Вы тут

Рых­ту­юц­ца да юбі­лею Рэ­пі­на


На Ві­цеб­шчы­не рых­ту­юц­ца ад­свят­ка­ваць 170-ю га­да­ві­ну з дня на­ра­джэн­ня зна­ка­мі­та­га мас­та­ка Рэ­пі­на. Ілья Яфі­ма­віч на­ра­дзіў­ся 24 лі­пе­ня (5 жніў­ня па но­вым сты­лі. — Аўт.) 1844 го­да.

Яго жыц­цё не­па­рыў­на звя­за­на з Пры­дзвін­скім кра­ем. У 1892 го­дзе ён на ма­ляў­ні­чым бе­ра­зе За­ход­няй Дзві­ны ў ва­ко­лі­цах Ві­цеб­ска на­быў ся­дзі­бу. Зра­біў гэ­та на гро­шы, атры­ма­ныя за сваю кар­ці­ну «За­па­рож­цы пі­шуць ліст ту­рэц­ка­му сул­та­ну». У ся­дзі­бе пад Ві­цеб­скам ён на­пі­саў не менш зна­ка­мі­тыя па­лот­ны — «Бе­ла­рус», «Ме­ся­ца­вая ноч» і ін­шыя.

Му­зей-ся­дзі­ба Рэ­пі­на «Здраў­нё­ва» з'яў­ля­ец­ца фі­лі­ялам Ві­цеб­ска­га аб­лас­но­га края­знаў­ча­га му­зея. На яе тэ­ры­то­рыі за­ха­ва­лі­ся і лі­пы, па­са­джа­ныя Май­страм...

Так­са­ма пла­ну­юць ад­на­віць зна­ка­мі­тую на ўвесь свет ві­цеб­скую мас­тац­кую шко­лу. Тра­ды­цыі «за­сна­валь­ні­каў но­ва­га мас­тац­тва» кан­ца 1910-х — па­чат­ку 1920-х га­доў пра­цяг­нуць су­час­ныя твор­цы. Са­мыя леп­шыя ўмо­вы для іх плён­най пра­цы за­ду­ма­лі ства­рыць на ба­зе ві­цеб­ска­га кам­бі­на­та «Мас­тац­тва».

Па­вод­ле слоў Аляк­санд­ра Ко­сін­ца, стар­шы­ні Ві­цеб­ска­га абл­вы­кан­ка­ма, у го­ра­дзе бу­дзе ад­кры­ты му­зей, пры­све­ча­ны твор­час­ці не толь­кі К. Ма­ле­ві­ча, М. Ша­га­ла, але і на­стаў­ні­ка Мар­ка За­ха­ра­ві­ча — Юдэ­лю Пэ­ну. Кар­ці­ны апош­ня­га ця­пер зна­хо­дзяц­ца ў мас­тац­кім му­зеі.

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?