес­пя­чэн­не ахо­вы зда­роўя гра­ма­дзян, на­ва­коль­на­га ася­род­дзя, аба­ро­ну пра­воў спа­жыў­цоў, па­вы­шэн­не кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці бе­ла­рус­кай пра­дук­цыі, дак­лад­нас­ці ўлі­ку сы­ра­ві­ны, энер­гіі і ін­шых рэ­сур­саў.

 Каб элект­ра­пры­бо­ры пра­ца­ва­лі без пе­ра­шкод

На­ша жыц­цё ўсё больш на­сы­ча­ец­ца ра­дыё­вы­пра­мень­ван­нем ад тэ­ле­ба­чан­ня, ра­дыё­вя­шчан­ня, ма­біль­най со­та­вай су­вя­зі і ін­шых ра­дыё­элект­рон­ных пры­лад. У ла­ба­ра­то­рыі вы­мя­рэн­няў элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў спра­бу­юць вы­яў­ляць, як усё гэ­та су­мя­шча­ец­ца — вы­зна­ча­юць здоль­насць та­го ці ін­ша­га аб­ста­ля­ван­ня функ­цы­я­на­ваць з ня­змен­най якас­цю ў раз­на­стай­най элект­ра­маг­ніт­най аб­ста­ноў­цы і не ства­раць не­да­пу­шчаль­ных элект­ра­маг­ніт­ных пе­ра­шкод для ін­шых тэх­ніч­ных срод­каў.

Вы­мя­рэн­не элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў не­аб­ход­нае што­дня і ў са­мых роз­ных сфе­рах — для аба­ро­ны ін­фар­ма­цыі ад не­санк­цы­я­на­ва­на­га до­сту­пу, для кант­ро­лю вы­ка­ры­стан­ня ра­дыё­час­тот­на­га спект­ра, атэс­та­цыі пра­цоў­ных мес­цаў са шкод­ны­мі ўмо­ва­мі пра­цы, кант­ро­лю ўзроў­няў элект­ра­маг­ніт­ных вы­пра­мень­ван­няў у зо­не жы­лой за­бу­до­вы... Ва ўсіх та­кіх вы­пад­ках вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца вы­мя­раль­ныя ан­тэ­ны.

Да­сле­да­ван­нем ха­рак­та­рыс­тык і па­ра­мет­раў вы­мя­раль­ных ан­тэн і вы­мя­раль­ні­каў на­пру­жа­нас­ці элект­ра­маг­ніт­на­га по­ля, іх па­вер­кай і ка­ліб­роў­кай зай­ма­ец­ца ў ін­сты­ту­це ла­ба­ра­то­рыя вы­мя­рэн­няў ра­дыё­час­тот­ных элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў.

— Для за­бес­пя­чэн­ня па­ра­мет­раў элект­ра­маг­ніт­най су­мя­шчаль­нас­ці лю­бое аб­ста­ля­ван­не, здоль­нае ства­раць ра­дыё­пе­ра­шко­ды або быць схіль­ным да та­ко­га ўздзе­ян­ня — хоць ра­дыё­рэ­лей­ная стан­цыя, хоць дзі­ця­чая цац­ка на ба­та­рэй­ках — пра­хо­дзіць комп­лекс вы­пра­ба­ван­няў, — ка­жа на­чаль­нік сек­та­ра ра­дыё­элект­рон­ных вы­мя­рэн­няў Аляк­сей ВА­ЛЫ­НЕЦ. — Мы зна­хо­дзім­ся ў эк­ра­ні­ра­ва­най бяз­рэ­ха­вай ка­ме­ры. Гэ­та ўні­каль­нае тэх­ніч­нае аб­ста­ля­ван­не для пра­вя­дзен­ня да­сле­да­ван­няў і вы­пра­ба­ван­няў у га­лі­не элект­ра­маг­ніт­най су­мя­шчаль­нас­ці бы­ло ўста­ноў­ле­на ў 2013 го­дзе. Ме­та­ліч­ны кар­кас ка­ме­ры, шмат­лі­кія філь­тры і ва­ла­кон­на-ап­тыч­ныя раз­вяз­кі не да­пус­ка­юць трап­лян­ня ў ка­ме­ру знеш­ніх ра­дыё­пе­ра­шкод, за­бяс­печ­ва­ю­чы тым са­мым поў­ную эк­ра­ні­роў­ку. Сцен­кі ка­ме­ры аб­лі­ца­ва­ныя ра­дыё­па­глы­наль­ным ма­тэ­ры­я­лам, які не да­пус­кае ад­люст­ра­ван­ня ра­дыё­хва­ляў у шы­ро­кім дыя­па­зо­не час­тот.

4

4

Та­кім чы­нам у на­шай ла­ба­ра­то­рыі вы­мя­ра­юц­ца спект­ра­льныя па­ра­мет­ры вы­пра­мень­ван­няў, уз­ро­вень ра­дыё­пе­ра­шкод роз­на­га па­хо­джан­ня, пра­вод­зяц­ца вы­пра­ба­ван­ні на ўстой­лі­васць да ра­дыё­час­тот­ных элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў, вы­зна­ча­юц­ца ха­рак­та­рыс­ты­кі і па­ра­мет­ры ан­тэн.

 

Для вы­мя­рэн­ня ўзроў­ню ра­дыё­пе­ра­шкод, якія пры­бор ства­рае ў пра­цэ­се ра­бо­ты, яго раз­мя­шча­юць на ста­ле. Вы­мя­рэн­ні вы­кон­ва­юц­ца ў дыя­па­зо­не час­тот ад 9 кГц да 18 ГГц. Аб­ста­ля­ван­не да­зва­ляе вы­яў­ляць устой­лі­васць да элект­ра­маг­ніт­ных па­лёў на­пру­жа­нас­цю да 30 В/м.

— Ка­лі га­ва­рыць не­па­срэд­на пра элект­ра­маг­ніт­ную су­мя­шчаль­насць, то гэ­та не мае да­чы­нен­ня, ска­жам, да бяс­пе­кі вы­ка­ры­стан­ня та­го ці ін­ша­га аб­ста­ля­ван­ня, — удак­лад­няе Аляк­сей Ва­лы­нец. — Элект­ра­маг­ніт­ная су­мя­шчаль­насць не­аб­ход­на, ка­жу­чы прос­тай мо­вай, для та­го, каб у ад­ным па­мяш­кан­ні маг­лі ад­на­ча­со­ва і без пе­ра­шкод пра­ца­ваць і дзі­ця­чая ра­дыё­кі­ра­ва­ная цац­ка, і тэ­ле­ві­зар, і со­та­вая су­вязь, і г.д. Коль­кі га­доў та­му вар­та бы­ло ўклю­чыць элект­ра­брыт­ву, як тэ­ле­ві­зар пе­ра­ста­ваў пра­ца­ваць на­леж­ным чы­нам. Элект­рон­ная ва­га так­са­ма па­він­на па­каз­ваць па­трэб­ную ва­гу не­за­леж­на ад бліз­ка­сці ін­шых ра­дыё­пры­лад. Ла­ба­ра­то­рыя вы­кон­вае вя­лі­кую коль­касць дзяр­жаў­ных кант­роль­ных вы­пра­ба­ван­няў срод­каў вы­мя­рэн­ня, вы­пу­шча­ных як на­шы­мі, так і за­меж­ны­мі вы­твор­ца­мі.

 Якая ў тор­фу энер­гія зга­ран­ня?

У ла­ба­ра­то­рыі тэм­пе­ра­тур­ных і цеп­ла­фі­зіч­ных вы­мя­рэн­няў за­бяс­печ­ва­юць за­хоў­ван­не, ад­наў­лен­не і пе­ра­да­чу адзін­кі тэм­пе­ра­ту­ры — кель­ві­на, адзін­кі энер­гіі зга­ран­ня — джоў­ля і адзін­кі цеп­ла­пра­вод­на­сці. Пра­цэс ма­дэр­ні­за­цыі на­цы­я­наль­на­га эта­ло­на адзін­кі тэм­пе­ра­ту­ры — кель­ві­на — пра­цяг­ва­ец­ца. Дыя­па­зон ад­наў­лен­ня тэм­пе­ра­ту­ры ад­бы­ва­ец­ца згод­на з між­на­род­ны­мі па­тра­ба­ван­ня­мі ў дыя­па­зо­не ад -38 да 961 гра­ду­са па Цэль­сію.

— Аб­ста­ля­ван­не вель­мі доб­рае, па­цвер­дзі­ла за­яў­ле­ную дак­лад­насць у га­лі­не вы­мя­рэн­ня тэм­пе­ра­тур, — тлу­ма­чыць намеснік на­чаль­ніка вы­твор­ча-да­след­ча­га ад­дзе­ла ла­ба­ра­то­рыі тэм­пе­ра­тур­ных і цеп­ла­фі­зіч­ных вы­мя­рэн­няў Тамара ДЗІКУН. — На­огул 30 пра­цэн­таў усіх вы­мя­рэн­няў у фі­зі­цы пры­па­дае на вы­мя­рэн­ні ме­на­ві­та тэм­пе­ра­ту­ры. Яна пры­сут­ні­чае ледзь ва ўсіх вы­твор­чых пра­цэ­сах — без яе не­маг­чы­ма ні ма­ла­ко пра­стэ­ры­лі­за­ваць, ні ме­тал вы­пла­віць. Так што важ­насць гэ­та­га эта­ло­на для эка­но­мі­кі ў цэ­лым цяж­ка пе­ра­аца­ніць. Су­час­нае жыц­цё імк­лі­ва раз­ві­ва­ец­ца, і та­му мы ў блі­жэй­шую пя­ці­год­ку пла­ну­ем за­вяр­шыць ра­бо­ту па ства­рэн­ні но­ва­га тэм­пе­ра­тур­на­га эта­ло­на — мі­нус 189 гра­ду­саў...

Для ажыц­цяў­лен­ня цеп­ла­фі­зіч­ных вы­мя­рэн­няў ла­ба­ра­то­рыя ва­ло­дае На­цы­я­наль­ным эта­ло­нам адзін­кі энер­гіі зга­ран­ня (джоўль) і На­цы­я­наль­ным эта­ло­нам адзін­кі цеп­ла­пра­вод­на­сці. Пер­шы пры­мя­ня­ец­ца пры вы­ра­шэн­ні вы­мя­раль­ных за­дач для атры­ман­ня но­вых ві­даў па­лі­ва, пад­час да­сле­да­ван­ня мяс­цо­вых ві­даў па­лі­ва — тор­фу, драў­ля­на­га па­лі­ва, бія­па­лі­ва, вы­ка­ры­стан­не якіх у сіс­тэ­ме жыл­лё­ва-ка­му­наль­най гас­па­дар­кі знач­на эка­но­міць спа­жы­ван­не да­ра­го­га пры­род­на­га га­зу і ма­зу­ту.

— На та­кім аб­ста­ля­ван­ні мож­на ад­наў­ляць і за­хоў­ваць адзін­кі цеп­лы­ні зга­ран­ня і цвёр­дых, і вад­кіх рэ­чы­ваў, — ад­зна­чае на­чаль­нік вы­твор­ча-да­след­ча­га ад­дзе­ла ла­ба­ра­то­рыі тэм­пе­ра­тур­ных і цеп­ла­фі­зіч­ных вы­мя­рэн­няў Пётр КРЫ­ВА­НОС. — Да та­кіх рэ­чы­ваў мо­жа, вя­до­ма, ад­но­сіц­ца і па­лі­ва. Вы­мя­рэн­ні на та­кім эта­ло­не пра­мым чы­нам уплы­ва­юць на раз­лі­кі па спа­жы­ван­ні энер­га­рэ­сур­саў. Ра­бо­та па ства­рэн­ні гэ­та­га эта­ло­на вя­ла­ся з 2009 па 2013 год. Ця­пер мы яго па­спя­хо­ва пры­мя­ня­ем, па­коль­кі ён ад­па­вя­дае на­леж­ным між­на­род­ным па­тра­ба­ван­ням. Сён­ня тут да­сле­ду­юц­ца ўзо­ры ву­га­лю, пра­да­стаў­ле­ныя ра­сій­скім бо­кам — ідзе пра­цэс па­раў­на­ння.

На­цы­я­наль­ны эта­лон адзін­кі цеп­ла­пра­вод­на­сці за­па­тра­ба­ва­ны ў энер­ге­ты­цы і бу­даў­ні­чым комп­лек­се, а так­са­ма ў пры­яры­тэт­ных кі­рун­ках раз­віц­ця на­ву­кі, тэх­ні­кі і тэх­на­ло­гій. Дыя­па­зон вы­мя­рэн­няў — ад 0,02 ВТ/(м-К) да 5 Вт/(м-К). Вось толь­кі з да­па­мо­гай уста­но­вак А1 і А2 за­вяр­шы­лі­ся да­сле­да­ван­ні срод­каў вы­мя­рэн­ня, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца для атэс­та­цыі і ка­ліб­роў­кі адзі­нак цеп­ла­пра­вод­на­сці бу­даў­ні­чых ма­тэ­ры­я­лаў. Энер­га­збе­ра­галь­ны склад­нік — адзін з най­важ­ней­шых для су­час­ных буд­ма­тэ­ры­я­лаў.

Свят­ла­на БА­РЫ­СЕН­КА, Але­на ДАЎ­ЖА­НОК. Фо­та Яў­ге­на ПЯ­СЕЦ­КА­ГА.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.