Вы тут

«Васільковая карона» завітала ў батанічны сад


21-14 21-15 21-16

Чэмпіянат па прафесійнай фларыстыцы пад такой назвай прайшоў у сталічным Цэнтральным батанічным садзе. «Вобразы. Эмоцыі. Асацыяцыі» — такая тэма чэмпіянату ў гэтым годзе. Удзельнікамі прафесійнага спаборніцтвы сталі прадстаўнікі Беларусі, Расіі і Эстоніі. Што толькі не выкарыстоўвалі ў сваіх кампазіцыях фларысты! Каменьчыкі і карчакі, мох, шышкі, велізарную колькасць галінак, экзатычны для Беларусі бамбук. Усё гэта — для афармлення васьмі лавак, што будуць радаваць мінчан і гасцей сталіцы на працягу трох месяцаў.

Сёлета чэмпіянат праходзіць у рамках Года гасціннасці і прымеркаваны да святкавання Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці, які адзначаецца штогод 22 мая і накіраваны на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем аховы дзікай прыроды.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?