Вы тут

Па­хва­ла кніж­нас­ці


Ся­род пе­ра­мож­цаў кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі» — два пра­ек­ты Вы­да­вец­ка­га до­ма «Звяз­да»

Па­да­рун­ка­выя вы­дан­ні з за­ла­тым аб­рэ­зам, кні­гі ў ску­ра­ных вок­лад­ках і пры­го­жых су­ве­нір­ных ка­роб­ках, аль­бо­мы, транс­фор­ме­ры, да­сле­да­ван­ні, пры­све­ча­ныя гіс­то­рыі кні­га­вы­дан­ня... Са­мыя пры­го­жыя вы­дан­ні, што па­ба­чы­лі свет у кра­і­нах СНД ця­гам 2013 го­да, бы­лі раз­гле­джа­ны сяб­ра­мі кам­пе­тэнт­на­га жу­ры ў На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­цы Бе­ла­ру­сі. Тут прай­шоў ХІ Між­на­род­ны кон­курс «Мас­тац­тва кні­гі» дзяр­жаў — удзель­ніц СНД.

2Сё­ле­та ўдзель­ні­ка­мі гэ­та­га ад­мет­на­га спа­бор­ніц­тва ста­лі 77 вы­дан­няў па­вы­ша­най якас­ці з 9 кра­ін СНД: Азер­бай­джа­на, Ар­ме­ніі, Бе­ла­ру­сі, Ка­зах­ста­на, Мал­до­вы, Ра­сіі, Та­джы­кі­ста­на, Турк­ме­ні­ста­на, Укра­і­ны. Між­на­род­нае жу­ры кон­кур­су раз­гля­да­ла кні­гі па дзе­вя­ці на­мі­на­цы­ях: «Са­друж­насць», «Мая кра­і­на», «Кні­га для дзя­цей і юнац­тва», «Дыя­лог куль­тур», «На­ву­ка і аду­ка­цыя», «Арт-кні­га», «Ад­дру­ка­ва­на ў Са­друж­нас­ці», «Пе­ра­мо­га», «Гран-пры».

Да­рэ­чы, упер­шы­ню чле­ны жу­ры пра­ца­ва­лі ў ад­па­вед­нас­ці з но­вым па­ла­жэн­нем аб кон­кур­се. Так, ка­лі ра­ней кра­і­на маг­ла прад­ста­віць да 5 кніг у кож­най з на­мі­на­цый, то ця­пер коль­касць кон­курс­ных вы­дан­няў ад ад­ной дзяр­жа­вы змен­шы­ла­ся да двух. З ад­на­го бо­ку, змян­шэн­не лі­ку раз­гля­да­е­мых вы­да­вец­кіх пра­ек­таў ус­клад­ні­ла за­да­чу ад­бо­ру кніг на ўзроў­ні кра­і­ны, але з ін­ша­га — спрас­ці­ла пра­цу жу­ры. Та­кім чы­нам суд­дзі, вы­даў­цы, пісь­мен­ні­кі, мас­та­кі кні­гі з роз­ных кра­ін змаг­лі больш ува­гі і ча­су пры­свя­ціць раз­гля­ду кож­на­га з кон­курс­ных пра­ек­таў, аца­ніць іх тэ­ма­ты­ку, ды­зайн, мас­тац­кую струк­ту­ру, ін­шыя ста­ноў­чыя якас­ці.

А прад­стаў­ле­ныя на кон­курс вы­дан­ні са­праў­ды ўраж­ва­лі. Вар­та зга­даць ха­ця б кні­гу-транс­фор­мер, аформ­ле­ную ў тэх­ні­цы шаў­ка­гра­фіі, — вы­дат­ны аль­бом Ва­дзі­ма Гі­пен­рэй­тэ­ра «За­па­вед­ная кра­і­на» (быў пры­зна­ны лаў­рэ­а­там кон­кур­су ў на­мі­на­цыі «Гран-пры»), ці грун­тоў­нае да­сле­да­ван­не «Та­тар­ская кні­га», пры­све­ча­нае вы­ву­чэн­ню тра­ды­цый кніж­нас­ці ў та­тар ад ста­ра­жыт­на­сці і да на­ша­га ча­су (ула­даль­нік дып­ло­ма ІІІ сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Дыя­лог куль­тур»).

Як жа на фо­не та­кіх яр­кіх і не­звы­чай­ных пра­ек­таў вы­гля­дае бе­ла­рус­кая кні­га?

— Вель­мі да­стой­на, доб­ра, тры­ва­ла, — раз­ва­жае член між­на­род­на­га жу­ры, рэк­тар Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў, кан­ды­дат мас­тацт­ва­знаў­ства Мі­ха­іл Ба­раз­на. — У нас ёсць моц­ная мас­тац­кая шко­ла, лі­та­ра­тур­ны ася­ро­дак не стра­ціў сва­іх маг­чы­мас­цяў, ды і мож­на сцвяр­джаць, што бе­ла­ру­сы — праг­ны да ве­даў на­род. Та­му і вы­даў­цы, мас­та­кі, ды­зай­не­ры імк­нуц­ца гэ­тую пра­гу пад­тры­маць доб­ры­мі кні­га­мі, стра­юц­ца, каб вы­дан­ні нес­лі не толь­кі ве­ды, але і бы­лі прос­та пры­го­жы­мі.

Гэ­тае мер­ка­ван­не Мі­ха­і­ла Ры­го­ра­ві­ча па­цвер­дзі­ла­ся вы­ні­ка­мі кон­кур­су. Так, на ра­хун­ку бе­ла­рус­кіх вы­даў­цоў — 9 уз­на­га­род у роз­ных на­мі­на­цы­ях. У іх лі­ку — дып­лом лаў­рэ­а­та ў на­мі­на­цыі «Гран-пры» за рэа­лі­за­цыю пра­ек­та «Дзе­сяць ста­год­дзяў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі» вы­да­вец­тва «Ча­ты­ры чвэр­ці». Да­рэ­чы, два дып­ло­мы пры­су­джа­ны Вы­да­вец­ка­му до­му «Звяз­да». Пе­ра­мож­цам у на­мі­на­цыі «Са­друж­насць» ста­ла кам­плект­нае вы­дан­не з 11 кніг се­рыі «Су­гуч­ча сэр­цаў». А дып­лом І сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Пе­ра­мо­га» атры­мае кні­га Га­лі­ны Ска­рын­ка і Сяр­гея Ла­па­ро­ва «Пар­ты­зан­ская зброя». У гэ­тай жа ка­тэ­го­рыі дып­лом ІІ сту­пе­ні пры­су­джа­ны пра­ек­ту В. Ер­ма­ло­ві­ча «Бе­ла­русь у га­ды Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. 1941—1945», што вый­шаў у вы­да­вец­тве «Бе­ла­русь».

Спе­цы­яль­ны дып­лом у на­мі­на­цыі «Дыя­лог куль­тур» вы­пра­віц­ца ў по­лац­кае Вы­да­вец­тва Спа­са-Еф­ра­сін­неў­ска­га жа­но­ча­га ма­нас­ты­ра. Жу­ры ўра­зі­ла кні­га «Ака­фіст пра­па­доб­най ма­ці на­шай Еф­ра­сін­ні, княж­не По­лац­кай». Дып­лом ІІІ сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Мая кра­і­на» пры­су­джа­ны кні­зе Аляк­санд­ра Аляк­се­е­ва і Але­га Лу­ка­шэ­ві­ча «Скар­бы Бе­ла­ру­сі» вы­да­вец­тва «Ча­ты­ры чвэр­ці». У лі­ку леп­шых кніг для дзя­цей і юнац­тва — пра­ект вы­да­вец­тва «Кніж­ны Дом» «Но­выя пры­го­ды Дэ­ні­ка» па­пу­ляр­на­га дзі­ця­ча­га пісь­мен­ні­ка Вік­та­ра Ляс­коў­ска­га. Ён атры­мае дып­лом ІІІ сту­пе­ні ў гэ­тай на­мі­на­цыі. Лаў­рэ­а­там дып­ло­ма ІІ сту­пе­ні ў на­мі­на­цыі «Арт-кні­га» ста­не су­мес­нае вы­дан­не На­цы­я­наль­най біб­лі­я­тэ­кі Бе­ла­ру­сі і вы­да­вец­тва «Ка­лекшн» «Кніж­ная спад­чы­на Фран­цыс­ка Ска­ры­ны», а леп­шай ра­бо­тай у ка­тэ­го­рыі «Ад­дру­ка­ва­на ў Са­друж­нас­ці» на­зва­ны пра­ект С. Ля­вонць­е­вай і Г. Ня­ча­е­вай «Кніж­ная куль­ту­ра. Вет­ка», што быў пад­рых­та­ва­ны вы­да­вец­твам «Бе­ла­рус­кая Эн­цык­ла­пе­дыя імя П. Броў­кі» і на­дру­ка­ва­ны на Па­доль­скай фаб­ры­цы аф­сет­на­га дру­ку.

Па тра­ды­цыі, дып­ло­мы пе­ра­мож­цам бу­дуць уру­ча­ны во­сен­ню, пад­час XXVІІ Мас­коў­скай між­на­род­най кніж­най вы­стаў­кі-кір­ма­шу. На гэ­тым фо­ру­ме ў экс­па­зі­цыі Фе­дэ­раль­на­га агенц­тва па дру­ку і ма­са­вых ка­му­ні­ка­цы­ях Ра­сій­скай Фе­дэ­ра­цыі мож­на бу­дзе па­ба­чыць і ўсе вы­дан­ні — лаў­рэ­а­ты ХІ Між­на­род­на­га кон­кур­су «Мас­тац­тва кні­гі» дзяр­жаў — удзель­ніц СНД. Акра­мя та­го, са­мыя пры­го­жыя кні­гі СНД 2013 го­да па тра­ды­цыі бу­дуць прад­стаў­ле­ны ў ме­жах Дня бе­ла­рус­ка­га пісь­мен­ства ў За­слаўі. За­тым яны па­поў­няць кніж­ны фонд Му­зея гіс­то­рыі СНД у Мін­ску.

Ма­ры­на ВЕСЯЛУХА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.