Вы тут

Спіс­ваць даў­гі ні­хто не бу­дзе


У Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці шу­ка­лі ме­та­ды ўдас­ка­наль­ван­ня пра­цы АПК і па­вы­шэн­ня ад­каз­нас­ці кі­раў­ні­коў

Дзяр­жа­ва пад­трым­лі­вае сель­скаю гас­па­дар­ку, але той ад­да­чы, на якую яна раз­ліч­вае, па­куль ня­ма. Так акрэс­ліў праб­ле­мы, якія скла­лі­ся ў тым лі­ку і ў Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці, прэм'­ер-мі­ністр кра­і­ны Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч пад­час свай­го ві­зі­ту ў Круг­лян­скі ра­ён.

1— Прэ­зі­дэнт даў шмат да­ру­чэн­няў кі­раў­ніц­тву воб­лас­ці, але вы­ка­нан­не цэ­ла­га шэ­ра­гу іх не за­бяс­пе­ча­на, — ад­зна­чыў ён у раз­мо­ве з жур­на­ліс­та­мі. — Гэ­та да­ты­чыц­ца і за­вяр­шэн­ня рэ­кан­струк­цыі МТФ у пла­на­вых аб'­ёмах, і па­ве­лі­чэн­ня па­га­лоўя ка­роў, і ін­шых пы­тан­няў. У Ма­гі­лёў­шчы­ны са­мы ніз­кі па­каз­чык у кра­і­не за пер­шы квар­тал па ва­ла­вым рэ­гі­я­наль­ным пра­дук­це — 95,5%. Трэ­ба ўба­чыць тыя не­да­хо­пы, якія пе­ра­шка­джа­юць пад'­ёму воб­лас­ці. Па­тэн­цы­ял ёсць не­бла­гі. Яго трэ­ба за­дзей­ні­чаць, пры­чым зра­біць гэ­та ў пер­шую чар­гу за кошт кад­раў.

Па вы­ні­ках пра­цы аграр­най га­лі­ны за мі­ну­лы год 87 сель­ска­гас­па­дар­чых ар­га­ні­за­цый Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці (52% ад агуль­най коль­кас­ці) спра­ца­ва­ла з рэн­та­бель­нас­цю менш за 5%, у тым лі­ку 20 — са стра­та­мі, якія скла­лі 132 міль­яр­ды руб­лёў. На іх па­крыц­цё з бюд­жэ­ту на­кі­ра­ва­на больш за 156 міль­яр­даў. «Гэ­тыя гро­шы пай­шлі не на раз­віц­цё га­лі­ны, а на кам­пен­са­цыю без­гас­па­дар­час­ці і страт», — пад­крэс­ліў прэм'­ер-мі­ністр.

І не­га­тыў­ная тэн­дэн­цыя за­хоў­ва­ец­ца. Ужо за пер­шыя 2 сё­лет­нія ме­ся­цы коль­касць страт­ных ар­га­ні­за­цый у Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці ўзрас­ла з 1 за ана­ла­гіч­ны ле­таш­ні пе­ры­яд да 9. Стра­ты ад рэа­лі­за­цыі атры­ма­лі 14 гас­па­да­рак.

Ня­вы­ка­ры­ста­ныя рэ­зер­вы ў вы­твор­час­ці сель­ска­гас­па­дар­чай пра­дук­цыі за мі­ну­лы год ацэнь­ва­юц­ца па Ма­гі­лёў­скай воб­лас­ці ў 1,6 трыль­ё­на руб­лёў. Ад­на­ча­со­ва зні­зі­ла­ся коль­касць буй­ной ра­га­тай жы­вё­лы, дой­ных ка­роў, упа­лі аб'­ёмы на­до­яў ма­ла­ка.

Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч па­ве­да­міў, што асноў­ная ра­бо­та па вы­ву­чэн­ні сі­ту­а­цыі ў АПК кра­і­ны вы­ка­на­на, кі­раў­ні­ку дзяр­жа­вы прад­стаў­ле­ны ад­па­вед­ныя пісь­мо­выя дак­ла­ды, а так­са­ма пра­ек­ты да­ку­мен­таў, якія, па мер­ка­ван­ні між­ве­да­мас­най пра­цоў­най гру­пы, да­па­мо­гуць па­леп­шыць клі­мат у АПК. Ні ў ад­ным да­ку­мен­це не ідзе га­вор­ка аб спі­сан­ні даў­гоў.

Для ста­бі­лі­за­цыі пра­цы сель­ска­гас­па­дар­чай га­лі­ны спат­рэ­біц­ца вы­ра­шыць тры гру­пы пы­тан­няў, якія Прэ­зі­дэнт да­ру­чыў раз­гле­дзець больш дэ­та­лё­ва. Гэ­та пры­няц­це не­аб­ход­ных мер для пад­аў­лен­ня без­гас­па­дар­час­ці; увя­дзен­не больш дас­ка­на­ла­га ме­ха­ніз­му раз­віц­ця вёс­кі (у пер­шую чар­гу за кошт азда­раў­лен­ня гра­шо­ва-крэ­дыт­най па­лі­ты­кі); рэ­струк­ту­ры­за­цыя за­па­зы­ча­нас­ці і ра­ды­каль­ная рэ­ар­га­ні­за­цыя хра­ніч­на страт­ных гас­па­да­рак. 27 мая за­пла­на­ва­на спра­ва­зда­ча кі­раў­ні­коў гар- і рай­вы­кан­ка­маў па пы­тан­нях АПК у кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы. Яны па­він­ны бу­дуць ад­ка­заць, ча­му пра­цу­юць не на поў­ную сі­лу і не вы­ка­рыс­тоў­ва­юць тыя па­тэн­цы­яль­ныя маг­чы­мас­ці, якія прад­стаў­ле­ны дзяр­жа­вай.

У за­ле Круг­лян­ска­га рай­вы­кан­ка­ма, дзе ад­бы­ла­ся на­ра­да, бы­ло па-са­праўд­на­му го­ра­ча. Ба­лю­ча ўспры­ма­лі­ся сло­вы аб тым, што та­кія вя­ду­чыя гас­па­дар­кі, як «Вей­на» і «Да­шкаў­ка», ця­пер у за­ня­пад­зе, што воб­ласць па па­каз­чы­ках у ме­жах кра­і­ны «ска­ці­ла­ся» з цвёр­да­га дру­го­га мес­ца на пе­рад­апош­няе — пя­тае. Але ж шмат ча­го за­ле­жыць не толь­кі ад кад­раў, але і ад умоў. З тры­бу­ны аг­ра­рыі ка­за­лі аб бо­ле­вых кроп­ках сель­скай гас­па­дар­кі, аб тым, што не заў­сё­ды тэх­ні­ка да­па­ма­гае ў біт­ве за ўра­джай, што тое аб­ста­ля­ван­не для ма­лоч­на­та­вар­ных ферм, якое па­стаў­ля­ец­ца на тэн­дар­ных умо­вах, мае шэ­раг не­да­пра­цо­вак. Шмат на­ра­кан­няў да­ты­чы­ла­ся і фі­нан­са­вых аба­вяз­каў, якія знач­на пе­ра­вы­ша­юць па­ме­ры пры­быт­ку, жорст­кай крэ­дыт­най па­лі­тыкі бан­каў у да­чы­нен­ні да АПК.

Гу­бер­на­тар воб­лас­ці Пётр Руд­нік ся­род пры­чын, якія пры­вя­лі сель­ска­гас­па­дар­чую га­лі­ну воб­лас­ці ў за­ня­пад, аба­зна­чыў та­кія, як ніз­кая вы­руч­ка СВК (фі­нан­са­выя аба­вяз­кі пе­ра­вы­ша­юць іх пры­бы­так у 1,5 ра­за), вы­со­кая за­крэ­ды­та­ва­насць ся­ла (агуль­ная за­па­зы­ча­насць пе­рад бан­ка­мі скла­дае 80%), не­да­хоп ква­лі­фі­ка­цый­ных кад­раў (кі­ру­ю­ча­га звя­на, заа­тэх­ні­каў, ве­тэ­ры­на­раў). На яго по­гляд, па­леп­шыць ста­но­ві­шча да­па­мо­жа ап­ты­мі­за­цыя гас­па­да­рак, рэ­струк­ту­ры­за­цыя за­па­зы­ча­нас­ці для ўсіх сель­гас­прад­пры­ем­стваў, пад­рых­тоў­ка спе­цы­я­лі­за­ва­ных кад­раў з улі­кам су­час­ных тэх­на­ло­гій, ства­рэн­не хол­дын­гаў, якія б зай­ма­лі­ся ўсім пра­цэ­сам ад вы­твор­час­ці сы­ра­ві­ны да рэа­лі­за­цыі га­то­вай пра­дук­цыі з вы­со­кім да­баў­ле­ным кош­там.

Пад­час раз­мо­вы з кі­раў­ні­ка­мі гас­па­да­рак і рай­вы­кан­ка­маў, дзе скла­лі­ся най­гор­шыя ўмо­вы, кі­раў­нік ура­да вы­ка­заў су­мнен­не на­конт ад­па­вед­нас­ці не­ка­то­рых з іх зай­ма­е­мым па­са­дам. Гу­бер­на­та­ру воб­лас­ці рэ­ка­мен­да­ва­на да 27 мая пры­няць кад­ра­выя ра­шэн­ні на­конт са­мых сла­бых кі­раў­ні­коў, якія «вы­зна­чы­лі­ся» не­эфек­тыў­нас­цю вя­дзен­ня гас­па­дар­кі.

— Трэ­ба мя­няць ло­гі­ку мыс­лен­ня, — пад­крэс­ліў Мі­ха­іл Мяс­ні­ко­віч. — Сён­ня на пер­шае мес­ца вы­хо­дзіць дык­та­ту­ра тэх­на­ла­гіч­най вы­твор­час­ці. Без гэ­та­га ка­заць аб пра­ры­ве нель­га.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей.