Вы тут

Час пе­ра­гле­дзець нор­мы і ўма­ца­ваць дыс­цып­лі­ну


Як вя­до­ма, на­сель­ніц­тва заў­сё­ды ці­ка­віць, ад­куль уз­ні­ка­юць тыя ці ін­шыя ліч­бы на апла­ту ка­му­наль­ных па­слуг, на­коль­кі яны аб­умоў­ле­ны рэ­аль­ны­мі за­тра­та­мі га­лі­ны. Та­кі­мі ж пы­тан­ня­мі за­да­лі­ся і су­пра­цоў­ні­кі Ка­мі­тэ­та дзяр­жаў­на­га кант­ро­лю Брэсц­кай воб­лас­ці пад­час пра­вер­кі прад­пры­ем­ства «Жа­бін­каў­ская ЖКГ».

Па­вод­ле слоў на­чаль­ні­ка ўпраў­лен­ня аб­лас­но­га КДК Аляк­санд­ра ПУ­ЗІ­КА, спа­чат­ку пра­вя­лі хра­на­мет­раж­ны ма­ні­то­рынг пэў­ных ві­даў ра­бот па аб­слу­гоў­ван­ні жыл­лё­ва­га фон­ду. Па­ча­лі з са­ма­га прос­та­га — з за­ме­ны элект­рыч­ных лям­па­чак. І ака­за­ла­ся, што гэ­ту прос­тую апе­ра­цыю май­стар участ­ка пра­во­дзіць пры­клад­на ў 1,5 ра­за хут­чэй, чым пра­ду­гле­джа­на Га­лі­но­вы­мі нор­ма­мі ча­су на тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не жыл­лё­ва­га фон­ду. Ёсць пы­тан­ні і па ін­шых ві­дах ра­бот.

А вось ана­ліз коль­кас­ці пра­цаў­ні­коў прад­пры­ем­ства на­вёў на ін­шыя раз­ва­жан­ні. Па ста­не на 1 сту­дзе­ня 2014 го­да коль­касць пра­цу­ю­чых скла­ла 330 ча­ла­век, або 67,2% ад нар­ма­тыў­най коль­кас­ці і 81,3% ад штат­най коль­кас­ці.

— Мы лі­чым, — ка­жа Аляк­сандр Пу­зік, — што на­спе­ла не­аб­ход­насць пе­ра­гле­дзець як нор­мы ча­су на тэх­ніч­нае аб­слу­гоў­ван­не жыл­лё­ва­га фон­ду, так і нар­ма­тыў­ную коль­касць пра­цаў­ні­коў прад­пры­ем­ства. Та­кая ап­ты­мі­за­цыя, на наш по­гляд, па­спры­яе рос­ту агуль­най дыс­цып­лі­ны на прад­пры­ем­стве.

А па­куль што ма­юць мес­ца роз­ныя, хоць і не­вя­лі­кія, але да­во­лі пры­крыя па­ру­шэн­ні. Ка­лі да­пус­ка­ец­ца ней­кі пе­ра­рас­ход, то яго мо­гуць, што на­зы­ва­ец­ца, з чыс­тай ду­шой спі­саць на са­бе­кошт жыл­лё­ва-ка­му­наль­ных па­слуг. Так бы­ло з па­лі­вам. Яго рас­хо­да­ва­лі на 16,6 міль­ё­на руб­лёў звыш лі­мі­ту, і гро­шы «па­ве­сі­лі» на са­бе­кошт ака­за­ных па­слуг. Сю­ды ж ад­нес­лі і 20 міль­ё­наў руб­лёў, за­тра­ча­ных на ра­монт служ­бо­ва­га аў­та­ма­бі­ля. Ма­шы­на бы­ла па­шко­джа­на ў ава­рыі, а ві­ноў­ні­кам зда­рэн­ня пры­зна­ны ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства.

Вы­яў­ле­ны фак­ты за­вы­шэн­ня кош­ту аб'­ёмаў бу­даў­ні­ча-ман­таж­ных ра­бот па аб'­ек­тах бу­даў­ніц­тва, ка­пі­таль­на­га і бя­гу­ча­га ра­мон­ту жыл­лё­ва­га фон­ду.

І та­кіх пы­тан­няў пад­час пра­вер­кі спе­цы­я­ліс­та­мі КДК Жа­бін­каў­скай ЖКГ паў­ста­ла ня­ма­ла. Асоб­ным з іх пас­ля пра­вя­дзен­ня не­аб­ход­ных пра­цэ­дур да­дуць пра­ва­вую ацэн­ку ад­па­вед­ныя дзяр­жаў­ныя ор­га­ны.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.