Вы тут

Пра­ца­ваць га­ла­вой, сэр­цам і... РУ­КА­МІ!


Пер­шы на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат пра­фмай­стэр­ства «WоrldSkіlls Bеlаrus – 2014» бы­ло вы­ра­ша­на зра­біць свя­там пра­фе­сій­най аду­ка­цыі

Са­ла­та «Пе­ра­мож­ная шай­ба», «Чэм­пі­ён», «Ма­зур­ка», ру­ле­ці­кі «Бе­ла­рус­кі па­ла­нэз»... На ўва­хо­дзе ў Фут­боль­ны ма­неж, дзе ўчо­ра стар­та­ваў 1-ы на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства «WоrldSkіlls Bеlаrus — 2014», пер­шы­мі пры­ма­лі ўдар на ся­бе бу­ду­чыя май­стры ку­лі­на­рыі. Гэты па­віль­ён гле­да­чы ўзя­лі ў шчыль­нае каль­цо, як і па­віль­ён, дзе шчы­ра­ва­лі кан­ды­та­ры. Яно і зра­зу­ме­ла, бо гля­дзець за тым, як га­ту­юць ін­шыя, гэ­та ж не са­мо­му ка­ля плі­ты ста­яць! Усё пры­го­жа, па­хі ка­зы­чуць нос... Быц­цам бы гля­дзіш се­ры­ял «Кух­ня», толь­кі на­яве, а не па тэ­ле­ві­за­ры...

Кон­курс пра­во­дзіц­ца ў рэ­жы­ме рэ­аль­на­га ча­су. У пер­шы дзень пе­рад кан­кур­сан­та­мі ста­я­ла за­да­ча пры­га­та­ваць дзве стра­вы: асноў­ную рэ­ста­ран­ную мяс­ную стра­ву і фір­мен­ную са­ла­ту. На дру­гі дзень — пра­дэ­ман­стра­ваць мас­тац­кую на­рэз­ку га­род­ні­ны і са­да­ві­ны, склас­ці кам­па­зі­цыю і пра­вес­ці яе прэ­зен­та­цыю. Кан­ды­та­рам, на­прык­лад, трэ­ба бы­ло пры­га­та­ваць мас­тац­кую кам­па­зі­цыю на тэ­му «Вяс­на».

Між ін­шым школь­ні­каў, якія гу­ля­лі па­між па­віль­ё­на­мі, вель­мі ўра­зі­ла ін­фар­ма­цыя, прад­стаў­ле­ная на стэн­дзе: «У рэ­ста­ра­не, ста­ло­вай ці ка­вяр­ні мі­ні­маль­ны за­ро­бак кан­ды­та­ра скла­дае ад 5 да 9 міль­ё­наў руб­лёў у ме­сяц.

Пра­фе­сі­я­на­лы, якія вы­кон­ва­юць ін­ды­ві­ду­аль­ныя за­ка­зы і пра­цу­юць у атэ­лях VІР-кла­са ці рэ­ста­ра­нах та­ко­га ўз­роў­ню, за­раб­ля­юць больш за 10 міль­ё­наў руб­лёў».

— Ні­што са­бе! Гэ­та зна­чыць за та­кую сма­ка­ту мож­на яшчэ і не­бла­гія гро­шы атрым­лі­ваць, — аб­мяр­коў­ва­лі ўба­ча­нае дзве сяб­роў­кі.

Не менш на­ро­ду са­бра­ла­ся і ка­ля па­віль­ё­на, дзе спа­бор­ні­ча­лі ў май­стэр­стве цы­руль­ні­кі.

— У першы кон­кур­сны дзень удзель­ні­кі вы­кон­ва­юць муж­чын­скую кла­січ­ную стрыж­ку з уклад­кай для ўра­чыс­та­га вы­пад­ку і вя­сель­ную пры­чос­ку, — па­тлу­ма­чы­ла «дзе­ян­не» на сцэ­не на­чаль­нік ад­дзе­ла ўпраў­лен­ня на­ву­ко­ва-ме­та­дыч­на­га за­бес­пя­чэн­ня пра­фе­сій­най аду­ка­цыі РІ­ПА Ак­са­на Ха­да­рэн­ка. — Вы­ка­нан­не муж­чын­скай кла­січ­най стрыж­кі лі­чыц­ца най­больш цяж­кім за­дан­нем. На­ват больш цяж­кім, чым вы­ка­нан­не жа­но­чай стрыж­кі і пры­чос­кі. Да­рэ­чы, вя­сель­ная пры­чос­ка бу­дзе вы­кон­вац­ца ме­та­дам пля­цен­ня — гэ­та мод­ны за­раз трэнд. Пры­чым пля­цен­не па­він­на скла­даць не менш як па­ло­ву пры­чос­кі. У кон­курс­най пра­гра­ме пра­ду­гле­джа­на так­са­ма і гіс­та­рыч­ная ка­тэ­го­рыя. Пры­чос­ка па­він­на ад­люст­роў­ваць гіс­та­рыч­ную эпо­ху Бі­дэр­ма­ер: мець ло­ка­ны, бук­лі, баг­ты, вуз­лы роз­най фор­мы... А вось вы­ка­ры­стан­не на­клад­ных ма­тэ­ры­я­лаў і лю­бых кар­ка­саў ка­тэ­га­рыч­на за­ба­ра­ня­ец­ца. Эпо­ха Бі­дэр­ма­ер — гэ­та эпо­ха На­та­лі Ган­ча­ро­вай, эпо­ха, ка­лі жан­чы­на бы­ла люс­тэр­кам фі­нан­са­ва­га даб­ра­бы­ту свай­го му­жа. Да та­го ж кан­кур­сан­там трэ­ба бы­ло за­га­дзя пра­ду­маць кас­цюм для сва­ёй ма­дэ­лі, які бу­дзе пад­трым­лі­ваць цэ­лас­насць воб­ра­за і рас­кры­ваць за­да­дзе­ную тэ­му. Кас­цюм ма­дэ­лі і ма­кі­яж так­са­ма ацэнь­ва­юц­ца экс­пер­та­мі...

Але, шчы­ра ка­жу­чы, кан­кур­сан­таў бы­ло ўсё ж та­кі шка­да, бо да­каз­ваць свой пра­фе­сі­я­на­лізм ім да­во­дзі­ла­ся пад пры­цэ­лам дзя­сят­каў ва­чэй. І не толь­кі экс­пер­таў, але і школь­ні­каў і іх пе­да­го­гаў.

Сён­ня іс­нуе су­свет­ная тэн­дэн­цыя зні­жэн­ня ў мо­ла­дзі ін­та­рэ­су да ра­бо­чай пра­фе­сіі. Гэ­та па­цвер­дзіў і прэ­зі­дэнт Між­на­род­най не­ка­мер­цый­най аса­цы­я­цыі Wоrld Skіlls Іntеrnаtіоnаl (WSІ) Сай­ман БАРТ­ЛІ, які на­ве­даў пер­шы бе­ла­рус­кі на­цы­я­наль­ны чэм­пі­я­нат. Ён рас­ка­заў, што рух Wоrld Skіlls за­ра­дзіў­ся на­пры­кан­цы 40-х га­доў мі­ну­ла­га ста­год­дзя ў Іс­па­ніі, дзе ўрад быў за­не­па­ко­е­ны вя­лі­кім бес­пра­цоў­ем ся­род мо­ла­дзі і ніз­кай вы­твор­час­цю пра­цы. Та­ды і з'я­ві­ла­ся ідэя пра­во­дзіць спа­бор­ніц­твы ся­род мо­ла­дзі, каб па­раў­наць, як у роз­ных кра­і­нах ву­чаць тым ці ін­шым на­вы­кам, а так­са­ма пе­ра­ка­наць баць­коў і вы­клад­чы­каў школ, што пра­фе­сій­ная аду­ка­цыя і тэх­ніч­ная пра­ца вар­тыя боль­шай ува­гі.

— Вы ка­жа­це, што мо­ладзь ба­іц­ца фі­зіч­най пра­цы і не жа­дае пра­ца­ваць ру­ка­мі? Я мяр­кую, што гэ­та ві­на не мо­ла­дзі, а на­ша з ва­мі, — пад­крэс­лі­вае Сай­ман Барт­лі. — Мы са­мі, на­ма­ган­ня­мі баць­коў, на­стаў­ні­каў і ўра­да, ства­ры­лі гэ­тую сіс­тэ­му, ка­лі вы­стаў­ля­лі га­лоў­ным кры­тэ­ры­ем пос­пе­ху ме­на­ві­та атры­ман­не вы­шэй­шай аду­ка­цыі. Да­вай­це па­гля­дзім на вы­пуск­ні­коў уні­вер­сі­тэ­таў: я лі­чу, што яны пра­цу­юць сэр­цам і га­ла­вой. Але ж прад­стаў­ні­кі пра­фе­сій, якія пра­па­нуе мо­ла­дзі сіс­тэ­ма пра­фе­сій­най аду­ка­цыі, пра­цу­юць га­ла­вой, сэр­цам і ру­ка­мі. А тры заў­сё­ды лепш чым два?

У кон­курс­най пра­гра­ме «WоrldSkіlls Bеlаrus — 2014» прад­стаў­ле­на 20 пра­фе­сій і кам­пе­тэн­цый. Між ін­шым, па вы­ні­ках чэм­пі­я­на­ту бу­дзе пры­мац­ца ра­шэн­не аб тым, хто бу­дзе прад­стаў­ляць Бе­ла­русь у на­ступ­ным го­дзе на су­свет­ных спа­бор­ніц­твах у Бра­зі­ліі.

На­дзея Ні­ка­ла­е­ва.

1

1

 

Пас­ля за­кан­чэн­ня Са­лі­гор­ска­га пра­фе­сій­на-тэх­ніч­на­га ка­ле­джа Ва­дзім Лаз­нік (на фо­та) пра­цуе тын­коў­шчы­кам на ман­таж­на-бу­даў­ні­чых пля­цоў­ках го­ра­да шах­цё­раў. Удзел у Пер­шым на­цы­я­наль­ным чэм­пі­я­на­це пра­фе­сій­на­га май­стэр­ства «WorldSkіlls Belarus — 2014» для ма­ла­до­га спе­цы­я­ліс­та важ­ная па­дзея ў жыц­ці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Якую небяспеку тоіць тэфлон?

Шматмільярдны бізнес ні перад чым не спыняецца, у тым ліку не шкадуе здароўя людзей. 

Спорт

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

Самая галоўная ўзнагарода ў жыцці Яўгена Залатога

«Нават калі б не было медаля, з Парыжа я б ехаў самым шчаслівым».

Кіно

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Яўген Арэндарэвіч: «Не ўсё ў кіно вызначаецца грашыма і эканамічнай выгадай»

Хто і як павінен вызначаць дух беларускага кіно?