Вы тут

Вяс­на ў Го­ме­лі


Эка­на­міч­ны фо­рум з гіс­та­рыч­ным ухі­лам

Больш за 400 ча­ла­век з 29 кра­ін све­ту ста­лі ўдзель­ні­ка­мі ХІ Го­мель­ска­га эка­на­міч­на­га фо­ру­му.

Для раз­гля­ду біз­нес­ме­нам пра­па­на­ва­лі больш за 120 ін­вес­ты­цый­ных пра­ек­таў. Гэ­та ін­фар­ма­цыя аб 140 аб'­ек­тах не­ру­хо­мас­ці, якія мож­на на­быць у тым лі­ку за ад­ну ба­за­вую ве­лі­чы­ню, а так­са­ма 185 зя­мель­ных участ­ках, пра­па­на­ва­ных без аў­кцы­ё­ну для рэа­лі­за­цыі ін­вест­пра­ек­таў.

На пле­нар­ным па­ся­джэн­ні Го­мель­скі абл­вы­кан­кам пад­пі­саў ін­вест­да­га­во­ры і пра­та­ко­лы з за­меж­ны­мі кам­па­ні­я­мі, у тым лі­ку з Гер­ма­ніі, Хар­ва­тыі, Ні­дэр­лан­даў, Аў­стрыі. Удзель­ні­кі ме­ра­пры­ем­ства пра­вя­лі шэ­раг аб­мер­ка­ван­няў у ме­жах сек­цый «Аг­ра­пра­мыс­ло­вы комп­лекс», «Бу­даў­ні­чы і жыл­лё­ва-ка­му­наль­ны комп­лекс», «Ла­гіс­ты­ка і ган­даль», «Ту­рызм і са­цы­яль­на-эка­на­міч­нае раз­віц­цё тэ­ры­то­рый», «Ма­лы і ся­рэд­ні біз­нес. Умо­вы раз­віц­ця прад­пры­маль­ніц­кіх іні­цы­я­тыў».

Да ар­га­ні­за­цыі экс­па­зі­цый вя­лі­кай рэ­гі­я­наль­най вы­ста­вы «Вяс­на ў Го­ме­лі 2014», раз­ме­шча­най у Па­ла­цы лёг­кай ат­ле­ты­кі, ар­га­ні­за­та­ры — го­мель­скае ад­дзя­лен­не бе­ла­рус­кай ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты — па­ды­шлі твор­ча. На 5 ты­ся­чах квад­рат­ных мет­раў спарт­комп­лек­су «Ды­на­ма» пра­дук­цыю прад­стаў­ля­юць ка­ля 200 прад­пры­ем­стваў роз­ных га­лін з Бе­ла­ру­сі, Ра­сіі, Укра­і­ны і Мал­до­вы — ад юве­лір­ных вы­ра­баў і ежы да кам­бай­наў. Усё гэ­та аформ­ле­на ў сты­лі да­рэ­ва­лю­цый­на­га Го­ме­ля — са ста­ры­мі наз­ва­мі ву­ліц: Гу­берн­скай алеі, Мяс­ніц­кай, Зам­ка­вай, Фельд­мар­шаль­скай, Міль­ён­най... Між тым, па не­ка­то­рых «ву­лі­цах» ці­ка­ва пра­гу­ляц­ца не толь­кі афі­цый­ным дэ­ле­га­цы­ям, але і прос­тым гра­ма­дзя­нам. У тым лі­ку для та­го, каб пра­дэ­гус­та­ваць пра­дук­ты хар­ча­ван­ня ці на­быць ней­кія та­ва­ры.

Апроч та­го, ва­кол спарт­комп­лек­су пра­хо­дзяць спа­да­рож­ныя ак­цыі, кан­цэр­ты і вы­ста­вы. Уся тэ­ры­то­рыя ву­лі­цы Ко­жа­ра, дзе раз­мя­шча­ец­ца «Го­рад май­строў», бы­ла за­га­дзя рас­пі­са­на да мет­ра. Ме­на­ві­та та­му на пра­ця­гу не­каль­кіх дзён тут свае вы­ста­вы-про­да­жы вы­ра­баў дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ной твор­час­ці, кве­так, май­стар-кла­сы пра­па­ну­юць на­род­ныя ра­мес­ні­кі і ама­та­ры раз­на­стай­ных на­прам­каў «хэнд­мэй­ду». Трэ­ба ад­зна­чыць і тое, што сё­ле­та «Вяс­на ў Го­ме­лі 2014» пры­све­ча­на 95-год­дзю Го­мель­скай гу­бер­ні. Ме­на­ві­та та­му ў яе ме­жах пра­хо­дзіць фо­та­вы­ста­ва, на якой прад­стаў­ле­ны ўні­каль­ныя ар­хіў­ныя фо­та­здым­кі.

Ге­не­раль­ны ды­рэк­тар го­мель­ска­га ад­дзя­лен­ня ганд­лё­ва-пра­мыс­ло­вай па­ла­ты Ма­ры­на Фі­ло­на­ва ад­зна­чае, што 80% пра­ек­таў, пад­пі­са­ных на мі­ну­лых ін­вес­ты­цый­ных фо­ру­мах, зна­хо­дзяц­ца ў ста­дыі рэа­лі­за­цыі. А гэ­та га­во­рыць пра вы­со­кую вы­ні­ко­васць і плён­насць дыя­ло­гу ўла­ды і біз­не­су.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.