Вы тут

«Мы не толь­кі дзе­цям да­лі жыц­цё, але і са­бе яго па­доў­жы­лі...»


Сям'я уз­дзен­цаў Іга­ра і Свят­ла­ны Суш­ке­ві­чаў за­ці­ка­ві­ла мя­не за­доў­га да воч­на­га зна­ём­ства. Гэ­та не жар­тач­кі: яны га­ду­юць пяця­рых дзя­цей — чатырох да­чок і сы­на. Ста­рэй­шая дач­ка ўжо на 5 кур­се пе­да­га­гіч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та, а ма­лень­кі «ка­ра­ле­віч Елі­сей» яшчэ на­ват у са­док не хо­дзіць, вы­хоў­ва­ец­ца до­ма. Пры­чым апош­няе дзі­ця Свят­ла­на Дзміт­ры­еў­на на­ра­дзі­ла ўжо ва ўзрос­це за со­рак!

— Ня­ўжо не страш­на бы­ло? — пы­та­ю­ся ці не ў пер­шую чар­гу.

— Ні­ко­леч­кі! — шчы­ра ўсмі­ха­ец­ца гас­па­ды­ня вя­лі­ка­га до­ма. — Я аба­жаю не­маў­ля­так. Уво­гу­ле на­столь­кі люб­лю дзя­цей, што, ка­лі раз'­едуц­ца дзяў­чат­кі зда­ваць эк­за­ме­ны, ад­чу­ваю ся­бе ледзь не адзі­но­кай, звар'­я­це­ла б без ма­іх лю­бі­мых ка­ра­пу­заў. ...Яшчэ ка­лі я вы­хо­дзі­ла за­муж, свяк­роў прад­ка­за­ла, што пер­шым дзі­цём бу­дзе дзяў­чын­ка. А я та­ды ска­за­ла: «Ве­да­еш, муж, вось бу­дзе та­бе 40 га­доў, та­ды ў нас на­ро­дзіц­ца сы­нок».

— І ўга­да­лі...

— А я не га­да­ла — ве­да­ла... Бо ка­лі ста­віш пе­рад са­бой пэў­ную за­да­чу і ідзеш да мэ­ты, то ўсё збы­ва­ец­ца. Трэ­ба толь­кі па­ве­рыць, і та­ды ўсё бу­дзе так, як уяў­ля­ла­ся яшчэ ў дзя­цін­стве. Вось так і я са­бе «за­пла­на­ва­ла» сы­на. І ўсе сяб­роў­кі і род­ныя за­га­дзя ве­да­лі, што хлоп­чы­ка я на­за­ву ў го­нар свай­го дзя­ду­лі — Елі­се­ем. Дзед быў вя­лі­кім ча­ла­ве­кам, тры вай­ны прай­шоў, столь­кі знач­ных спраў зра­біў... Мы да­гэ­туль за­ха­ва­лі яго ка­шу­лю, і, ка­лі ёсць на­го­да, муж яе апра­нае.

Пра та­лен­ты ў спад­чы­ну

У Суш­кев­і­чаў на­огул моц­ная су­вязь «па­раст­каў» з «ка­ра­ня­мі». Ба­бу­ля Свят­ла­ны Дзміт­ры­еў­ны, ка­жуць, бы­ла май­стры­ха, якіх па­шу­каць, баць­кі бы­лі му­зы­кан­та­мі — і ўсе гэ­тыя та­лен­ты ў той ці ін­шай сту­пе­ні пе­рад­алі­ся і ма­ці, і дзе­цям. Ста­рэй­шая дач­ка, Са­фія, увесь воль­ны ад ву­чо­бы час іг­рае ў тэ­ат­ры — спа­лу­чае мас­тац­тва і псі­ха­ло­гію, за­хап­ля­ец­ца жы­ва­пі­сам і вы­сту­пае за­ва­да­та­рам і ге­не­ра­та­рам но­вых твор­чых ідэй для сяс­цёр. Жэ­ня, сту­дэнт­ка Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га ўні­вер­сі­тэ­та куль­ту­ры і мас­тац­тваў, ма­люе, у тым лі­ку на шкле, тчэ, спя­вае і тан­цуе. Адзі­нац­ца­ці­клас­ні­ца Уз­дзен­скай ра­ён­най гім­на­зіі Яна не толь­кі му­зі­цы­руе — яна ў сям'і яшчэ і га­лоў­ны кам­п'ю­тар­ны ге­ній. Акра­мя та­го, усе трое доб­ра ку­ха­раць і за­хап­ля­юц­ца дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ным мас­тац­твам. Ляль­кі-абя­рэ­гі, кар­ці­ны, мі­ні-скульп­ту­ры, брош­кі, квет­кі, вы­шы­ван­кі — што толь­кі не ўпры­гож­вае баць­коў­скую ха­ту! Асвой­ва­юць і вель­мі лю­бяць леп­ку з роз­ных ма­тэ­ры­я­лаў Ан­ге­лі­на і Елі­сей. І ўсё гэ­та пры ак­тыў­ным удзе­ле ма­мы, якая не толь­кі тэх­но­лаг па дрэ­ва­ап­ра­цоў­цы (па аду­ка­цыі), але яшчэ ня­ўрымс­лі­вая твор­чая асо­ба па на­ту­ры. А пра ад­мыс­ло­вы ву­ліч­ны ліх­тар (по­стаць Ба­бы-Ягі ў 2,5 мет­ра вы­шы­нёй, вы­леп­ле­ную ўлас­на­руч­на Свят­ла­най Дзміт­ры­еў­най з та­ям­ні­чых «фір­мен­ных» ма­тэ­ры­я­лаў) і са­ма­роб­ны ка­мін Суш­ке­ві­чаў ве­да­юць усе су­се­дзі.

Той факт, што па ўзрос­це яна даў­но не ма­ла­дая ма­ма, Свят­ла­ну Дзміт­ры­еў­ну ні­коль­кі не бян­тэ­жыць. «На­ват муж, ка­лі ў яго пы­та­юц­ца, коль­кі мне га­доў, ад­каз­вае: маў­ляў, не ве­даю, у паш­парт яе ні­ко­лі не гля­дзеў. А я ся­бе ад­чу­ваю... на­ват не ве­даю, на коль­кі га­доў. Мне, на­пэў­на, ця­пер менш, чым ім, — кі­вае ў бок ста­рэй­шых да­чок. — Мы не толь­кі дзе­цям да­лі жыц­цё, але і са­бе па­доў­жы­лі!»

— Ма­быць, вя­лі­кая сям'я — гэ­та спад­чын­нае? У ма­ёй ма­мы бы­ло 11 дзя­цей. Праў­да, на жаль, не ўсе да­жы­лі да сён­ня. Як­раз на ма­мін дзень на­ра­джэн­ня пры­едуць мно­гія, з дзець­мі, уну­ка­мі — на­ват не ве­даю, як мы ў до­ме змес­цім­ся!

Пра про­ці­лег­лас­ці, якія пры­цяг­ва­юц­ца

— Пра му­жа рас­ка­заць? — з хіт­рын­кай пы­та­ец­ца Свят­ла­на Суш­ке­віч. — Пра яго ска­заць мож­на ўсё, але га­лоў­нае — што ён ураў­на­важ­вае і цер­піць мя­не та­кую... ча­сам не­вы­нос­ную. Я ж вель­мі пры­дзір­лі­вая; мы доў­гі час ра­зам пра­ца­ва­лі: я — тэх­но­ла­гам, ён — цес­ля­ром, і я спус­ку не да­ва­ла. Муж­чы­ны вель­мі не лю­бяць, ка­лі ў жан­чы­ны вост­ры язык, а ў мя­не ён на­столь­кі вост­ры — да­гэ­туль не ве­даю, як муж да­зва­ляе яго «та­чыць». На­пэў­на, та­му і ства­рыў Бог на­шу сям'ю, каб роз­ныя ха­рак­та­ры да­паў­ня­лі адзін ад­на­го, бо муж ува­саб­ляе спа­кой, ча­сам на­ват праз­мер­ны, а я — ге­не­ра­тар энер­гіі, і яго па­ста­ян­на пад­сіл­коў­ваю. А яшчэ ў Іга­ра за­ла­тыя ру­кі, і кож­ную маю ідэю ён мо­жа ажыц­ця­віць.

У Іга­ра Ана­толь­е­ві­ча на­конт уза­ем­на­га цяр­пен­ня свая вер­сія: «Ка­лі ў до­ме ро­біц­ца за­над­та шум­на і ўсе ві­ру­юць ідэ­я­мі — у мя­не ёсць га­раж. Мая спра­ва — не га­ва­рыць, а ра­біць». І ён ро­біць — не важ­на што: плот, ці мэб­лю, ці пе­ра­ста­ноў­ку ў па­коі. Ка­лі спат­рэ­біц­ца, шмат ра­зоў і на пра­ця­гу мно­гіх га­доў. Так і дом збу­да­ваў — сам, без да­па­мо­гі па­боч­ных лю­дзей.

— Як я пры­еха­ла сю­ды па раз­мер­ка­ван­ні, мы на­бы­лі ма­лень­кі па­кой­чык, і ўвесь час, амаль 20 га­доў, да­бу­доў­ва­лі яго, пе­ра­раб­ля­лі, зноў да­бу­доў­ва­лі. Зна­ё­мыя толь­кі кпі­лі: ка­лі вы ўжо су­па­ко­і­це­ся? А як спы­ніш­ся, ка­лі дзя­цей усё больш, і ім па­трэб­на пра­сто­ра? — рас­па­вя­дае Свят­ла­на Дзміт­ры­еў­на. — Як ста­ла пя­цё­ра дзя­цей, да­вя­ло­ся зноў па­шы­рац­ца. Узя­лі крэ­дыт, на­бы­лі дом. Не­ка­то­рыя пры­хо­дзяць, ка­жуць: «Гэ­та му­зей». Ды не, звы­чай­ны дом. Прос­та та­кі... твор­чы. Я вель­мі люб­лю вы­ка­рыс­тоў­ваць ста­рыя рэ­чы (мэб­лю, кні­гі — усё тое, што мно­гія лі­чаць «ба­рах­лом») — каб рэ­чы зноў ажы­ва­лі, каб у іх абу­джа­ла­ся ду­ша.

Пра кож­на­га па­асоб­ку і ад­но цэ­лае

З пяц­цю дзець­мі, па­га­джа­юц­ца шмат­дзет­ныя баць­кі, са­праў­ды бы­вае па-ўся­ка­му — і цяж­ка, і ча­су не ха­пае, і роз­ні­ца ў све­та­ўспры­ман­ні ад­чу­ва­ец­ца (усё ж баць­кі рас­лі яшчэ «ў са­вец­кі час», у ін­шым гра­мад­стве і на­ват у ін­шую эпо­ху), та­му не ўсе за­хап­лен­ні і ін­та­рэ­сы су­час­най мо­ла­дзі ім зра­зу­ме­лыя. «Па ха­рак­та­ры ўсе яны роз­ныя, чым вы­дат­на да­паў­ня­юць ад­но ад­на­го. Со­ня — на­пэў­на, гэт­кі ж ха­ле­рык, як і я, хут­ка за­га­ра­ец­ца, мо­жа на­ват «вы­бух­нуць», але яна на­столь­кі спра­вяд­лі­вая, што не да­зва­ляе са­бе крыў­дзіць ін­шых. Жэ­неч­ка ў нас з на­ра­джэн­ня прын­цэ­са — з-за па­чуц­ця год­нас­ці і ней­кай асаб­лі­вай вы­тан­ча­нас­ці, што ад­чу­ва­ец­ца і ў яе кар­ці­нах, і ў вер­шах. Янач­ка — дзі­ця су­час­на­га све­ту, хут­чэй за ўсіх раз­бі­ра­ец­ца ў тэх­ні­цы і сяб­руе з ёй. Ан­ге­лі­на — анёл, і гэ­та най­больш трап­ная для яе ха­рак­та­рыс­ты­ка. Ка­лі мы, бы­вае, па­чы­на­ем бур­ка­таць у ад­рас ад­но ад­на­го, Ан­ге­лі­на про­сіць: «Мам, я больш не ма­гу гэ­та­га чуць — су­па­кой­це­ся, ка­лі лас­ка», — і мы бя­ром ся­бе ў ру­кі. Елі­сей так­са­ма не лю­біць тлу­му, ён мі­ра­тво­рац, ка­лі трэ­ба не­ка­га су­ці­шыць, ціш­ком па­ды­хо­дзіць і га­во­рыць: «Чш-ш-ш». Але га­лоў­нае, што я іх усіх аба­жаю, а яны гэ­та доб­ра ве­да­юць і лю­бяць нас з та­там».

— Мы на ўлас­ным пры­кла­дзе імк­нём­ся па­ка­заць: шмат­дзет­ная сям'я — гэ­та не тое, што лю­дзі ду­ма­юць (маў­ляў, нех­та на­пла­дзіў дзя­цей, сеў на шыю дзяр­жа­ве, п'е, дэ­ба­шы­рыць і ўсё). Ня­праў­да, зу­сім на­ад­ва­рот. Мы пры­трым­лі­ва­ем­ся зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця. У ма­ёй ма­мы 9 да­чок, і ўсе не­пі­ту­шчыя. Я за ўсё жыц­цё кроп­лі ў рот не бра­ла ні з якой на­го­ды. Так, вя­лі­кая сям'я — спра­ва скла­да­ная, цяж­кая, гэ­та­га ні­хто не ад­маў­ляе. Ад­нак нам знач­на ляг­чэй, чым бы­ло на­шым ма­мам і ба­бу­лям. Ця­пер ёсць столь­кі маг­чы­мас­цяў для раз­віц­ця, аду­ка­цыі, са­ма­рэа­лі­за­цыі, твор­час­ці — толь­кі па­спя­вай вы­ка­рыс­тоў­ваць!

— У сям'і і па­він­на быць шмат дзя­цей, — па­га­джа­ец­ца Ігар Ана­толь­е­віч. — А як інакш? Нас у баць­коў бы­ло ча­ты­ры бра­ты, адзін за ад­на­го га­рой. Лі­чу, як мі­ні­мум адзін сын па­ві­нен быць у кож­най сям'і. Але не­за­леж­на ад та­го, хлоп­цы ў вас ці дзяў­ча­ты, трэ­ба, каб з дзя­цін­ства яны ве­да­лі, што са­мае га­лоў­нае і свя­тое ў жыц­ці ча­ла­ве­ка — гэ­та сям'я. Мы ў сва­іх па­ста­ра­лі­ся, як маг­лі, гэ­та па­чуц­цё ўка­ра­ніць.

Вікторыя ЗАХАРАВА.

Выбар рэдакцыі

Культура

Наш трыццаты «Лістапад»

Наш трыццаты «Лістапад»

Цырымонія адкрыцця XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад» прайшла 1 лістапада ў Палацы Рэспублікі. 

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.

Транспарт

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

Як развіваецца авіяцыйная галіна?

«На крылах» — каля 2 мільёнаў пасажыраў.

Сацыяльная падтрымка

У каго і на колькі вырасце пенсія?

У каго і на колькі вырасце пенсія?

Эксперты адказалі на распаўсюджаныя пытанні аб зменах у пенсіённым забеспячэнні.