Вы тут

«Усіх па­ва­жа­ем, нікога не ба­ім­ся»


Гру­па­вы тур­нір чэм­пі­я­на­ту све­ту па ха­кеі бе­ла­рус­кая збор­ная за­вяр­шы­ла па­ядын­кам су­праць ка­ман­ды Ра­сіі

У гэ­тым мат­чы мно­гія не ба­чы­лі тур­нір­на­га зна­чэн­ня, але толь­кі не ха­ке­іс­ты. За­ча­піць, пе­ра­маг­чы ма­гут­на­га су­се­да, лі­да­ра тур­ні­ру — гэ­та ж за ра­дасць! Тым больш, па­доб­ны до­свед, як ра­ней пі­са­ла «Звяз­да», у на­шых су­ай­чын­ні­каў ёсць. Ад­нак спра­віц­ца з Ра­сі­яй хлоп­цы не здо­ле­лі і са­сту­пі­лі 1:2. Да­ём сло­ва ўдзель­ні­кам су­стрэ­чы:

Глен ХЭН­ЛАН,
га­лоў­ны трэ­нер збор­най Бе­ла­ру­сі:

3— Прай­сці ўсе мат­чы ў гру­пе без па­ра­жэн­няў — важ­кая за­яў­ка ад збор­най Ра­сіі. Але я га­на­ру­ся і сва­і­мі хлоп­ца­мі. Тое, што пра­дэ­ман­стра­ва­лі гэ­тыя 11 на­па­да­ючых і 7 аба­рон­цаў, — фе­на­ме­наль­на. Без­умоў­на, я не­за­да­во­ле­ны па­ра­жэн­нем, але якасць іх гуль­ні за­слу­гоў­вае па­ва­гі. Кра­і­на па­він­на га­на­рыц­ца імі.

— Са­пер­ні­кам у чвэрць­фі­на­ле бу­дзе збор­ная Шве­цыі.

— Мы доб­ра ве­да­ем гэ­та­га са­пер­ні­ка. Яны — чэм­пі­ё­ны све­ту. Гэ­тым усё ска­за­на. Але я паў­та­ру тое, што ўжо ка­заў: мы ўсіх па­ва­жа­ем, але ні­ко­га не ба­ім­ся.

— А ці па­мя­та­е­це матч, ка­лі бе­ла­ру­сы пе­рай­гра­лі шве­даў на Алім­пі­я­дзе ў Солт-Лэйк-Сі­ці?

— Па­доб­нае ў мя­не пы­та­лі ра­зоў 50 з 2005 го­да, ка­лі я ўпер­шы­ню ўзна­ча­ліў збор­ную Бе­ла­ру­сі. Але мне та­ды бы­ло 15 га­доў, — жар­туе Хэн­лан. — І я не вель­мі доб­ра па­мя­таю тую гуль­ню. Па­мя­таю толь­кі тое, што яна бы­ла цу­доў­най, па­мя­таю шай­бу Ко­па­ця, пос­пех Кры­ку­но­ва (та­га­час­ны трэ­нер збор­най — Аўт.) і тое, што леп­шым пры­зна­лі Ме­зі­на. А яшчэ 20 лю­та­га, ка­лі ад­быў­ся па­яды­нак, я свят­кую дзень на­ро­дзі­наў.

— Ча­му ў за­яў­цы на матч не бы­ло Анд­рэя Ме­зі­на?

— Сі­ту­а­цыя на­ступ­ная: Ме­зін атры­маў па­шко­джан­не, і яго да­лей­шы ўдзел на чэм­пі­я­на­це пад пы­тан­нем. Гра­боў­скі ў мі­ну­лым мат­чы так­са­ма траў­ма­ваў ніж­нюю част­ку це­ла. У Ка­люж­на­га ста­рыя праб­ле­мы са спі­най. Вы­ра­шы­лі не ры­зы­ка­ваць ім у мат­чы, які ні­чо­га не зна­чыць.

Ула­дзі­мір ДЗЯ­НІ­САЎ, абарон­ца збор­най Беларусі:

4— Для нас важ­ны кож­ны матч. Су­праць Ра­сіі на­ша ка­ман­да зма­га­ла­ся да апош­ня­га. Так, мы пра­ва­лі­лі дру­гі пе­ры­яд, але ў трэ­цім пе­ры­я­дзе спра­ба­ва­лі вяр­нуц­ца ў гуль­ню. Акра­мя та­го, нам да­па­маг­лі ва­ра­та­ры. Мы маг­лі за­кі­нуць яшчэ, але не здо­ле­лі. Сён­ня Ра­сія ру­ха­ла­ся, кант­ра­ля­ва­ла шай­бу лепш, чым мы. Трэ­ба пры­знаць, у гэ­тым са­пер­нік меў пе­ра­ва­гу.

 

 

Алег ЗНА­РОК,
га­лоў­ны трэ­нер зборнай Ра­сіі:

5— Цяж­ка на­строй­ваць ха­ке­іс­таў на матч, які ні­чо­га не вы­ра­шае. Гэ­та ад­чуў яшчэ на рас­кат­цы. Але пе­ра­мо­га ёсць пе­ра­мо­га. І мы так­са­ма атры­ма­лі ўрок ад гэ­тай гуль­ні.

Та­рас ШЧЫ­РЫ.

Вынікі апош­ніх мат­чаў гру­па­во­га раў­нда

Гру­па А: Нар­ве­гія — Ка­на­да — 2:3, Да­нія — Сла­ва­кія — 3:4, Чэ­хія — Фран­цыя — 5:4.

Гру­па B: Гер­ма­нія — ЗША — 4:5, Лат­вія — Швей­ца­рыя — 2:3, Ра­сія — Бе­ла­русь — 2:1.

 

2

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.