Вы тут

Чы­та­ем верш пра вай­ну


Да 70‑год­дзя вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі ад ня­мец­ка-фа­шысц­кіх за­хоп­ні­каў Брэсц­кая аб­лас­ная біб­лі­я­тэ­ка імя Гор­ка­га рас­па­ча­ла но­вую ак­цыю. Яе наз­ва «Чы­та­ем верш па-бе­ла­рус­ку». Пад­час лі­та­ра­тур­ных су­стрэч вя­до­мыя і па­ва­жа­ныя лю­дзі Брэст­чы­ны пра­чы­та­юць школь­ні­кам верш лю­бі­ма­га аў­та­ра на тэ­му Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны і па­раз­маў­ля­юць з дзець­мі пра вай­ну і Пе­ра­мо­гу, пра гіс­то­рыю на­ша­га краю.

Пер­шым на су­стрэ­чу з юным па­ка­лен­нем брас­таў­чан прый­шоў стар­шы­ня Брэсц­ка­га абл­вы­кан­ка­ма Кан­стан­цін СУ­МАР. Гу­бер­на­тар пра­чы­таў верш Пет­ру­ся Броў­кі «Крэ­пасць над Бу­гам» і за­га­ва­рыў з вуч­ня­мі аб­лас­но­га лі­цэя пра муж­насць і ге­ра­ізм аба­рон­цаў крэ­пас­ці, якія «пер­шы­мі кла­лі шля­хі пе­ра­мо­гі». Кан­стан­цін Анд­рэ­е­віч ад­зна­чыў важ­насць Дня Пе­ра­мо­гі для кож­на­га бе­ла­ру­са, бо амаль кож­ная сям'я стра­ці­ла бліз­ка­га ча­ла­ве­ка ў той вай­не. Раз­мо­ва атры­ма­ла­ся плён­най і ці­ка­вай.

Па хо­ду раз­мо­вы школь­ні­кі кан­чат­ко­ва асмя­ле­лі і ста­лі за­да­ваць пы­тан­ні кі­раў­ні­ку воб­лас­ці. На­прык­лад, пра тое, аб чым ён ма­рыў  дзя­цін­стве і ці спраў­дзі­лі­ся тыя ма­ры. Раз­мо­ва не­пры­кмет­на пе­рай­шла на тэ­му па­ва­гі і ад­да­на­сці свай­му краю і не­аб­ход­нас­ці вы­ву­чаць, ве­даць гіс­то­рыю ма­лой ра­дзі­мы. Га­ва­ры­лі так­са­ма пра па­тры­я­тызм, род­ную мо­ву і куль­ту­ру.

Гэ­та не пер­шая па­доб­ная ак­цыя аб­лас­ной біб­лі­я­тэ­кі. У Год кні­гі вя­до­мыя лю­дзі Брэст­чы­ны чы­та­лі дзе­цям свае лю­бі­мыя тво­ры ў про­зе. Доб­ры па­чын знай­шоў вод­гук і ў кі­раў­ніц­тва абл­вы­кан­ка­ма, і ў гра­мад­скас­ці. Спра­ву вы­ра­шы­лі пра­доў­жыць.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Грамадства

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Знізіць аварыйнасць і траўматызм

Што змяняецца для аматараў сродкаў персанальнай мабільнасці?